Да Рымлянаў 15 разьдзел

Пасланьне да Рымлянаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2003

 
 

Мы, дужэйшыя, павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.
 
Мы, дужэйшыя, павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.

Бо кожны з нас хай дагаджае бліжняму на дабро дзеля збудавання.
 
Хай кожны з нас дагаджае бліжняму на дабро дзеля збудавання.

Так і Хрыстос не дагаджаў Сабе, але як напісана: «Знявагі Цябе зневажаючых зваліліся на Мяне».
 
Так і Хрыстос не дагаджаў Сабе, але як напісана: «Знявагі Цябе зневажаючых зваліліся на Мяне».

Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.
 
Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучэнне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.

А Бог, Які дае цярплівасць і пацеху, хай дасць вам быць між сабой адной думкі на ўзор Ісуса Хрыста,
 
А Бог, Які дае цярплівасць і пацеху, хай дасць вам быць між сабой адной думкі на ўзор Ісуса Хрыста,

каб вы аднадушна ў адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
 
каб вы аднадушна ў адзін голас славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Дзеля таго прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.
 
Дзеля таго прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.

Кажу бо, што Хрыстос стаўся паслугачом абрэзання дзеля праўды Божай дзеля таго, каб выканаць абяцанае бацькам,
 
Кажу бо, што Хрыстос стаўся слугою абрэзаным з-за праўды Божай дзеля таго, каб выканаць абяцанае бацькам,

ды каб пагане славілі Бога за міласэрнасць, як напісана: «Дзеля таго будуць славіць Цябе між паганамі і спяваць імені Твайму».
 
ды каб пагане славілі Бога за міласэрнасць, як напісана: «Дзеля таго будуць славіць Цябе між паганамі і спяваць імені Твайму».

І далей сказана: «Весяліцеся, пагане, з народам Яго!»
 
І далей сказана: «Весяліцеся, пагане, з народам Яго!»

І зноў: «Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы».
 
І зноў: «Хваліце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы».

А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Ясэя і Той, Хто паўстане, валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».
 
А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Есэя і Той, Хто паўстане валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».

А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.
 
А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз магутнасць Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.

Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўненыя ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго настаўляць.
 
Браты мае, што да вас, я перакананы, што вы поўныя дабраты, напоўнены ўсякім веданнем, так што можаце адзін аднаго ўшчуваць.

Я, можа, вам засмела пісаў, браты, у лісце, часткова як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,
 
Я, можа, вам засмела пісаў у лісце, як бы вам прыводзячы на памяць ласку, якая мне дадзена Богам,

каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.
 
каб быў я слугой Хрыста Ісуса для паганаў, асвячаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.

Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога;
 
Я маю чым пахваліцца перад Хрыстом Ісусам адносна Бога;

не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,
 
Не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,

моцаю знакаў і цудаў, моцаю Духа Божага, так што ад Ерузаліма і ваколіц аж да Ілірыка пашыраў я добрую вестку Хрыстову.
 
магутнасцю знакаў і цудаў, магутнасцю Духа Святога, так што ад Ерузаліма і ваколіц аж да Ілірыка пашыраў я добрую вестку Хрыстову.

Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,
 
Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,

але як напісана: «Тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць, і тыя, што не чулі, даведаюцца».
 
але як напісана: «Тыя, якім аб Ім не было абвешчана, убачаць, і тыя, што не чулі, даведаюцца».

З-за гэтага многае перашкаджала мне прыйсці да вас.
 
З-за гэтага многае перашкаджала мне прыйсці да вас.

Цяпер, не маючы больш месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,
 
Цяпер, не маючы больш месца ў гэтых краінах і многа ўжо гадоў жадаючы прыбыць да вас,

як толькі выпраўлюся ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, што, праходзячы міма, пабачу вас, і вы правядзеце мяне туды, калі перш крыху пацешуся вамі.
 
як толькі выпраўлюся ў Гішпанію, спадзяюся, што, праходзячы міма, пабачу вас, і вы праведзяце мяне туды, калі перш крыху пацешуся вамі.

Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалім паслужыць святым.
 
Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалім паслужыць святым.

Бо Мацэдонія і Ахая вырашылі зрабіць нейкую перадачу для бедных з ліку святых, што ў Ерузаліме.
 
Бо Мацэдонія і Ахая вырашылі зрабіць нейкую перадачу для бедных з ліку святых, што ў Ерузаліме.

Спадабалася бо ім, і яны — даўжнікі іх. Бо калі пагане атрымаі ўдзел у іх даброццях духоўных, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.
 
Спадабалася бо ім, і яны — даўжнікі іх. Бо калі пагане прынялі ўдзел у іх даброццях духоўных, дык і яны павінны паслужыць ім у цялесных.

Калі гэтую справу выканаю і перадам ім плод гэты, праз вас рушу ў Гішпанію.
 
Калі гэтую справу выканаю і перадам ім плод гэты, праз вас рушу ў Гішпанію.

А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў паўнаце дабраславення Евангелля Хрыстова.
 
А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў багацці блаславення Хрыстовага.

Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,
 
Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,

каб вызваліцца мне ад няверных, што ёсць у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай святым,
 
каб вызваліцца мне ад няверных, што ёсць у Юдэі, ды каб мая паслуга для Ерузаліма была прыемнай святым,

каб з волі Божай у радасці прыбыўшы да вас, супачыў з вамі.
 
каб з волі Божай у радасці прыбыўшы да вас, супачыў з вамі.

Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амін.
 
Хай Бог супакою будзе з усімі вамі. Амін.