1 да Фесаланікійцаў 4 разьдзел
Першае пасланьне да Фесаланікійцаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 1999
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Ісусе, каб, як вы атрымалі ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі.
Нарэшце, браты, просім вас і молім у Госпадзе Езусе, каб як вы навучыліся ад нас, як вам належыць жыць і падабацца Богу, так і жылі, і больш багацелі (ласкай).
Бо ведаеце, пэўна, якія мы вам далі пастановы ад Госпада Ісуса.
Ведаеце, пэўна, якія я вам даў прыказаньні ад Госпада Езуса.
Бо воляй Божай ёсць асвячэнне ваша, каб высцерагаліся распусты,
Бо воляй Божай ёсьць сьвятасьць ваша,
каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начынне ў святасці і ў пашане,
каб высьцерагаліся распусты, каб кожны з вас трымаў сваё начыньне ў сьвятасьці і ў пашане,
а не ў пажадлівасці юрлівай, як пагане, якія не ведаюць Бога;
а не ў пажадлівасьці юрлівай, як пагане, якія ня ведаюць Бога;
каб ніхто не ўзвышаўся і не крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсць мсціўцам за ўсё гэта, як мы вам ужо казалі і сведчылі.
каб ніхто не вывышаўся і ня крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсьць мсьціўцам за ўсё гэта, як мы вам ўжо казалі і сьведчылі.
Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасці, але да святасці.
Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
Дык хто гэта адкідае, той не чалавекам пагарджае, але Богам, Які даў нам Духа Свайго Святога.
Дык хто гэта адкідае, той не чалавекам пагарджае, але Богам, які даў вам Духа свайго Сьвятога.
Адносна любові братняй не маем патрэбы вам пісаць; бо самі вы навучаны Богам адзін аднаго любіць.
Адносна любові братняй ня маем патрэбы вам пісаць; самі бо вы навучаныя Богам адзін другога любіць.
Так вы і рабіце адносна ўсіх братоў ва ўсёй Мацэдоніі. Просім жа вас, браты, каб з яшчэ большай сілай
Так вы і паступайце адносна ўсіх братоў ва ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, каб яшчэ больш багацелі (ласкай)
прыкладалі намаганні, каб жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыццё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,
і старана намагаліся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і зарабляць на пражыцьцё ўласнымі рукамі, як загадалі мы вам,
ды каб дастойна адносіліся вы да тых, якія жывуць звонку, і каб ні ў чым не мелі нястачы.
ды каб дастойна адносіліся вы да тых, каторыя жывуць вонкі, і каб ні ў чым ня мелі нястачы.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі наконт памерлых, каб вы не сумавалі, як іншыя, якія не маюць надзеі.
Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі што да памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, якія ня маюць надзеі.
Бо калі верым, што Хрыстос памёр і ўваскрос, дык Бог і тых, якія паўміралі ў Ісусе, прывядзе з Ім.
Бо калі верым, што Хрыстос памёр і ўваскрос з памёршых, дык Бог і тых, якія паўміралі ў Езусе, прывядзе з Ім.
Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якія жывём і пакінуты да прыходу Госпада, не апярэдзім тых, што паўміралі.
Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, якія жывём і пакінутыя да прыходу Госпада, не папярэдзім тых, што паўміралі.
Бо Сам Госпад з загадам і пры голасе арханёла ды пры гуке трубы Божай сыдзе з неба, і мёртвыя, якія ў Хрысце, ўваскрэснуць першыя.
Бо сам Госпад на загад і на голас арханёла ды на (гук) трубы Божай зыйдзе з неба, і памёршыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі.
Потым мы, жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем падняты ў паветра на аблоках насустрач Госпаду, ды так заўсёды будзем з Госпадам.
Потым мы, жывыя і пакінутыя, разам з імі будзем паднятыя ў паветра на аблоках на спатканьне Хрыста, ды так заўсёды будзем з Госпадам.
Вось так адны адных суцяшайце гэтымі словамі.
Вось так адны адных пацяшайце гэтымі словамі.