2 да Карынфянаў 2 разьдзел

Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

 
 

Я пастанавіў сабе ня прыходзіць да вас ізноў у засмучэнні;
 
Я вырашыў не прыходзіць да вас ізноў у смутку.

бо калі я засмучаю вас, то хто разьвесяліць мяне, як ня той засмучваны мною?
 
Бо калі я засмучаю вас, то хто суцешыць мяне, як не той, хто засмучаны мною?

Тоеж я і пісаў вам, каб прыйшоўшы ня мецьсуму ад тых, ад якіх мне належаласяб радасьць: я бо пэўны аб усіх вас, што мая радасьць гэта й вашая радасьць.
 
Тое самае я напісаў вам, каб, прыйшоўшы, не мець суму ад тых, ад якіх мне трэба мець радасць, маючы перакананне аб усіх вас, што мая радасць таксама вашая.

З вялікай тужлівасьці й прыгнобы сэрца пісаў я вам праз многія сьлёзы, не каб вы журыліся, але каб пазналі празьмернуюлюбасьць маю да вас.
 
У вялікім уціску і тузе сэрца пісаў я вам са слязьмі не для таго, каб засмуціць вас, але каб вы пазналі маю вялікую любоў да вас.

Каліж хто аднак стаўся прычынаю засмучэння, дык не мяне толькі, але — каб не перабольшваць — часткова і вас усіх.
 
Калі ж хто засмуціў, то не мяне засмуціў, але ў нейкай ступені, — каб не перабольшваць, — і ўсіх вас.

Гэткаму даволі таго ганьбуючага дакору ад многіх;
 
Даволі такому пакарання ад многіх;

так што вам ужо лепш дараваць яму і суцешыць, каб лішне горкая згрызота ня зжэрла гэткага.
 
таму наадварот, лепш даруйце яму і суцешце яго, каб не быў ён ахоплены празмерным сумам.

Таму прашу вас: акажэце яму любасьць.
 
Дзеля гэтага прашу вас паказаць яму любоў.

Натое я й пісаў, каб вас выпрабаваць, ці ў ва ўсім вы паслушныя.
 
Бо для таго я і напісаў, каб выпрабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.

Каму, восьжа, выбачаеце вы, таму — і я; бо калі што каму дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыстуса:
 
А каму вы што даруеце, таму і я дарую. Бо і я, калі што дараваў, дараваў дзеля вас перад Хрыстом,

каб шатан нас не аблытаў, бо не тайныя нам задумы ягоныя.
 
каб не трапілі мы ў пастку сатаны, бо нам вядомыя ягоныя думкі.

Прыбыўшы ў Троаду для абвяшчання Эванэліі Хрыстуса — хоць мне ўвойсьце і было адкрыта Госпадам —
 
Прыйшоўшы ў Трааду дзеля абвяшчэння Хрыста, хоць мне былі адчынены дзверы ў Пану,

я ня меў супакою духу майму, не знайшоў бо там брата майго Тытуса і, разьвітаўшыся зь імі, я падаўся ў Макэдонію.
 
я не меў спакою духа, бо не знайшоў там майго брата Ціта. Таму, развітаўшыся з імі, я пайшоў у Македонію.

Богу падзяка, што дае заўсёды нам пераогу ў Хрыстусе і праз нас на кажным месцы выяўляе пахнасьць пазнання Сябе;
 
Дзякуем Богу, што заўсёды дае нам перамогу ў Хрысце і водар Яго пазнання выяўляе праз нас у кожным месцы.

мы бо Хрыстусава мілая пахучасьць Богу сярод тых, што збаўляюцца й сярод тых, што гінуць.
 
Бо мы — Хрыстовы водар для Бога сярод тых, хто збаўляецца, і тых, хто гіне.

Для адных мы вохнасьць сьмерці на сьмерць, а для другіх — запах жыцьця на жыцьцё. І хто здатны да гэтага?
 
Для адных мы пах смерці дзеля смерці, а для другіх — водар жыцця дзеля жыцця. І хто здатны на гэтае?

Мы ня ёсьць, як іншыя, хвальўавальнікамі слова Божага, але па-шчырасьці як ад Бога і прад Богам у Хрыстусе гаворым.
 
Мы не гандлюем словам Божым, як многія, але як ад Бога апавядаем шчыра перад Богам у Хрысце.