Сьвятая Бібля 45
Сьвятая Бібля у перакладзе Яна Станкевіча
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
умілаванага Богам і людзьмі Майсея, аб якім памяць дабраславёна.
Учыніў яго падобным да святых у хвале і ўзвялічыў яго на страх непрыяцеляў, і ён сваімі словамі паскорыў знакі.
Уславіў яго ў прысутнасці цароў, і даў яму права адносна Свайго народа, і паказаў яму хвалу Сваю.
Усвяціў яго праз вернасць і ласкавасць, ды выбраў яго з усіх жывучых.
Даў яму пачуць голас Свой і ўвёў яго ў цёмную хмару;
і даў яму твар у твар прыказанні, і закон жыцця, і веды, каб навучыць Якуба Свайму прымірэнню і законам Сваім — Ізраэль.
Узвысіў таксама Аарона, падобнага ў святасці да яго, брата яго з пакалення Левія.
Учыніў з ім вечнае прымірэнне, ды даў яму святарства ў народзе, ды ўшчаслівіў яго славаю,
ды падперазаў яго поясам славы. І апрануў яго дасканалым упрыгожаннем, і ўпрыгожыў яго рэчамі годнасці:
даў яму порткі, і туніку, і ефод, і падперазаў яго залатымі званочкамі, і кругом надта многімі яблыкамі граната,
каб выдавалі гук пры хадзе яго, каб чуўся гук у святыні на памяць сынам Свайго народа.
Апрануў яго святымі шатамі з золата, і гіяцынту, і пурпуру, судзейскім наперснікам тканай работы і поясам —
вітым, ярка-чырвоным, мастацкай работы, над наперснікам — каштоўныя камяні ў залатой аправе, гранёнай работы, з выразаным на памяць надпісам паводле ліку пакаленняў Ізраэля.
Аздобіў вянком залатым мітры яго, бляхай з пячаццю святасці — славай годнасці, мастацкім творам і пажаданнем вачэй, дасканалай красой.
Ніколі перад тым спрадвеку не бачана такіх рэчаў;
ніхто чужы не ўбярэцца так ніколі, адно толькі яго сыны ды нашчадкі яго за ўвесь час.
Ахвяра цэласпалення яго спальваецца на агні штодзень, заўсёды, двойчы.
Майсей напоўніў рукі яго і намасціў яго святым алеем.
Гэта сталася для яго вечным прымірэннем і для яго патомства, як доўга будуць трываць нябёсы; каб служыў ён Яму і выконваў святарскія абавязкі і каб дабраслаўляў народ свой у Яго імя.
Выбраў Ён яго з усіх жывучых, каб ускладаць ахвяру Богу, кадзіла і тук, і каб успаляць мілы пах на памяць і ўміласціўляць за народ свой.
І даў яму ўладу адносна прыказанняў Сваіх у сведчаннях судоў: каб вучыць сведчанням ды асвячаць Ізраэль у Яго законе.
Паўсталі бо супраць яго чужыя і пазайздросцілі яму ў пустыні людзі, якія былі з Датанам і Абірам, і шайка Корэ ў гневе абурэння свайго.
Госпад Бог убачыў, і гэта Яму не спадабалася, і абурэннем гневу Яго яны былі знішчаны.
Ён учыніў для іх цуды, і спаліў іх у полымі агню.
Ды павялічыў славу Аарона і даў яму спадчыну, і прызначыў яму пяршыні пладоў зямлі.
Перш за ўсё прыгатаваў ім хлеба да сытасці, бо і ахвяры Госпада спажываюць тое, што даў Ён яму і патомству яго.
Але ён не будзе мець спадчыны ў зямлі народа і не мае ён часткі ў народзе: бо ён сам частка яго і спадчына.
І Пінхас, сын Элеазара, — трэці па славе, таму, што руплівасць паказаў у страху Госпадавым;
і цвёрда стаў у час разрыву за народ, у дабраце і гатоўнасці сваёй душы і гэтым уміласцівіў Бога для Ізраэля.
Таму заключыў Ён з ім прымірэнне супакою, каб быў ён кіраўніком святынь і народа свайго, каб яму і яго патомству належала годнасць святарства ў векі.
І заключыў прымірэнне з Давідам царом, сынам Ясэя, з пакалення Юды, што спадчына чалавека — перад славай яго, спадчына Аарона і патомства яго хай дасць вам мудрасць у вашыя сэрцы, каб судзіць народ свой справядліва, каб не прападала іх маёмасць ды хвала іх у вечных пакаленнях.