Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ГОЛАСУ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «голасу» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГОЛАСУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Не забудзь Ты голасу ворагаў, каламучаньня праціўнікаў Тваіх, што ўсьцяж узьнімаецца!

Ды народ Мой не паслухаўся голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны.

Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, што Ён пасьвіць, авечкі Ягонай рукі. О, каб вы паслухалі сяньня Ягонага голасу:

Багаслаўце Госпада вы, Ангелы Яго, вы, волаты сільныя, што загады Яго выпаўняеце, пакорныя голасу слова Ягонага!

Наракалі ў палатках сваіх, ня слухаліся голасу Госпада.

рукі ў іх, ды бяз вошчупу; ногі ў іх, ды ня ходзяць; і голасу горлам сваім не даюць.

Ня будзе свары́цца, ані загало́сіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.

І Аце́ц, Які паслаў Мяне́, Сам засьве́дчыў аба Мне́. А вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,

яму прыдзьве́рнік адчыняе, і аве́чкі слухаюцца голасу яго, і ён кліча сваіх аве́ц па іме́ньню і выводзіць іх;

за чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ве́даюць чужога голасу.

аве́чкі Мае́ слухаюцца голасу Майго, і Я ве́даю іх, і яны ідуць за Мною,

Пілат сказаў Яму: дык Ты Цар? Ісус адказаў: ты кажаш, што Я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьве́т, каб сьве́дчыць аб праўдзе. Кожын, хто ад праўды, слухае голасу Майго.

Тыя-ж, што былі са мною, угле́дзіўшы сьвятло, перапалохаліся; але голасу, што гаварыў да мяне́, ня чулі.

апрача аднаго гэтага голасу, што крыкнуў, стоючы сярод іх: што сяньня яны судзяць мяне́ за ўваскрасе́ньне мёртвых.

Колькі, прыкладам, розных слоў на сьве́це, і ніводнага з іх няма бяз голасу;

але, калі я не разуме́ю значэньня голасу, дык буду чужаком таму, хто гаворыць, і для мяне́ чужак, хто гаворыць.

Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто ра́ды дае́.

ані да гуку трубнага і голасу мовы, аб якім чуўшыя прасілі, каб да іх ня было больш слова,

адно ў дні голасу сёмага Ангела, калі той затрубіць, ды споўніцца тайна Божая, як Ён абвясьціў раба́м сваім Прарокам.

і ня будзе ўжо чутно ў табе́ голасу гусьляроў і сьпява́каў ды жале́йнікаў і трубачоў, і ня знойдзецца ўжо ў табе́ ніводнага мастака́ ніякага мастацтва, — і гук млыновы не пачуецца ўжо ў табе́;

і не зазьяе ўжо ў табе́ сьвятло сьве́тача, і голасу жаніха й няве́сты не пачуюць ужо ў табе́, бо купцы тваі былі магнатамі зямнымі, бо чарамі тваімі абаламучаны ўсе́ народы.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ГОЛАЎ →