Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧУЖЫХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чужых» сустракаецца 36 разоў у 36 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧУЖЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ці ж не лічыў ён нас за чужых, бо прадаў нас і з’еў плату за нас?

І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.

І аддалі яму ўсіх багоў чужых, якіх мелі, і завушніцы, якія былі ў вушах іх, і ён закапаў тое пад дубам, недалёка ад якога — горад Сіхэм.

ён пазнаў іх і, як бы ў чужых, строга запытаўся ў іх: «Адкуль прыбылі вы?» Яны адказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў для пражыцця».

Усё, што Я сказаў вам, споўніце, і імя чужых багоў не прызывайце, і хай не чуецца яно ў вуснах тваіх.

Калі трэба будзе пусціцца ў дарогу, хай разбяруць скінію левіты; калі трэба будзе размясціцца лагерам, хай паставяць яе; калі хто з чужых наблізіцца, будзе пакараны смерцю.

А прарок, разбэшчаны пыхаю, які захоча гаварыць у імя Маё тое, чаго Я не загадаў, каб ён гаварыў, або ў імя чужых багоў, будзе забіты.

Бо Я ўвяду яго ў зямлю, якою прысягнуў Я бацькам яго, якая ацякае малаком і мёдам. Калі будзе ён есці і стане сыты і тлусты, то павернецца да чужых багоў; і будуць яны служыць ім, а Мною пагардзяць і знішчаць запавет Мой.

Сказаўшы гэта, выкінулі яны са сваіх межаў усіх ідалаў чужых багоў, і служылі Госпаду, Які пашкадаваў Ізраэль у яго горы.

А Самуэль сказаў усяму дому Ізраэля, кажучы: «Калі звяртаецеся вы ўсім сэрцам да Госпада, то выдаліце ад сябе багоў чужых і Астарту, і падрыхтуйце сэрцы свае дзеля Госпада, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук філістынцаў».

але рабіў ты горш за ўсіх, якія былі перад табой, і нарабіў сабе багоў чужых і літых, каб разгневаць Мяне, а ад Мяне адвярнуўся — вось,

І заключыў Госпад з імі запавет і загадаў ім, кажучы: «Не ўслаўляйце багоў чужых, і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім,

Таксама пастановы, і загады, і закон, і прыказанні, якія Ён напісаў вам, пільнуйце, каб спаўняць гэта ва ўсе дні; і чужых багоў не бойцеся.

І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і не бойцеся чужых багоў,

І адкажуць: “Бо яны адвярнуліся ад Госпада, Бога бацькоў сваіх, і прысталі да багоў чужых, і пакланяліся ім і служылі, дзеля таго прыйшлі на іх усе гэтыя беды”».

І выкінуў чужых багоў і ідалаў з святыні Госпада, таксама ахвярнікі, якія пабудаваў на гары дома Госпада і ў Ерузаліме, ды выкінуў усё з горада.

І шкадаваў Ты іх многа гадоў, і заклінаў іх Духам Тваім і праз рукі прарокаў Тваіх, і не выслухалі яны; і аддаў Ты іх у рукі народаў чужых земляў.

І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,

Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”

“Толькі прызнай ты віну сваю, што адступілася ты ад Госпада, Бога свайго, і што псавала ты шляхі свае для чужых пад кожным зялёным дрэвам, а голасу Майго не слухала”, — кажа Госпад.

Сыны збіраюць дровы, бацькі распальваюць агонь, а жанчыны месяць цеста, каб нарабіць пірагоў для “царыцы неба” і каб выліць ахвяры вадкія для чужых багоў, каб Мяне справакаваць да гневу.

І Я пакіну вам пры жыцці тых, якія ўсцерагуцца меча сярод паганаў, калі расцярушу вас сярод чужых земляў;

Ізноў падняў Я руку Маю на іх у пустыні, каб разагнаць іх паміж народаў і раскінуць па чужых землях,

Прыму вас, як мілы пах, калі выведу вас пасярод чужых народаў і збяру вас з тых земляў, у якіх вы былі параскіданыя, і асвячуся ў вас перад вачамі гэтых народаў.

і рассыплю цябе паміж народамі чужымі, і расцярушу цябе па чужых землях, і прыму з цябе тваю нячыстасць.

Вось жа, Госпад сказаў мне: «Ідзі яшчэ і палюбі жанчыну, каханую мужам, але чужаложную, як любіць Госпад сыноў Ізраэля, а яны глядзяць на чужых багоў і любяць аладкі з разынкамі».

Адвярнуліся яны ад Госпада, бо нарадзілі чужых сыноў, цяпер знішчыць іх за месяц з іх маёмасцю.

Ён сказаў: «Пэўна». І калі ён увайшоў у дом, папярэдзіў яго Ісус, кажучы: «Як табе здаецца, Сімоне? Валадары зямныя з каго бяруць чынш або падатак: са сваіх сыноў ці з чужых

Калі ж той адказаў: «З чужых», — сказаў яму Ісус: «Значыць, сыны вольныя.

а за чужым яны не пойдуць, але ўцякаюць ад яго, бо голасу чужых не ведаюць».

Не ўскладай ні на каго паспешліва рук, каб не стаць табе супольнікам чужых грахоў; захоўвай сябе чыстым.

ды каб пасяліць ва ўсіх граніцах іх чужых жыхароў і зямлю іх падзяліць жэрабем.

Гэта была нейкая вышэйшая ступень яднання з Грэцыяй і наступ чужых звычаяў з прычыны бязбожніка, і непершасвятара Язона, з прычыны нечуванай яго сапсаванасці,

І не толькі гэта: але будзе яшчэ іншы суд на іх за тое, што яны варожа прымалі чужых;

Усякая мудрасць ад Госпада Бога і з Ім прабывае заўсёды і спакон веку.

Выцягні Сваю руку супраць чужых народаў, каб убачылі яны магутнасць Тваю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧУЖЫЯ →