Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СХАВАЎСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «схаваўся» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

СХАВАЎСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі пачулі голас Госпада Бога, Які хадзіў па раі апоўдні, схаваўся чалавек і жонка яго ад аблічча Госпада Бога сярод дрэў райскіх.

Ён кажа: «Пачуў голас Твой у раі і спалохаўся, таму што голы я, і схаваўся».

І вярнуўся ён у дом бацькі свайго ў Эфры, і на адным камені забіў сваіх братоў, сыноў Ерабаала, семдзесят чалавек. І не забіў толькі Ёатама, наймалодшага сына Ерабаала, бо ён схаваўся.

А Давід сказаў Ёнатану: «Вось, заўтра маладзік, і я звычайна павінен сядзець каля цара на банкеце; такім чынам, дазволь мне, каб я схаваўся на полі аж да вечара трэцяга дня.

Такім чынам, схаваўся Давід на полі; і надышоў маладзік, і цар учыніў застолле.

І выправіліся мы ад ракі Агавы ў дванаццаты дзень першага месяца, каб дабрацца ў Ерузалім; і рука Бога нашага супачыла на нас, і Ён вызваліў нас у дарозе ад рукі ворага і таго, хто схаваўся ў падкопах,

Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.

Гэта так, як бы хто ўцёк перад ільвом, а натрапіў на мядзведзя; як бы схаваўся ў дом і абапёрся рукой сваёй аб сцяну, а ўкусіла яго гадзіна.

Пакуль маеце святло, верце ў святло, каб былі вы сынамі святла». Гэта сказаў Ісус і адышоў, ды схаваўся ад іх.

І яны перад ім замкнуліся ў вежах, і ён наблізіўся да іх і пракляў іх, і спаліў іх вежы разам з усімі, хто ў іх схаваўся.

і цар схаваўся ў палацы, і жыхары горада апанавалі вуліцы горада і пачалі ваяваць.

і ў час святкавання ўрачыстасці перамогі ў сваім бацькоўскім горадзе спалілі тых, што падклалі агонь пад браму святыні, і Калістэна, які схаваўся ў адным доме; і атрымаў ён заслужаную кару за сваю бязбожнасць.

і Ціматэя, які схаваўся ў нейкай яме, забілі, як і брата яго Харэю, і Апалафана.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter