2 царстваў 8 разьдзел
Другая кніга царстваў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2017
І было просьле гэтага, што разьбіў Давід Пілішчан, і ўслышыў іх, і ўзяў Давід Мефеґ-Аму з рук Пілішчан.
Сталася ж па гэтых падзеях, што Давід разбіў філістынцаў і змусіў іх падпарадкавацца яму; і ўзяў Давід з рук філістынцаў Гет і гарады яго.
І разьбіў Моаўлян, і памераў іх паварозкаю, палажыўшы іх на зямлю; і адмераў дзьве паварозкі на забіцьцё, а цэлую паварозку на пакіненьне жывога. І сталі Моаўляне ў Давіда слугамі, каторыя давалі дары.
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
І разьбіў Давід Гададэзэра Рэговёнка, караля Цоўскага, як тый ішоў, каб аднавіць уладу сваю ля ракі Еўфрату.
І пабіў таксама Давід Ададэзэра, сына Рагоба, цара Собы, калі той пайшоў, каб аднавіць валадаранне сваё над ракой Эўфрат.
І ўзяў Давід у яго ў палон тысяча сямсот коньнікаў і дваццаць тысячаў чалавекаў пяхотных, і падрэзаў Давід жылы ў вусіх коні цялежкавых, пакінуўшы зь іх сто.
І Давід, узяўшы ў яго тысячу семсот коннікаў і дваццаць тысяч пяхоты, падрэзаў сухажыллі ва ўсіх коней калясніц; а сабе пакінуў з іх сто калясніц.
І прышлі Сыране Дамаскія на помач Гададэзэру, каралю Цоўскаму; але Давід паразіў дваццаць дзьве тысячы Сыран.
А калі Арам з Дамаска прыйшоў, каб прынесці дапамогу Ададэзэру, цару Собы, Давід пабіў у Арама дваццаць дзве тысячы чалавек,
І пастанавіў Давід ахаронныя войскі ў Сыры Дамаскай, і сталі Сыране ў Давіда слугамі, каторыя даюць дары. І выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
І ўзяў Давід залатыя шчыты, што былі ў слугаў Гададэзэравых, і прынёс іх да Ерузаліму.
І ўзяў Давід залатую зброю, якую мелі паслугачы Ададэзэра, і прынёс яе ў Ерузалім;
А ў Бетазе а Берофаю, местах Гададэзэравых, узяў кароль Давід вельма шмат медзі.
і з гарадоў Ададэзэра Тэбаха і Бэратая ўзяў цар Давід вельмі шмат медзі.
І пачуў Фой, кароль Гамафу, што Давід разьбіў усе войска Гададэзэрава,
А пачуў цар Эмата Той, што Давід перамог усё войска Ададэзэра,
І паслаў Фой Ёрама, сына свайго, да караля Давіда, даведацца да яго і дабраславіць яго за тое, што ён ваяваў з Гададэзэрам і што разьбіў яго, бо Гададэзэр вёў войны з Фоям. У руццэ ягонай было судзьдзе срэбнае а судзьдзе залатое а судзьдзе мядзянае.
і паслаў Той сына свайго Адарама да цара Давіда, каб прывітаць Яго, прыносячы віншаванні, і падзякаваць яму, што ваяваў з Ададэзэрам і пабіў яго; бо ворагам быў Той Ададэзэру. І прывёз падарункі Адарам: посуд срэбраны і посуд залаты, а таксама посуд медны,
Іх таксама пасьвяціў кароль Давід СПАДАРУ, разам із срэбрам а золатам, каторае пасьвяціў забраўшы з усіх народаў, каторых ён ізваяваў:
якія цар Давід асвяціў для Госпада разам са срэбрам і золатам, якое забраў ён ва ўсіх упакораных народаў:
З Араму а з Моаву а ад сыноў Амонавых а ад Пілішчан а ад Амалічан а з адабранага ў Гададэзэра Рэговёнка, караля Цоўскага.
у Арама, маабцаў, сыноў Амона, філістынцаў, амалекцаў, і з рук Ададэзэра, сына Рагоба, цара Собы.
І зрабіў сабе імя Давід, як зварачаўся з паразы асьмінанцацёх тысячаў Араму ў даліне Салонай.
Таксама праславіў Давід імя сваё, калі, вяртаючыся, пабіў эдомцаў у Саляным лагу, забіўшы васемнаццаць тысяч чалавек.
І пастанавіў ён у Едоме ахароннае войска; у вусім Едоме пастанавіў ахароннае войска, і ўвесь Едом былі слугамі Давіду. І выбаўляў СПАДАР Давіда ўсюдых, куды ён толькі хадзіў.
І паставіў ён у Эдоме гарнізоны, і ўвесь Эдом стаў нявольнікам Давіда. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
І гаспадарстваваў Давід у вусім Ізраелю, і чыніў Давід суд а справядлівасьць усяму люду свайму.
І Давід цараваў над усім Ізраэлем, таксама Давід спраўляў суд і справядлівасць над усім сваім народам.
І Ёаў Цэруёнак быў над войскам; І Ясапат Агілудзёнак — дзеяпісьменьнікам;
А Ёаб, сын Сэруі, быў над войскам, а Язафат, сын Ахілуда, быў загадчыкам,
Садок Агітувёнак а Агімелех Авафаронак — сьвятарамі, Сэрая — пісарам;
і Садок, сын Ахітуба, і Абіятар, сын Ахімэлеха, былі святарамі, і Сарая быў пісарам.
І Веная Егоядзёнак над херэфеямі а фелефеямі; сынове Давідавы — служцамі.
А Баная, сын Ёяды, быў над херэтамі і фелетамі; а сыны Давіда былі падручнымі цара.