Дзеі 6 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Чарняўскага 2003
У гэ́тыя дні, калі памнажа́лася ко́лькасць ву́чняў, узнíкла нарака́нне Элінíстаў на Яўрэ́яў за тое, што былí занядба́ны ў штодзённым абслуго́ўванні ўдо́вы іх.
У тыя дні, калі лік вучняў узрастаў, пачалі Геленісты наракаць на Гебраяў, што ў штодзённым служэнні іх удовы былі крыўджаны.
Тады двана́ццаць Апосталаў, склíкаўшы мно́ства ву́чняў, сказалі: няго́жа нам, пакíнуўшы сло́ва Бо́жае, абслуго́ўваць сталы́;
Тады дванаццаць, склікаўшы мноства вучняў, сказалі: «Не прыдатна нам, пакінуўшы слова Божае, паслугаваць пры сталах.
таму, браты́, вы́берыце са свайго асяро́ддзя сем мужоў паважа́ных, напо́ўненых Ду́хам Святы́м і му́драсцю, якіх паста́вім на гэ́тую спра́ву,
Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа і мудрасці, якім мы даручым гэтую работу.
а мы пастая́нна бу́дзем у малітве і служэ́нні сло́ва.
А мы заўжды будзем на малітве і паслузе слова».
І спадаба́лася сло́ва гэтае ўсяму сходу; і вы́бралі Сцяфа́на, му́жа, напо́ўненага вераю і Ду́хам Святы́м, і Філіпа, і Про́хара, і Нікано́ра, і Цíмана, і Парме́на, і Мікалая, празелíта з Антыяхíі,
І спадабалася гэтая прапанова ўсім сабраўшымся, і выбралі Сцяпана, чалавека, поўнага веры і Духа Святога, і Піліпа, і Прохара, і Міканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая Антыяхійца, празеліта,
якіх паста́вілі перад Апосталамі, і тыя, памаліўшыся, ускла́лі на іх ру́кі.
і паставілі іх перад апосталамі, і яны, молячыся, усклалі на іх рукі.
І сло́ва Божае ўзраста́ла, і значна памнажа́лася ко́лькасць вучняў у Іерусаліме, і вялікае мноства святаро́ў прыняло́ веру.
І слова Божае расло, і павялічвалася вельмі лічба вучняў у Ерузаліме; нават вялікая колькасць святароў схілілася да веры.
Сцяфан жа, напо́ўнены верай і сілай, твары́ў цу́ды і знаме́нні вялікія ў народзе.
Сцяпан жа, поўны ласкі і моцы, чыніў цуды ды вялікія знакі ў народзе.
І ўсталі некаторыя з сінагогі, называ́най сінагогай Ліберцíнцаў і Кірыне́йцаў і Александры́йцаў, і з тых, што былí з Кілікíі і Асíі, і спрача́ліся са Сцяфанам;
Тады падняліся некаторыя з сінагогі, званай Лібяртынскай, і з Цырэнейскай ды з Александрыйскай, ды з тых, што былі з Цыліцыі ды з Азіі, дыспутуючы са Сцяпанам.
але не здо́лелі супрацьстая́ць му́драсці і Духу, Якім ён прамаўля́ў.
І не маглі яны ўстаяць супраць мудрасці і Духа, у Якім ён прамаўляў.
Тады падасла́лі яны людзей, каб тыя казалі: мы чулі, як ён гаварыў блюзне́рскія словы на Маісея і на Бога.
Тады падаслалі яны людзей, якія казалі: «Мы чулі, як ён казаў блюзнерствы на Майсея і Бога».
І падбухто́рылі народ, і старэ́йшын, і кніжнікаў, і, напа́ўшы, схапілі яго і прывялі ў сінедрыён,
І ўзбурылі народ, і старшыняў, і кніжнікаў; і, збегшыся, схапілі яго і завялі ў раду.
і вы́ставілі лжы́вых све́дкаў, якія казалі: гэты чалавек не перастае́ гавары́ць блюзне́рскія сло́вы су́праць святога месца гэтага і су́праць закону;
І паставілі фальшывых сведкаў, што казалі: «Гэты чалавек не перастае прамаўляць супраць святога месца ды супраць закону.
бо мы чулі, як ён каза́ў, што гэты Іісус Назарэй зруйну́е ме́сца гэтае і пераме́ніць звы́чаі, якія перада́ў нам Маісей.
Бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэта зруйнуе гэтае месца і пазмяняе звычаі, якія нам перадаў Майсей».
І, угляда́ючыся ў яго, усе, хто сядзе́ў у сінедрыёне, уба́чылі аблічча яго, як аблічча Ангела.
І ўсе, што засядалі ў радзе, угледзеўшыся ў твар яго пільна, бачылі твар яго, як твар анёла.