Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

СПАДЧЫНУ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «спадчыну» сустракаецца 24 разы у 24 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СПАДЧЫНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну і межы зямныя ў валаданьне Табе.

Душа яго бытаваціме ў шчасьці, а насеньне ягонае зямлю ў спадчыну дастане.

Багаслаўлёныя Госпадам зямлю ў спадчыну возьмуць, а хто выкляты Ім, тыя будуць загублены.

Ён выбраў для нас нашу спадчыну, красу Якуба, якога Ён палюбіў. (Зэля)

Бо Ты, о Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў мне спадчыну тых, што баяцца іменьня Твайго.

Ты шчодрым дажджом акрапляў Тваю спадчыну, Божа, ды падмацовываў тое, што зьнямагалася.

І насеньне рабоў Яго ў спадчыну іх атрымае, і той, хто імя Яго любіць, жыць тама будзе.

Успомні народ Твой, што Ты адпачатку прыдбаў Сабе, адкупіў, як спадчыну Сваю, гару гэту Сыонскую, на якой Ты асеў!

і спрад аблічча іх выгнаў народы, зямлю-ж падзяліў паміж імі у спадчыну, у іхніх палатках калены Ізраіля Ён абсадзіў.

Пад меч аддаў Свой народ, на спадчыну Сваю разьярыўся.

і ад дойных авечак забраў яго, каб пасьвіў Ягоны народ, Якубавы, і спадчыну Ягоную, Ізраіля.

Псальм Асапавы. Божа, пагане напалі на Тваю спадчыну, апаганілі храм Твой сьвяты, Ерузалім у руіну абярнулі.

Прыгнятаюць яны народ Твой, о Госпадзе, Тваю спадчыну яны ўціскаюць.

Народу Свайму зьявіў дзел Сваіх сілу, даючы ім спадчыну народаў.

Пастановы Твае я прыняў, о Госпадзе, як вечную спадчыну, бо яны радасьць сэрца майго.

І зямлю іх аддаў у валаданьне, у спадчыну народу Свайму Ізраілю.

і аддаў зямлю іх у спадчыну, бо навекі ласка Яго;

у спадчыну Ізраілю, рабу Сванму, бо навекі ласка Яго;

І цяпе́р я аддаю вас, браты, Богу й слову міласьці Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну міжы ўсімі пасьвячонымі.

Паслухайце, браты маі ўмілаваныя: ці-ж ня бе́дных сьве́ту гэтага выбраў Бог быць багатымі ве́раю і ўзяць у спадчыну Царства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?

ані зладзе́і, ані падкупныя, ані п’яніцы, ані зламоўныя, ані драпе́жнікі — ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.

каб ня стацца вам лянівымі, але насьлядава́ць тых, што ве́раю і доўгацярплівасьцяй бяруць у спадчыну абяцаньне.

Ве́раю пакліканы Аўраам паслухаўся, каб ісьці ў ме́сца, якое ме́ў дастаць у спадчыну, і выйшаў, ня ве́даючы, куды йдзе́.

хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне́ сынам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter