Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КАРАБЕЛЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «карабель» сустракаецца 17 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КАРАБЕЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Бо там Магутны Госпад стаіць за нас замест рэк і ручаёў, шырока раскінутых, не даплыве туды карабель веславаны, ані вялізны карабель не пройдзе праз яго.

Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.

Мы ж, сеўшы на карабель, паплылі ў Ас, адкуль мелі ўзяць Паўлу, бо ён так загадаў, хочучы сам ісці пехатой.

і, знайшоўшы карабель, які меў плысці ў Фэніцыю, мы селі і паплылі.

Убачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго злева, мы плылі ў Сірыю і прыбылі ў Тыр, бо там карабель меў пакінуць груз.

а затым развіталіся; і мы ўзышлі на карабель, а яны вярнуліся дадому.

Селі мы на гадрамітыйскі карабель, які меў плысці каля ўзбярэжжа Азіі, і затым адплылі, а з намі быў Арыстарх, мацэдонец з Тэсалонікі.

І там сотнік знайшоў александрыйскі карабель, што плыў у Італію, і перасадзіў нас на яго.

Калі карабель быў падхоплены і не мог супрацівіцца ветру, мы здалі карабель на вецер, і нас панесла.

Калі яна была ўцягнута, то скарысталіся з дапаможных канатаў, абцягваючы карабель. І, баючыся, каб не трапіць на мялізну, спусцілі ветразь і так нас насіла.

І, калі наеліся, аблягчылі карабель, выкідваючы пшаніцу ў мора.

Калі развіднела, не пазналі зямлі, заўважылі, аднак, нейкую затоку з плоскім берагам, да якой надумалі, калі магчыма, давесці карабель.

Патрапілі, аднак, на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля ўвяз і быў нерухомы, а карма разбівалася сілаю хваль.

і быццам карабель, што плыве праз успененае мора, следу якога не знойдзеш, калі праплыве, ані баразны кіля яго сярод хваляў,

Мудры чалавек не ненавідзіць прыказанняў і справядлівасці і не будзе хістацца, як карабель пад час буры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← КАРА