Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

КАМЕНЬ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «камень» сустракаецца 31 раз у 30 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КАМЕНЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагой сваёй”».


Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень?

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш павесіць на шыю млынавы камень і патапіць у марской глыбіні.

Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: “Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?


І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».

і паклаў у сваёй новай магіле, якую высек у скале. Пасля прываліў вялікі камень да ўваходу ў магілу і адышоў.

Яны адышлі і засцераглі магілу, запячатаўшы камень і паставіўшы варту.

І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім.

Хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні: “Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла.


Ён, купіўшы палатно і зняўшы цела, захінуў у палатно і паклаў у магіле, якая была высечана ў скале, і прываліў камень да яе ўваходу.

і гаварылі між сабою: «Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?»

І паглядзеўшы, убачылі, што камень адсунуты, а быў ён вельмі вялікі.

і: “Яны на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень сваёй нагой”».


Лепш было б яму, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым каб спакусіў ён аднаго з гэтых малых.

А Ён, паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж азначае напісанае: “Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла”?


Кожны, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раструшчыць».

А сам адышоў ад іх, як кінуць камень, укленчыў і маліўся,

Але знайшлі, што камень адсунуты ад магілы.

Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень».

Езус жа, ізноў глыбока ўзрушаны, ідзе да магілы. Была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй.

Сказаў Езус: «Адсуньце камень!» Сястра памерлага, Марта, кажа Яму: «Пане, ужо смярдзіць, бо чацвёрты дзень, як памёр!»

Езус сказаў ёй: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?» Тады адсунулі камень.

У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы.

Ён — камень, які вы, будаўнікі, адкінулі, і які стаўся галавою вугла.


Бо сказана ў Пісанні: «Вось я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, не асароміцца».


Таму, для вас, веруючых, Ён — каштоўнасць, а для няверуючых — «камень, які адкінулі будаўнікі. Ён стаў галавою вугла»,

Чаму? Бо шукалі не з веры, а з учынкаў. І спатыкнуліся аб камень спатыкнення,

як напісана: «Вось кладу на Сіёне камень спатыкнення і камень спакусы; але кожны, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».


Адзін магутны анёл узяў камень, падобны да вялікіх жорнаў, і ўкінуў у мора, кажучы: «З такою сілаю будзе павалены Бабілён, вялікі горад, і ўжо не будзе яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter