Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧЛЕНЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «члены» сустракаецца 25 разоў у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ЧЛЕНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
пасля рассек самога барана на часткі і спаліў на агні галаву, і члены цела, і тлушч.

Пацямнела ад горычы вока маё, і члены цела майго сталіся, нібы цень.

Загуба з’ядае кавалкі скуры яго, а першародны смерці мардуе члены яго.

Не буду маўчаць пра члены яго і раскажу пра сілу і прыгажосць іх.

Мясістыя члены яго звязаны паміж сабою; сціснутыя, яны не здрыгануцца.

Не аддавайце граху члены вашы як зброю несправядлівасці, але аддавайце сябе Богу як тыя, што пасля смерці ажылі, ды члены вашы Богу як зброю справядлівасці.

Гавару, як прынята ў людзей, дзеля кволасці цела вашага. Як аддавалі вы члены вашы на службу нячыстасці і нягоднасці на беззаконне, так аддавайце цяпер члены вашы на службу справядлівасці на асвячэнне.

Бо як у адным целе маем многа членаў, а ўсе члены не тую самую работу маюць,

так і мы многія ёсць адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — члены.

Ці ж не ведаеце, што целы вашы ёсць члены Хрыста? Ці ж, узяўшы члены Хрыста, буду рабіць іх членамі распусніцы? Ніколі!

Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены аднаго цела, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос.

Але цяпер Бог размясціў члены так, што кожны з іх у целе, як Ён захацеў.

Наадварот, члены цела, якія падаюцца слабейшымі, больш патрэбныя,

каб не было ў целе раздзялення, але каб паасобныя члены рупіліся адзін аб адным.

Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.

Вы — Цела Хрыстова, а паасобна — члены.

Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыхадні, але суграмадзяне святых і члены сям’і Божай,

Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.

бо мы — члены Цела Яго, косць з касцей Яго ды цела з цела Яго.

Дык мярцвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасць, чужаложства, ліхія пажаданні і сквапнасць, якая ёсць балванапаклонства,

«Не ведаю, як вы знайшліся ў маім улонні, не я дала вам дыхаць і жыць, і не я размерала члены цела ў кожнага з вас;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter