Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПРАВАМІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «справамі» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СПРАВАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А начальнік вязніцы не сачыў ужо за тым, што ў яго руцэ было, бо Госпад быў з ім і кіраваў усімі яго справамі.

А святар Амарыя будзе кіраўніком над вамі ва ўсім, што датычыць Бога; затым Забадзія, сын Ізмаэля, які з’яўляецца загадчыкам над домам Юды, будзе нам тымі справамі, што датычаць царскай службы; і левіты будуць у вас пісарамі. Будзьце мужнымі і спраўляйцеся пільна, ды хай Госпад будзе [да вас] з дабром».

Бо і ўсе князі правінцый, і сатрапы, і намеснікі, і ўся ўлада, што была над мясцовасцямі і справамі, з-за страху перад Мардахэем падтрымала юдэяў,

і спракудзіліся сваімі справамі, і сваімі паводзінамі парушылі прымірэнне.

Мілы той чалавек, ТЭТ. які літуецца і пазычае, ЁД. які кіруе справамі сваімі справядліва,

ТЭТ. Ласкавы Госпад да ўсіх, і літасць Яго — над усімі справамі Яго.

Даніэль жа папрасіў цара і паставіў над справамі правінцыі бабілонскай Сэдрака, Місака і Абдэнагу; Даніэль жа прабываў пры царскай браме.

не адважуся, аднак, гаварыць пра штосьці такое, чаго не ўчыніў Хрыстос праз мяне дзеля падпарадкавання паганаў, словам і справамі,

І над царскімі справамі пакінуў ён Лісію, чалавека вяльможнага і з царскага роду, на тэрыторыі ад ракі Эўфрат аж да межаў Егіпта,

І паміж іх хай некаторыя будуць пастаўлены ў вялікіх умацаваннях цара, і некаторыя з іх хай будуць пастаўлены над справамі ў царстве, якія робяцца на даверы, і намеснікі іх, і кіраўнікі паміж іх хай будуць і хай робяць па сваіх законах, як загадаў цар у зямлі Юдэйскай.

І зараз адпраў іх дамоў. А выберы сабе некалькі ваяроў, каб былі з табой, і пойдзеш са мною ў Пталемею, і яе аддам табе, і іншыя крэпасці, і астатняе войска ды ўсіх наглядчыкаў за справамі, і вярнуся да сябе, з гэтаю бо толькі мэтаю прыбыў я сюды».

Апалоній жа ў размове з царом паведаміў яму аб адзначаных скарбах; той жа, паклікаўшы Гэліёдара, кіраўніка над гэтымі справамі, паслаў, даўшы загады, як названыя грошы прывезці.

каб, калі здарыцца штосьці неспадзяванае або расказвалі б нешта фальшывае, жыхары краіны ведалі, каму даручана кіраванне справамі, і не непакоіліся.

Ён бо, прыняўшы царства, даручыў кіраваць справамі царства нейкаму Лісію, галоўнаму кіраўніку Цэлесірыі і Фэніцыі.

Але праз кароткі час пасля гэтага Лісія, давераны цара, і сваяк, і намеснік над справамі, глыбока крануты тым, што сталася,

Добра таму зробіш, калі пашлеш да іх пасланцоў і падасі ім правую руку, каб яны, ведаючы нашы намеры, былі добра настроены ды ахвотна займаліся сваімі справамі».

Мэнелай паведаміў нам, што вы хочаце вярнуцца дадому і заняцца сваімі ўласнымі справамі.

Не прыспяшайце смерці распусным вашым жыццём і не рыхтуйце сабе загубы справамі сваіх рук!

Яна пакіравала справамі іх рукамі святога прарока.

Паслухайце, дзеці, павучэнне аб вуснах; і, хто захавае яго, не будзе скампраметаваны вуснамі і ўведзены ў згаршэнне самымі ліхімі справамі.

хто трымае плуг і хто славіцца кідком дзіды? Паганяе ён валоў, ды заняты іх справамі, і расказвае толькі пра маладых бычкоў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter