1 да Цімафея 4 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад Праваслаўнай Царквы → Пераклад Яна Станкевіча
Дух жа ясна кажа, што ў апошнія часы́ адступяць некаторыя ад веры, схіля́ючыся да духаў падману і да вучэнняў дэманскіх,
Дух жа выразьліва кажа, што ў вапошнія дні адступяць некатрыя ад гэтае веры, зважаючы на ашукных духоў і навукі дзявальскія,
праз крывадушнасць ілгуноўз іхзаклеймава́ным сумленнем,
У двудушнасьці ману гукаючых, із спаленым сумленьням сваім,
якія забараняюць жаніцца і ўжыва́ць ежу, якую Бог стварыў для таго, каб веруючыя і тыя, што спазналі ісціну, прымаліяе з падзякаю.
Што бароняць жаніцца, расказуюць узьдзержавацца ад ежы, каторую Бог стварыў, каб верныя й пазналыя праўду прыймалі з падзякаю.
Бо усё, ство́ранае Богам, — добрае, і нельгаадкіда́ць нічога, калі яно прыма́ецца з падзякаю,
Бо кажнае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адхінена, будучы прыймана з падзякаю,
таму што яно асвяча́ецца словам Божым і малітваю.
Бо пасьвячаецца словам Божым і маленьням.
Настаўляючыў гэтым братоў, будзеш добрым служыцелем Іісуса Хрыста, узгадава́нымна словах веры і на добрым вучэнні, якое ты прыня́ў.
Пакладаючы гэта перад братамі, будзеш добры слугачы Хрыста Ісуса, гадаваны словамі веры і добрай навукаю, за каторай ты пайшоў.
Нягодных жа і бабскіх баек цурайся, а практыкуйся ў набожнасці;
Сьвецкіх жа а старых бабаў байкаў чурайся, але ўкладайся ў набожнасьці.
бо цялеснае практыкаванне дае мала карысці, а набожнасць — для ўсяго карысная, паколькі ма́е абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
Бо цялеснае ўкладаньне мала карыснае, але набожнае карыснае да ўсёга, маючы абятніцу жыцьця цяперашняга й прыйдучага.
Слова гэтае варта даверу і заслугоўваепоўнага прызнання.
Слова гэтае вернае й кажнага прыйма годнае.
Бо таму і працуем мы і ганьбаванне церпім, што ўсклалі надзею на Бога жывога, Які з’яўляеццаСпасіцелемусіх людзей, асабліва ж— веруючых.
Бо мы дзеля таго гарапашнічаем а труднімся, што спадзяемся на Бога жывога, Каторы ё Спас усіх людзёў, асабліва ж вернікаў.
Прапаведуй гэта і вучы.
Загадуй гэта й вучы.
Няхай ніхто не пагарджае маладосцю тваёю; ты ж будзь узорам для веруючых— у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
Ніхто няхай ня мае ўлегцы маладосьці твае, але будзь зразаю вернікам у слове, у паступку, у міласьці, у веры, у чысьціні.
Пакуль не прыйду, займайся чытаннем, настаўленнем, вучэннем.
Пакуль ня прыйду, зважай на чытаньне, навучаньне, вучэньне.
Не занядбайсвайго дару, які дадзены табе паводле прароцтва з ускладаннем рук свяшчэнства.
Не занедбавай дару ў сабе, данага табе подле прароцтва з ускладам рук старшых.
Пра гэта клапаціся, у гэтымтрывай, каб поспех твой быўдля ўсіхвідавочны.
Праз гэта рупся, будзь увесь у гэтым, каб дасьпех твой быў відавочны ўсім.
Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.
Глядзі самога сябе й навучаньня, трывай у гэтым, бо, так робячы, спасеш самога сябе і тых, што слухаюць цябе.