Да Габрэяў 6 разьдзел
Пасланьне да Габрэяў
Пераклад Анатоля Клышкi → Пераклад Чарняўскага — арыгінал
Таму, пакінуўшы пачатку слова Хрыстовага, перанясемся да дасканаласці, не кладучы зноў асновы: з пакаяння ад мёртвых спраў і з веры ў Бога,
Дзеля таго, прапусьціўшы пачаткі навукі Хрыстовай, уздымемся да спраў больш дасканалых, чым зноў брацца закладваць фундаменты пакуты дзеля мёртвых дзеяньняў-грахоў і адносна веры ў Бога,
з навукі пра хрышчэнні і з ускладання рук, з уваскрэшання мёртвых і з вечнага суда.
навукі аб хросьце, а таксама ўскладаньня рук, уваскрасеньня і вечнага суду.
І гэта мы зробім, калі дазволіць Бог.
А гэта зробім, калі Бог пазволіць.
Бо немажліва тым, якія аднойчы былі асвечаны і паспыталі нябеснага дару, і сталі саўдзельнікамі Святога Духа,
Немагчымым бо ёсьць тых, што ўжо раз былі асьвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,
і паспыталі добрага слова Божага і сілаў будучага веку,
якія ня менш пачулі добрае Божае слова ды пакаштавалш сілы будучага веку,
але адпалі, — зноў абнаўляць сябе да пакаяння, зноў укрыжоўваючы ў сабе Сына Божага і выстаўляючы Яго на ганьбу.
а ўпалі, каб маглі быць наверненымі да пакуты. Крыжуюць вось яны зноў у саміх сабе Сына Божага і публічна зьневажаюць.
Бо зямля, што п’е дождж, які часта зыходзіць на яе і родзіць расліны, карысныя для тых, хто ўрабляе яе, атрымлівае дабраславенне ад Бога,
Зямля, поеная чыстым дажджом, родзячая расьліннасьць, становіцца прыдатнай тым, якія яе абрабляюць, Бог багаславіць ёй.
а тая, што прыносіць церні і дзядоўнік, непрыдатная і блізкая да праклёну, канец яе — спаленне.
А калі родзіць церні і пустазельле непрыдатная і на пракляцьце, яе канчатковасьць-спаленьне.
Але што да вас, любыя, мы ўпэўнены ў лепшым і ў тым, што трымаецеся выратавання, хоць і кажам так.
Спадзяемся адносна вас, найдаражэйшыя, што вы лепшыя і бліжэйшыя збаўленьня, хоць мы так і гаворым.
Бо не несправядлівы Бог, каб забыць вашу работу і любоў, якую вы паказалі ў Яго імя, паслужыўшы святым і яшчэ служачы.
Бог, вядома, справядлівы і не забудзецца заслугі вашай і міласьці, якую выказалі вы ў імя Ягонае услугоўваўшы сьвятым і ўслугваючы.
Але мы хочам, каб кожны з вас выяўляў тую ж руплівасць да поўнай упэўненасці нашай надзеі да канца,
Жадаем вам, каб кожны з вас праявіў руплівасьць аб дасканаленьні надзеі аж да канца,
каб вы не былі марудлівымі, а былі пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасць атрымліваюць у спадчыну абяцанні.
каб ня сталіся бязьдзельнікамі, а сапраўднымі пасьлядоўнікамі тых, якія вераю і цярплівасьцю ўнасьледавалі абяцаньне.
Бог жа, даўшы абяцанне Аўрааму, паколькі не мог паклясціся нікім большым, пакляўся Самім Сабою,
Бог, даючы абяцаньне Абрагаму, ня маючы нікога вышэйшага, каб мог яму прысягнуць, пакляўся Самім Сабою, кажучы:
кажучы: «Сапраўды, добраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».
"Багаслаўляючы багаслаўляю цябе і размнажаючы размножу цябе, павялічваючы павялічу цябе".
І так Аўраам доўгацярплівасцю дасягнуў абяцання.
І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.
Бо людзі клянуцца большым, і ва ўсялякай спрэчцы ў іх клятва — канец для пацвярджэння.
Людзі бо на вышэйшага ад сябе запрысягаюцца, і кожная спрэчка паміж імі канчаецца прысягаю на завярэньне.
Таму Бог, хочучы больш яскрава паказаць спадкаемцам абяцання нязменнасць Сваёй волі, ужыў як сродак клятву,
Дзеля таго і Бог, хочучы спадчыньнікам абяцаньня падкрэсьліць непарушнасьць свайго намеру, пакарыстаўся прысягай.
каб у дзвюх нязменных рэчах, у якіх немажліва, каб Бог салгаў, мы мелі моцную ўцеху, пабегшы, каб ухапіцца за надзею, якая перад намі,
Каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную пацеху, мы, што хістаючыся хватаем дадзеную нам надзею,
якая ў нас як якар душы, і надзейны, і трывалы, і ўваходзіць усярэдзіну свяцілішча за заслону,
якую, як якар душы, бясьпечны і апорны і які пранікае да нутра, за заслону, куды за нас як папярэднік увайшоў Езус на спосаб Мельхіседэка, стаўшыся архісьвятаром на век.
куды ўвайшоў Папярэднікам за нас Ісус, стаўшы навекі Першасвятаром паводле чыну Мельхіседэка.