Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

ПРЫЧЫНЫ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «прычыны» сустракаецца 23 разы у 22 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРЫЧЫНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Лямант Давіда, што пяяў ён Госпаду з прычыны Куша, Бэніямінавага сына.

калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, ды не ратаваў таго, хто чапаў мяне бяз прычыны, —

Бо-ж ніколі ня будуць асаромлены ўсе, што на Цябе спадзяюцца; асаромлены будуць тыя, што адступаюцца без дай прычыны.

Бо бяз прычыны наставілі яны мне ўкрадкам сець сваю, бяз прычыны выкапалі мне яму.

каб не пацяшаліся нада мною тыя, што бяз віны маёй сталіся ворагамі мне; каб ня міргалі вачмі між сабою тыя, што бяз прычыны ненавідзяць мяне.

Няшчысьлёныя тыя, што бязьвінна мяне вінавацяць, і многа такіх, што бяз прычыны мяне ненавідзяць.

Дык дрыжаць яны будуць ад страху, дзе няма дзеля страху прычыны; бо Бог расьцярушыць косьці тых, што абступілі цябе. І ты асароміш іх, бо Госпад ад іх адцураўся.

І словамі ненавісьці акружылі мяне, і без дай прычыны зброяцца супраць мяне.

Гордым няхай будзе сорам за тое, што бяз прычыны ўціскалі мяне; я-ж аб загадах Тваіх разважаю.

Князі ганяюць мяне бяз прычыны, але сэрца маё дрыжыць перад словам Тваім.

І, як нада́рыўся дзе́нь, калі Ірад, з прычыны сваіх урадзін, справіў банке́т сваім вяльможам, ваяводам ды іншым людзям Галіле́і,

І прыйшлі да Яго маці і браты Яго і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны народу.

Жанчына-ж, бачучы, што яна ня ўто́іцца, дрыжучы, падыйшла і, упаўшы перад Ім, аб’явіла Яму перад усім народам, з якое прычыны дакрану́лася да Яго, і як тады-ж паздараве́ла.

Мы-ж баімося, каб не абвінавацілі нас за сягоньняшнюю разруху, бо-ж няма ніякае прычыны, каб апраўдаць гэту зборку.

тысячнік загадаў вясьці яго ў замак, сказаўшы бічаваць яго, каб даве́дацца, дзеля якое прычыны гэтак крычэлі проці яго.

Дзеля гэтае прычыны я й паклікаў вас, каб пабачыць і пагутарыць: бо за спадзяваньне Ізраіля закавалі мяне́ ў путы гэтыя.

Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, да́нае вам у Хрысьце́ Ісусе,

Дый услаўленае наве́т ня слаўнае ў тэй ме́ры з прычыны славы, што мае выявіцца.

Дык што-ж закон? Ён дадзены з прычыны праступкаў, да часу, пакуль прыйдзе насе́ньне, якому дадзена прырачэньне, і выкладзены праз ангелаў рукою пасярэдніка.

Дзеля гэтае прычыны напамінаю табе́, каб падаграваў дар Божы, які ёсьць у табе́ праз узлажэньне рук маіх,

З гэтае прычыны я і цярплю гэтае; але не саромлюся, бо ве́даю, у Каго я ўве́раваў, і пэўны, што Ён дуж захаваць залог мой на гэны дзе́нь.

Сьве́дчаньне гэтае праўдзівае. З гэтае прычыны дакарай іх строга, каб былі здаровыя ў ве́ры,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter