Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СКЛІКАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «склікаў» сустракаецца 25 разоў у 25 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СКЛІКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І зараз жа раніцай, падняўшыся, склікаў Абімэлех усіх паслугачоў сваіх і пераказаў ім усе гэтыя словы ў вушы іх. І людзі дужа спалохаліся.

А фараон склікаў мудрацоў і чараўнікоў, і тыя варажбіты егіпецкія таксама зрабілі падобнае з дапамогай сваіх заклінанняў.

Дык выйшаў Майсей і абвясціў народу словы Госпада, і склікаў семдзесят чалавек са старэйшын Ізраэля, якіх паставіў вакол скініі.

І склікаў Майсей увесь Ізраэль і сказаў ім: «Слухай, Ізраэль, прыказанні, а таксама законы, якія я сёння прамоўлю ў вушы вашыя; навучыцеся ім і спаўняйце іх дзейсна.

І склікаў Майсей увесь Ізраэль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Егіпецкай на вашых вачах зрабіў Госпад фараону, і ўсім паслугачам яго, і ўсёй зямлі яго,

склікаў Ешуа ўвесь Ізраэль, і старэйшын, і князёў, і суддзяў, і кіраўнікоў, і сказаў ім: «Я састарэў і прыйшоў у гады пажылыя,

І склікаў Самуэль народ да Госпада ў Міцпу,

І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэлеме: дзвесце тысяч пяхоты і дзесяць тысяч ваяроў Юды.

І склікаў Саўл увесь народ, каб ісці на вайну ў Кэйлу і абкладваць Давіда і ваяроў яго.

І склікаў цар Ізраэльскі ўсіх старэйшын зямлі і сказаў: «Заўважце і паглядзіце, як ён наладжвае нам засаду, бо ён паслаў да мяне па жонак маіх, па сыноў, па срэбра і па золата, — і я не адмовіў яму».

Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».

І ўстрывожылася сэрца цара Сірыі дзеля гэтай справы, і склікаў ён паслугачоў сваіх, і спытаўся ў іх: «Чаму вы не паказваеце мне, хто здраджвае мне перад царом Ізраэля?»

Рабаам прыбыў у Ерузалім і склікаў усё пакаленне Юды і Бэньяміна — сто восемдзесят тысяч адборных ваяроў, каб ваяваць з Ізраэлем і вярнуць сабе сваю ўладу царскую.

І я разважыў у сваім сэрцы і строгую вымову зрабіў магнатам і кіраўнікам, і казаў ім: «Усе вы бераце з братоў сваіх ліхву!» І я склікаў супраць іх вялікі сход

І, апанаваны злосцю, вярнуўся ў свой дом, склікаў да сябе сваіх прыяцеляў і сваю жонку Зарэс,

Склікаў я, быццам на свята, тых, што трывожылі мяне навокал. Ніхто ў дзень гневу Госпадава не ўцёк, не застаўся ніхто: каго песціў я і гадаваў — вораг Мой знішчыў іх».

Падобным чынам чалавек, адыходзячы ў далёкі край, склікаў сваіх паслугачоў і даручыў ім сваю маёмасць.

З Мілета паслаўшы ў Эфес, склікаў ён старэйшых царквы.

І Юда рашыўся знішчыць іх, і склікаў увесь народ, каб зрабіць асаду іх.

І калі цар гэта пачуў, раззлаваўся, і склікаў усіх сваіх прыяцеляў, і кіраўнікоў свайго войска, і кіраўнікоў конніцы;

І вярнуўся Ёната, і склікаў старэйшын народа, і параіўся з імі, як пабудаваць умацаванні ў Юдэі,

Бачачы, што народ у страху і трымценні, пайшоў ён у Ерузалім, і склікаў народ,

Прыйшоўшы ж туды, склікаў аднаверцаў і святароў, стоячы перад ахвярнікам, паслаў па тых, якія былі ў крэпасці;

І склікаў усіх сваіх паслугачоў ды ўсіх сваіх магнатаў, і выдаў ім тайны свой намер, і сваімі вуснамі прадказаў усё гора зямлі;

І ён моцна раззлаваўся, і склікаў усіх князёў Мааба, і кіраўнікоў Амона, ды ўсіх загадчыкаў узбярэжжа,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter