Навума 1 разьдзел
Кніга прарока Навума
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Цяжар Ніневы; кніга відзені Нагума Елкошаніна.
Прысуд на Нініву. Кніга бачання Навума Эльцэзэя.
Бог завідны, і СПАДАР імсьціцца; СПАДАР імсьціцца, і гняўлівы: СПАДАР імсьціцца праціўнікам Сваім і хавае гнеў на непрыяцеляў сваіх.
Бог, рупліва апякуючы і помслівы Госпад, мае абурэнне; і помсціць Госпад ворагам Сваім, і спаганяе гнеў на непрыяцелях Сваіх.
СПАДАР памальны да гневу і вялікае сілы, і ня сусім вывальняе вінных; СПАДАР у буры, у віхру дарога Ягоная, і булак — пыл ад ног Ягоных.
Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.
Ён гане мора, і высуша яго, і ўсі рэкі высуша; млее Вашан а Карміл, і квет Лібану млее.
Забароніць Ён мору — і яно высыхае, і ўсе рэкі Ён ператварае ў пустыню. Млее Басан і Кармэль, і вяне кветка Лібана.
Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі таюць, і зямля паднялася на прытомнасьць Яго, нават сьвет і ўсі жывучыя ў ім.
Дрыжаць горы перад Ім, і ўзгоркі трывожацца; і зямля трасецца перад абліччам Яго, і сусвет ды ўсе, пражываючыя ў ім.
Перад абурэньням Ягоным хто ўстое? і хто можа вытрывае ад палу гневу Ягонага? гнеў Ягоны выліваецца, як цяпло, і скалы валяцца перад Ім.
Хто ўстаіць перад гневам Яго, і хто сцерпіць полымя абурэння Яго? Гнеў Яго разліваецца, як агонь, і скалы разбураюцца перад Ім.
Добры СПАДАР, моцны горад у дзень немарасьці і знае тых, што спадзяюцца на Яго.
Добры ёсць Госпад — прытулак у дзень бяды і спагадны тым, што на Яго спадзяюцца;
Але заліваючаю паводкаю зробе супоўны канец месцу яе, і за варагамі Ягонымі будзе гнацца цемра.
і ў бушуючым патопе Ён знішчыць ворагаў Сваіх, і непрыяцеляў Яго будзе пераследаваць цемра.
Што вы думаеце праз СПАДАРА? Ён зробе супоўны канец, удругава не паўстане немарасьць;
Што думаеце вы супраць Госпада? Ён выканае знішчэнне; не паўторыцца бяда.
Бо сплёўшыся разам, як п’яніцы, яны чыста будуць пажэрты, як сухі жнеўнік.
Як густыя церні, сплеценыя між сабою, ды як горкія п’яніцы, так яны цалкам спалены будуць, як сухая салома.
Зь цябе вышаў тый, што задумляе ліха супроці СПАДАРА, параднік веляла.
З цябе выйшаў той, хто задумаў ліха супраць Госпада, спланаваўшы ліхія намеры.
Гэтак кажа СПАДАР: «Хоць яны супакойныя і нават чысьленыя, гэтак, адылі, будуць адцяты і мінуцца; хоць Я мучыў цябе, наперад ужо ня буду мучыць.
Вось гэта кажа Госпад: «Хоць яны бяспечныя і шматлікія, аднак будуць яны таксама пасечаны і загінуць; Я табе чыніў шкоду і не буду чыніць табе шкоду болей.
А цяпер Я зламлю йго ягонае зь цябе й зялезы твае разарву».
І цяпер паламаю Я прут яго, што на спіне тваёй, і разарву твае путы».
І СПАДАР даў расказаньне празь цябе: «Наперад ня будзе насеньня імені твайго; з дому багоў тваіх адатну выразаныя а выліваныя; зраблю гроб твой, бо ты абрыдны».
І загадае Госпад адносна цябе: «Не будзе болей патомства з імем тваім. З дома бога твайго выкіну выразаныя і літыя выявы; прыгатую табе магілу, бо ты абняславіўся».
Вось, на горах ногі таго, што прыносе добрыя ведамкі, што абяшчае супакой; сьвяткуй, Юда, сьвяты свае, паўні абятніцы свае, бо наперад ня будзе велял праходзіць па табе: ён чыста адцяты!