Псалтыр 23 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Псальм Давідаў. Госпад — Пастыр мой, і нічога мне не бракуе.
 

На пашах зялёных Ён мяне ўладкаваў, па-над воды супачыну прывёў Ён мяне.
 

Падмацаваў душу маю, вывеў мяне на шлях справядлівасці дзеля імя Свайго.
 

Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
 

Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
 

Спагаднасць і міласэрнасць будуць крочыць за мною следам, і пасялюся я ў доме Госпада на доўгія дні.