Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

БЕДНЫ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «бедны» сустракаецца 26 разоў у 26 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

БЕДНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Багаты ня будзе павялічваць, і бедны ня будзе памяншаць ад паловы сыкля, што маюць даваць як дар ГОСПАДУ дзеля перамольваньня за душы вашыя.

Калі ж хто бедны і няма ў руцэ ягонай дастатку, няхай возьме адно ягня ў ахвяру аднагараджэньня для патрэсваньня, каб быць ачышчаным, а таксама дзясятую частку [эфы] мукі, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, і лог алею,

А калі хто такі бедны, каб заплаціць ацэнку тваю, няхай паставяць яго перад абліччам сьвятара, і ацэніць яго сьвятар паводле таго, што можа даць рука яго, і няхай тое дасьць.

Калі гэта чалавек бедны, ня ляжаш спаць з закладам ягоным,

У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.

І гаварылі гэтыя словы слугі Саўла ў вушы Давіду, і Давід сказаў: «Ці ж не малая гэта рэч у вачах вашых, каб я стаў зяцем валадару? Я ж чалавек бедны і нязначны».

І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён прыйшоў да яго, і сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны.

А бедны ня меў нічога, апрача адной малой авечачкі, якую купіў. Ён карміў яе, і яна расла пры ім разам з дзецьмі ягонымі, і ела пасілак ягоны, і піла з кубка ягонага, і спала каля яго, і была яму быццам дачка.

Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі.

Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой!

А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!

Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.

бо я бедны і прыгнечаны, і сэрца маё ў нутры маім зранена.

Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.

Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.

Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.

Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.

Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.

Багаты і бедны сустракаюцца, Творца іх усіх — ГОСПАД.

Чалавек бедны, які ўціскае ўбогіх, як залеўны дождж, [што пакідае] бяз хлеба.

Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.

Лепш хлопец бедны і мудры, чым валадар стары і дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.

І знайшоўся ў ім чалавек бедны і мудры, і выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; і ніводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.

А хто бедны, бярэ дрэва, якое не гніе, шукае спраўнага майстра, каб зрабіў ідала, які не пахісьнецца.

Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім.

І Я пакіну сярод цябе народ бедны і ўбогі, і яны будуць мець надзею на імя ГОСПАДА.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter