1 да Цімафея 3 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Яна Станкевіча
Вартае веры слова: калі хто да епіскапства імкне́цца, то добрай справы жадае.
Вернае слова: калі хто імкнецца мець нагляд, добрае працы зыча.
Епіскап жа павінен быць беззага́нным, адной жонкі мужам, цвярозым, разва́жлівым, добрапрыстойным, сумленным, гасцінным, здольнымнавуча́ць,
Але нагляднік (япіскап) мае быць беззаганны, муж аднае жонкі, цьвярозы, разумны, прыходны, гасьцінны, здольны вучыць,
не п’яніцам, не задзірыстым, не сварлівым, не кары́слівым, а лагодным, міралюбíвым, несрэбралю́бным,
Ня п’яніца, ня бітун, але лагодны, несьпярэчлівы, не прагавіты,
які добра кіруе сваім домам, дзяцей трыма́еў паслушэнстве, з усёюгоднасцю;
Што добра радзе дамову сваю, мае дзеці свае ў паслухменстве з усёй пасьцівасьцяй;
бо хто не ўмее кіраваць сваім домам, ці ж будзе той клапаціцца пра Царкву Божую́
Бо хто ня знае як радзіць дамову сваю, як ён можа апекавацца царквою Божай?
Не павінен ён быць з нованаве́рнутых, каб не заганары́ўся і не трапіўу асуджэнне дыявальскае.
Ня мае быць нова-навернены, каб, будучы пыхаты, ня ўпаў у віну дзявальскую.
Нале́жыць яму таксама мець добрае све́дчанне ад знешніх, каб ён не апынуўсяў га́ньбе і не трапіў у пастку дыявала.
Але надабе, каб празь яго таксама добра сьветчылі звонку, каб ня ўпаў пад упікі і ў пастку дзявальскую.
Дыяканы таксама павінны быць пава́жнымі, не двуду́шнымі, непрагнымі да віна, не сква́пнымі,
Дзяканы маюць таксама быць зважныя, ня двуслоўныя, не адданыя шмат віну, ня шукаючыя не справядлівае карысьці,
каб тайну веры захоўвалі ў чыстым сумленні.
Дзержачыя тайну веры з чыстым сумленьням.
Але і іх трэба спачатку выпрабоўваць, потым няхай слу́жаць, калі беззаганныя.
Хай яны таксама спачатку будуць выпрабаваныя; тады, будучы беззаганнымі, няхай служаць.
Гэтаксама і жонкі іх павінны быць пава́жнымі, не паклёпніцамі, цвярозымі, вернымі ва ўсім.
Жонкі таксама хай будуць зважныя, не абмоўцы, цьвярозыя, у вусім верныя.
Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і сваім домам;
Дзяканы хай будуць мужы аднае жонкі, каторыя добра кіравалі б дзеці свае й дом свой;
бо тыя, хто добра служыў, дасяга́юць высокага становішча і вялікай адвагі ў веры ў Хрысце Іісусе.
Бо тыя, што добра служылі б, адзяржаць сабе добрае становішча і вялікую адвагу ў веры, каторая ў Хрысту Ісусу.
Я гэта пішу табе, спадзеючы́ся прыйсці да цябе неўзабаве;
Гэта пішу табе, спадзяючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,
калі ж я затрымаюся, трэба, каб ты ведаў, як паводзіць сябе ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне ісціны.
Але, калі забаўлюся, каб ты ведаў, як маеш паступаць у доме Божым, каторы ё Царква Бога Жывога, стоўп а под праўды.
І прызна́на ўсімі — вялікая ёсць набожнасці тайна: Бог явіў Сябе ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе Ангелам, прапаве́даны быў у народах, вераю прыня́ты ў свеце, узнёсся ў славе.
І яўна вялікая тайна набожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, аправіўся ў Духу, быў бачаны ангіламі, абяшчаны ў народах, уверылі ў Яго на сьвеце, узяты ў гарыню ў славе.