Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

НАЗЫВА́НЫ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «называ́ны» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

НАЗЫВА́НЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
а Якуб спарадзіў Язэпа, мужа Марылі, ад каторай народжаны Ісус, называны Хрыстос;

Тады адзін з дванаццацёх, называ́ны Юда Іскарыёт, пайшоў да архірэяў,

Быў жа тады (у іх) вядомы вязень называны Бараўва.

Быў жа ў кайданах са сваімі саўдзельнікамі нейкі называны Бараўва, якія падчас бу́нту ўчынілі забойства.

Адказаў ён і сказаў: Чалавек, называны Ісусам, зрабіў мяшанíну і памазаў мае вочы, і сказаў мне: пайдзі ў купальню Сылаам і ўмыйся. А пайшоўшы і ўмыўшыся, (я) стаў бачыць.

І крыкнуўшы спыталіся: ці тут у гасьцёх Сымон, называны Пятром?

Былі ж у Антыёхі ў тамтэйшай царкве нікато́рыя прарокі і вучыцялі: Барнаба і Сымон, называ́ны Нігер, і Лукій кірэнэец, ды Манаэн, узгадаваны разам з Гірадам чацьвертаўла́днікам, ды Саўл.

і Ісус, называны Юстам, абодва з абрэзаных. Яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Бога, якія былі дзеля мяне ўцехаю.

І скінуты быў дракон вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шата́нам, які ўводзіць у заблуджэньне ўсю зямлю, быў скінуты на зямлю, і ангелы ягоныя былі скінуты (разам) зь ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter