Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

САМЫХ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «самых» сустракаецца 18 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

САМЫХ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Дзеля таго ў самых дзвярах падышлі яны да аканома дому

а ўсе народы яе аддаў яму ў няволю, ад найбліжэйшых межаў Егіпта да самых далёкіх яго ўскрайкаў.

А Давід прабываў у пустыні ў самых недасягальных месцах, і затрымаўся на гары, у пустыні Зіф, і Саўл шукаў яго ўвесь час, але Бог не выдаў Давіда ў рукі яго.

А жыхары Зіфа пайшлі да Саўла ў Габу, кажучы: «Ці не Давід хаваецца каля нас у самых недасягальных мясцінах у Харэсе, на ўзгор’і Гахіла, на паўднёвым баку пустыні?

Такім чынам, Давід адышоў адтуль і абжыўся ў месцах самых недасягальных у Эн-Гадзі.

самых вопытных па рабоце з золатам, і са срэбрам, і з меддзю, і з жалезам, якіх безліч. Дык устань і дзейнічай, і Госпад будзе з табой!»

Спадабалася яна яму ды знайшла ласку перад абліччам яго; і хутка пайшоў да яе з жаночым убраннем, і даў ёй яе часткі і самых прыгожых сем дзяўчат з дому цара ў сяброўкі, і перасяліў яе і яе сябровак у самае лепшае месца ў доме жанчын.

Бо ўзвысілася да самых нябёсаў міласэрнасць Твая і да самых аблокаў — праўда Твая.

ад любой ежы адмовілася душа іх і наблізіліся яны да самых брамаў смерці.

і выгляд іх твараў быў падобны да тых самых твараў, якія бачыў я над ракою Кэбар. І кожны ішоў проста перад сабою.

Буду пасвіць іх на самых сакавітых пашах, і пашы іх будуць на высокіх гарах Ізраэля; там будуць адпачываць на зялёных травах і на сакавітых пашах будуць пасвіцца на гарах Ізраэля.

З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!

Папрасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці Ціт вас скарыстаў? Ці мы не хадзілі ў тым самым духу? Ці не па тых самых слядах?

Але яны шануюць і самых убогіх жывёл; а тыя горшыя за іх у неразумнасці, параўнальна з іншымі.

Абжылася я на самых вышынях, і пасад мой — на слупе воблачным.

Як сонца, узыходзячае на самых вышынях Бога, так прыгажосць добрай жанчыны — у прыбранні яе дома.

Святло яркае будзе выпраменьвацца на ўсе канцы зямлі; многія народы прыйдуць да цябе здалёку і жыхары з самых далёкіх краёў зямлі да святога імя Твайго, несучы дары свае ў руках сваіх Валадару неба. З пакалення ў пакаленне будуць хваліць Цябе радасна, а імя «выбранніцы» пяройдзе ў векі вечныя.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
САМЫЯ →