Хіба, калі ты робіш добра, не падымеш твару? А калі блага, грэх будзе цікаваць у дзвярах, і да яго будзе пажада твая, а ты павінен панаваць над ім».
Яны — як пудзіла на агурковішчы, не гавораць яны, іх носяць, бо яны не могуць хадзіць: не бойцеся іх, бо не могуць ані блага рабіць, ані добра».
Ці будзе гэта добра, ці блага, паслухаемся голасу Госпада, Бога нашага, да Якога цябе пасылаем, каб нам было добра, калі мы паслухаемся голасу Госпада, Бога нашага».
Да іх жа кажа: «Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыццё выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.
Ісус жа гаворыць: «Не забараняйце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды ў імя Маё, не можа зараз жа блага гаварыць пра Мяне.
Тады гаворыць ім Ісус: «Пытаюся вас, ці можна ў суботу добра рабіць, ці блага, жыццё ўратаваць ці загубіць?»
Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не асудзілі яго ўчынкаў;
і тыя, што добра рабілі, пойдуць да ўваскрашэння жыцця, а тыя, што блага рабілі, — да ўваскрашэння суда.
Адказаў яму Ісус: «Калі блага сказаў, дакажы, што блага, а калі добра, дык чаму Мяне б’еш?»
просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб толькі задаволіць сваю пажадлівасць.
Дзеля таго яны дзівяцца, што вы не топіцеся разам з імі ў тым самым віры распусты, ды таму блага аб вас гавораць.
і ўхіліліся ад абразання ды адступіліся ад святога прымірэння, і звязаліся з паганамі, і запрадаліся ім, каб чыніць тое, што блага.
Але сыдзе на іх кара справядлівая за адно і другое: што блага думалі пра Бога, звяртаючыся да ідалаў, і што, пагарджаючы святасцю, прысягнулі крывадушна ў хітрасці.
бо блага прыступіўся ты да страху Госпадава і тваё сэрца поўнае подступу і падману.
Не рабі блага, і благое цябе не апануе;
Нікому Ён не загадвае блага рабіць, ды нікому не дае магчымасці грашыць.
Ганьба бацьку дзеля сына, блага выгадаванага, дачка ж, блага выгадаваная, родзіцца на прыніжэнне.
Бо з ім блага абышліся, хоць ён ужо ва ўлонні маці быў пасвячоны на прарока, каб выварочваць, і вырываць, і нішчыць, ды зноў адбудоўваць, і адсаджваць, і ўзнаўляць.