2 да Карынфянаў 2 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
Дык вось, я разва́жыў сам у сабе не прыходзіць зноў да вас у смутку.
Я вырашыў не прыходзіць да вас ізноў у смутку.
Бо калі я засмуча́ю вас, то хто пара́дуе мяне, як не той, хто засму́чаны мною́
Бо калі я засмучаю вас, то хто суцешыць мяне, як не той, хто засмучаны мною?
Гэта самае я і пісаў вам, каб, прыйшоўшы, не мець мне засмучэння ад тых, за каго належала мне радавацца, бо я ўпэўнены ва ўсіх вас, што мая радасць — гэта радасць для ўсіх вас.
Тое самае я напісаў вам, каб, прыйшоўшы, не мець суму ад тых, ад якіх мне трэба мець радасць, маючы перакананне аб усіх вас, што мая радасць таксама вашая.
З вялікага гора і тугі сэрца я пісаў вам, абліваючыся слязьмі, не дзеля таго, каб засмуцíць вас, а каб вы адчулі тую бязмерную любоў, якую я ма́ю да вас.
У вялікім уціску і тузе сэрца пісаў я вам са слязьмі не для таго, каб засмуціць вас, але каб вы пазналі маю вялікую любоў да вас.
Калі ж хто засмуцíў, то не мяне засмуцíў, а часткова — каб не перабольшыць — усіх вас.
Калі ж хто засмуціў, то не мяне засмуціў, але ў нейкай ступені, — каб не перабольшваць, — і ўсіх вас.
Такому дастаткова гэтага пакарання ад большасці,
Даволі такому пакарання ад многіх;
так што вам лепш, наадварот, прабачыць і суце́шыць яго, каб не быў ён апанава́ны празмерным смуткам;
таму наадварот, лепш даруйце яму і суцешце яго, каб не быў ён ахоплены празмерным сумам.
і таму прашу вас вы́казаць да яго любоў.
Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.
Бо я дзеля таго і пісаў, каб вы́прабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
Бо для таго я і напісаў, каб выпрабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
А каму вы нешта прабача́еце, таму і я прабача́ю; бо і я, калі нешта прабачыў каму, то прабачыў для вас перад абліччам Хрыста,
А каму вы што даруеце, таму і я дарую. Бо і я, калі што дараваў, дараваў дзеля вас перад Хрыстом,
каб не ашукаў нас сатана, бо нам добра вядомы яго заду́мы.
каб не трапілі мы ў пастку сатаны, бо нам вядомыя ягоныя думкі.
Прыйшоўшы ж у Трааду дабраве́сціць Хрыста, хоць мне і адчынены былі дзверы Госпадам,
Прыйшоўшы ў Трааду дзеля абвяшчэння Хрыста, хоць мне былі адчынены дзверы ў Пану,
я не меў спакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта, так што, развітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
я не меў спакою духа, бо не знайшоў там майго брата Ціта. Таму, развітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.
Але падзяку ўзносім Богу, Які заўжды пераможна вядзе нас у Хрысце і пах ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожным месцы.
Дзякуем Богу, што заўсёды дае нам перамогу ў Хрысце і водар Яго пазнання выяўляе праз нас у кожным месцы.
Бо мы — Хрыстова духмянасць Богу ў тых, хто спасаецца, і ў тых, хто гіне:
Бо мы — Хрыстовы водар для Бога сярод тых, хто збаўляецца, і тых, хто гіне.
для адных — пах смерці на смерць, а для другіх — пах жыцця на жыццё. І хто здольны да гэтага́
Для адных мы пах смерці дзеля смерці, а для другіх — водар жыцця дзеля жыцця. І хто здатны на гэтае?
Бо мы не падрабляем, як многія, слова Божага, а прапаведуем шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысце.
Мы не гандлюем словам Божым, як многія, але як ад Бога апавядаем шчыра перад Богам у Хрысце.