Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ЧА́РУ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «ча́ру» сустракаецца 28 разоў у 28 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ЧА́РУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ты прада мной застаўляеш стол перад абліччам уціскаючых мяне; галаву маю Ты памазаў алівай і чару маю даверху наліў.

Бо мае ў руцэ Госпад чару з віном, якое ў ёй пеніцца; яна поўна напою зьмяшанага, і Ён із яе налівае. Ды толькі фуз яго піць будуць бязбожнікі ўсе на зямлі.

Чару збаўленьня ўзьніму і імя Гасподняе клікну.

Ісус сказаў у адказ: ня ве́даеце, чаго просіце. Ці можаце піць ча́ру, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.

І кажа ім: ча́ру Маю будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, але се́сьці ў Мяне́ з правага боку і з ле́вага не магу даць вам, але каму прыгатава́на Айцом Маім.

Го́ра вам, кніжнікі й фарысэі-крывадушнікі, што ачышчаеце чару і місу зьве́рху, а ўсярэдзіне поўны драпе́жнасьці і няпраўды.

І, узяўшы ча́ру і аддаўшы хвалу́, падаў ім і сказаў: піце з яе́ ўсе́;

Але Ісус сказаў ім: ня ве́даеце, чаго просіце; ці-ж мо́жаце піць ча́ру, якую п’ю Я, і хрысьцíцца хрышчэньнем, якім Я хрышчу́ся?

Яны адказалі: можам. Ісус жа сказаў ім: ча́ру, якую п’ю Я, піць будзеце;

І, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу, падаў ім: і пілі яе́ ўсе́.

і гаварыў: Авва, Ойча! усё магчыма для Цябе́, пранясí ча́ру гэтую міма Мяне́; ды ня тое, чаго Я хачу, а чаго Ты.

Але Госпад сказаў яму: цяпе́р вы, фарысэі, чару і місу звонку ачышча́еце, а нутро вашае напоўнена драпе́жнасьцяй ды злосьцяй.

І, узяўшы ча́ру й аддаўшы хвалу́, сказаў: вазьме́це гэтае і падзяліце між сабою,

Такжа і ча́ру пасьля вячэры, кажучы: гэтая ча́ра ёсьць новы тэстамант у Маёй крыві, што за вас праліва́ецца.

кажучы: Аце́ц, калі Твая воля, пранясі ча́ру гэтую міма Мяне́, але не́ Мая воля, але Твая няхай ста́нецца.

Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара есьць новы запаве́т у Мае́й крыві; гэтае рабе́це, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне́.

Бо кожны раз, калі вы ясьцё хле́б гэты і п’ецё чару гэтую, сьме́рць Гасподнюю абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.

Дзеля гэтага, хто будзе е́сьці хле́б гэты ці піць чару Гасподню няпрыстойна, вінны будзе Це́ла й Крыві Гасподняе.

той пíціме віно гне́ву Божага, налітае без даме́шкі ў чару гне́ву Ягонага, і будзе мучы́цца ў вагні ды ў се́рцы перад сьвятымі Ангеламі і перад Ягнём;

І пайшоў пе́ршы і выліў ча́ру сваю на зямлю: і зрабіліся благія й агідныя раны ў людзе́й, што ме́лі кляймо зьве́ра, дый у тых, што пакланяліся абразу ягонаму.

І другі Ангел выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая паме́рла ў моры.

І трэці Ангел выліў чару сваю ў рэкі й крыніцы водаў: і зрабілася кроў.

І чацьве́рты Ангел выліў чару сваю на сонца: і да́дзена яму паліць людзей у вагні.

І пяты Ангел выліў чару сваю на пасад зьве́ра: і зацьмілася царства ягонае, і яны кусалі языкі свае́ ад болю

І шосты Ангел выліў чару сваю ў вялікую раку́, у Эўфрат: і высахла вада́ ў ёй, каб прыгатавана была дарога для цароў, што ад усходу сонца.

І сёмы Ангел выліў чару сваю на паве́тра: і выйшаў голас вялікі із храму нябе́снага, ад пасаду, мовячы: Ста́лася!

І распалася ме́ста вялікае на тры часьці, і ме́сты паганскія заваліліся; і Вавілён, ме́ста вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна я́раснага гне́ву Ягонага.

І жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім каме́ньнем ды пэрламі, маючы ў руцэ свае́й чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яе́;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЧА́РЫ →