Да Галятаў 5 разьдзел

Пасланьне да Галятаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага — арыгінал

 
 

Хрыстос вывальніў нас да волі; дык стойце цьверда і не паддавайцеся ізноў пад іго няволі.
 
1 На гэту свабоду вызваліў нас Хрыстус. Трывайце і не пажадайце зноў папасьці пад ярмо няволі.

Вось, я Паўла кажу вам: калі вы абразаецеся, ня будзе вам ніякае карысьці ад Хрыста.
 
Вось я, Павал, кажу вам: калі вы дасьцеся абразацца, нічога вам Хрыстус не паможа.

Яшчэ сьветчу кажнаму чалавеку, каторы абразаецца, што ён мае споўніць увесь Закон.
 
Зной жа вам кажу, што кожны чалавек абразанец павінен выпаўняць загаданае законам.

Вы, што правіцеся Законам, спабыліся Хрыста, адпалі ад ласкі,
 
Вы, што шукаеце ў Законе апраўданьня, ад Хрыстуса адпадаеце і траціце Ягоную ласку.

Бо мы Духам зь веры жджэм справядлівасьці;
 
Мы бо духам за ласкай веры маем надзею апраўданьня.

Бо ў Хрысту Ісусу ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, што дзее міласьцяй.
 
Бо ў Езусе Хрыстусе ані абразаньне, ані неабразаньне ня маюць значэньня, а толькі вера ажыўленая любоўю.

Вы беглі добра; хто пераказіў вам, каб вы ня слухалі праўды?
 
Паступалі вы правільна ды хто ж перашкодзіў вам падпарадкавацца праўдзе?

Гэтае перакананьне не ад Гукаючага вас.
 
Перакананьне гэта не з таго, які вас кліча.

Ад малое закісі кісьне ўсе цеста.
 
Трохі кісьлі ўсё цэлае псуе.

Я спадзяюся ўзглядам вас у Спадару, што вы ня будзеце думаць накш; а хто вас парушае, будзе мець рассудак свой, хто б ён ня быў.
 
Я завяраю вас у Госпадзе, інакш гэтага не разумейце; а хто бунтуе вас, той панясе вялікую адказнасьць (перад Богам), хто б ён ня быў.

Чаму, браты, мяне яшчэ перасьлядуюць, калі я яшчэ абяшчаю абразаньне? Тады спатыкненьне крыжа было б аддалена.
 
Калў ж я, браты, і далей трэбую абразаньня, то чаму мяне прасьледуюць? Спынілася б тады абясчэсчаньне крыжа.

О каб былі нават адрэзаны тыя, што вас парушаюць!
 
О каб пакалячэлў тыя, якія вас зводзяць!

Бо вы, браты, пагуканыя да свабоды, адно каб пад прыклепам свабоды не гадзіць целу; але міласьцяй слугуйце адзін аднаму.
 
Вось вы браты пакліканы да свабоды, але не разумееце, што да свабоды патураць целу, а любоўю духа ўспамагаць адзін другога.

Бо ўвесь Закон у вадным слове замыкаецца: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе».
 
Усякі бо закон апіраецца на адным; Любі бліжняга свайго, як сам сябе,

Калі ж вы адны адных грызіце а ясьце, глядзіце, каб ня выгубілі адны адных.
 
Калі ж адзін другога будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб гэтак усе не папрападалі.

Я кажу: хадзіце Духам, і вы ніяк ня будзеце чыніць досыць жадлівасьцям цела;
 
Напамінаю вам; кіруйцеся духам, дык не падпадзіце пад уладу цела.

Бо цела жадае напярэк Духа, і Дух —напярэк цела: яны праціўныя адно аднаму, каб вы не рабілі таго, чаго хочаце.
 
Цела бо цягне супроць духа, дух жа супроць цела; яны працівяцца адзін аднаму, каб не тое, што хочаце вы рабілі.

Калі ж вы воджаныя Духам, дык вы не пад Законам.
 
Калў будзеце кіравацца духам, ня будзеце падлягаць закону.

Учынкі цела яўныя, яны ё: чужалоства, бязулства, нечысьціня, аблуд,
 
Ведамыя ж дзеяньні цела, вось яны; распуста, нячыстасьць, безсаромнасьць, разбэшчанасьць,

Балвахвалства, чары, ненавіднасьць, сьпярэчкі, завіднасьць, гнеў, нязгода, падманы, падзелы, гэрасі,
 
ідалапаклонства, чараваньне, варожасьць, сварлівасьць, завіднасьць, звадкі, раздоры, секты,

Завісьць, забіўствы, п’яцства, буянства і да гэтых падобныя. Кажу наперад, як і ўперад казаў, што гэта чынячым не спадзець гаспадарства Божае.
 
забойствы, п'янства, гулянкі, абжорства, (аборты) і ім падобныя. Аб гэтым я і папярэджваў вас папярэджваю, што тыя, каторыя такіх грахоў дапускаюцца, тым Валадарства Божага не аглядаць.

Плод жа Духа: міласьць, радасьць, супакой, цярплівосьць, зычлівасьць, дабрыня, вернасьць,
 
Пладамі ж духа з'яўляюцца; міласьць, радасьць, спакой, цярплівасьць, ласкавасьць, дабрата, вернасьць,

Лагоднасьць, валоданьне сабою. На гэткіх няма Закону.
 
вера, сьціпласьць (памяркоўнасьць), стрыманасьць, чыстасьць. Супроць такіх няма закона.

Але тыя, што Хрыстовы, укрыжавалі цела із жадобамі й жадамі.
 
Тыя, што належаць Хрыстусу, укражавалі сваё цела з пажадлівасьцямі і схільнасьцямі.

Калі мы жывем Духам, хадзіма таксама Духам.
 
Калі жывём духам, дык духам і паступайма.

Ня гальмася на пустую славу, квелячы адзін аднаго, завідуючы адзін аднаму.
 
Не шукайце пустой славы, дражнячы адзін другога і заздросьцячы узаемна.