Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ЧУЖЫХ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «чужых» сустракаецца 29 разоў у 29 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧУЖЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае.

І сказаў Якуб дому свайму і ўсім, якія [былі] з ім: «Аддзяліце [ад сябе] багоў чужых, якія сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньні вашыя,

І аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.

А прарок, які адважыцца гаварыць у імя Маё таго, чаго Я не загадаў яму, каб ён казаў, або які будзе прамаўляць у імя чужых багоў, такі прарок павінен памерці”.

І Я, хаваючы, схаваю аблічча Маё ў той дзень з прычыны ўсёй ліхоты, якую ён учыніў, бо ён павярнуўся да багоў чужых.

Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якую запрысяг Я бацькам ягоным, якая ацякае малаком і мёдам. І будзе ён есьці, і насыціцца, і ў сытасьці павернецца да багоў чужых, і будзе служыць ім, а Мною пагардзіць і разарве запавет Мой.

І Егошуа сказаў: «Цяпер выкіньце багоў чужых, якія сярод вас, і прыхіліце сэрцы вашыя да ГОСПАДА, Бога Ізраіля».

І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.

І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў».

І скажуць: “За тое, што яны пакінулі ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў бацькоў іхніх з зямлі Эгіпецкай, а яны прытуліліся да багоў чужых, і пакланяліся ім, і служылі ім. Дзеля гэтага ГОСПАД спаслаў на іх усё гэтае зло”».

Калі быў ён ужо стары, жонкі ягоныя прывабілі сэрца ягонае да багоў чужых, і сэрца ягонае не было аддадзенае ГОСПАДУ, Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.

і рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і пайшоў, і зрабіў сабе багоў чужых і [ідалаў] літых, каб гнявіць Мяне, а Мяне адкінуў за плечы свае,

І сталася гэта, бо сыны Ізраіля грашылі супраць ГОСПАДА, Бога свайго, Які вывеў іх з зямлі Эгіпецкай, з рукі фараона, валадара Эгіпту, і баяліся багоў чужых,

І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім, кажучы: «Ня бойцеся багоў чужых, і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.

І пастановы, прысуды, Закон і прыказаньні, якія Ён напісаў вам, захоўвайце, каб выконваць іх у-ва ўсе дні, а багоў чужых ня бойцеся.

І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых.

І прыбраў ён ахвярнікі чужых [багоў], і ўзгоркі, і разьбіў слупы, і пасьсякаў [сьвятыя] гаі.

І выкінуў багоў чужых і выяву [ідала] з Дому ГОСПАДА, і ўсе ахвярнікі, якія пабудаваў на версе Дому ГОСПАДА і ў Ерусаліме, выкінуў іх навонкі, за горад.

Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.

Сыны зьбіраюць дровы, бацькі распальваюць агонь, а жанчыны месяць цеста, каб нарабіць аладак для “валадаркі нябеснай”, і выліваюць ахвяры вадкія для багоў чужых, каб абражаць Мяне.

Яны вярнуліся да беззаконьня бацькоў сваіх даўнейшых, якія не хацелі слухаць словаў Маіх, і яны пайшлі да багоў чужых, каб служыць ім. Дом Ізраіля і дом Юды зламалі запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі.

Але Я пакіну вам пры жыцьці сярод народаў тых, якія выратуюцца ад мяча, калі расьцярушу вас сярод земляў [чужых].

але як жанчына, якая чужаложыць, якая замест мужа свайго прыймае [мужоў] чужых.

І нават пасылалі па мужчынаў чужых і далёкіх, і як толькі пасланец быў пасланы да іх, яны адразу прыходзілі. Дзеля іх ты мылася, фарбавала вочы свае і апраналася аздобна,

Яны здрадзілі ГОСПАДУ, бо сыноў чужых нарадзілі. Цяпер пажарэ іх маладзік разам з часткамі [спадчыны] іхняй.

Ён кажа: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як ты думаеш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці даніну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых

Пётар кажа Яму: «З чужых». Сказаў яму Ісус: «Значыцца, сыны вольныя.

І па ўсіх сынагогах, шмат караючы іх, я прымушаў іх блюзьніць, і, яшчэ больш разьярыўшыся супраць іх, перасьледаваў нават і ў чужых гарадах.

Рукі хутка ні на каго не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧУЖЫЯ →