І сказаў Якаў братом сваім: «Зьбярыце камянёў». Яны ўзялі камяні і зрабілі крушню; і елі там на тэй крушні.
Камяні оніксы і каменчыкі ўстаўныя ў наплечнік а нагруднік.
І вазьмі два камяні оніксы, і выґравіруй на іх імёны сыноў Ізраелявых.
І палажы два камяні гэтыя на прырамкі наплечніка; камяні памяткавыя сыном Ізраелявым; і будзе насіць Аарон імёны іхныя перад СПАДАРОМ на абодвых плячох сваіх на памятку.
І камяні оніксу, і каменчыкі ўсаджаныя на наплечнік а нагруднік".
І раскажа сьвятар выламіць камяні, на каторых болька, і кінуць іх вонках места на месца нячыстае.
І возьмуць іншыя камяні, і ўложаць іх замест тых камянёў, і возьмуць іншую гліну і абтынкуюць дом.
І разломяць дом, камяні яго, і дзерва яго, і ўсю гліну дому, і вынясуць яго вонкі за места на месца нячыстае.
Зямлі, у каторай безь нястачы будзеш есьці хлеб, ня будзе ніякае нястачы табе ў ёй, зямлі, у каторай камяні — зялеза, і з каторай гораў будзеш капаць медзь.
І будзе таго дня, калі пярэйдзеце Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, тады пастанаві сабе вялікія камяні й пабяліце іх вапнаю;
І будзе, як пярэйдзеце Ёрдан, пастановіце камяні тыя, як я расказую вам цяпер, на гары Гевал, і пабяліце іх вапнаю.
Каб яны былі знакам сярод вас, як папытаюцца ў вас сынове вашыя заўтра, кажучы: «Што гэта за камяні гэтыя ў вас?»
Дык скажаце ім, што адцяты былі воды Ёрдану перад скрыняю змовы СПАДАРА; як яна пераходзіла Ёрдан, тады воды Ёрдану былі адцяты. І будуць камяні гэтыя на памятку сыном Ізраелявым навекі».
І сказаў сыном Ізраелявым, кажучы: «Як папытаюцца сынове вашыя заўтра ў бацькоў сваіх: "Што гэта за камяні?"
А было, як яны ўцякалі ад Ізраелцаў па схоне гары Веф-Горонскае, то СПАДАР кідаў на іх ізь нябёсаў вялікія камяні аж да Азэку, і яны паміралі; болей было тых, што памерлі ад граду камянёў, чымся тых, каторых пабілі сынове Ізраелявы мячом.
І сказаў Ігошуа: «Прываліце вялікія камяні даадтуліны пячоры і прыстаўце да яе людзёў, сьцерагчы іх.
І сталася заходам сонца: расказаў Ігошуа, і зьнялі іх ізь дзерваў, і кінулі іх у пячору, у каторай яны хаваліся, і палажылі вялікія камяні да адтуліны пячоры, каторыя там аж дагэтуль.
І загадаў кароль, і выламілі камяні вялікія, камяні дарагія, на хундамэнт дому, камяні часаныя.
І зьверху дарагія камяні, часаныя подле меры, і кедра.
І спала цяпло СПАДАРОВА, і пажэрла ўсепаленьне а дровы а камяні а пыл, і зьлізала ваду, што ў рове.
Цесьлям а будаўніком а муляром, і купляць дзерва а часаныя камяні, мацніць дом;
І расказаў Давід зьберці чужаземцаў, што былі ў зямлі Ізраельскай, і пастанавіў камачосаў рэзаць часаныя камяні на будоўлю дому Божага.
І ўсімі сіламі я прыгатаваў да дому Бога свайго золата на залатыя рэчы, і срэбра на срэбныя, і медзь на мядзяныя, зялеза на зялезныя, і дзервы на дзярвяныя, камяні аніксавыя а ўтыканыя, камяні бліскучыя а калярыстыя, і ўсякага гатунку дарагое каменьне, і множасьць мрамуру.
Аса ж кароль зьбер усіх Юдэяў, і яны вынесьлі камяні Рамы а дзервы яе, каторыя ўжываў Вааша на будоўлю, і збудаваў зь іх Ґеву а Міцпу.
І яны далі цесьлям а будаўніком, купляць часаныя камяні а дзерва на вязі а на балькі дамоў, каторыя каралёве Юдэйскія папсавалі.
І гукаў пры братох сваіх а пры Самарскіх ваенных людзёх, і сказаў: «Што робяць гэныя небаракі Юдэі? няго ж ім гэта дазволяць? няго ж будуць яны абракаць аброкі? няго ж яны калі-колечы скончаць? няго ж яны ўскрэсяць камяні з кучаў шумецьця, ды яны ж спалены?»
Вада сьцірае камяні, паводка яе змывае земны пыл, — так і надзею чалавека Ты нішчыш.
Камяні яе — месца шафіру, і пыл золата ў ёй.
Сын лука ня спудзе яго; у ўмецьце абернуцца яму пушчальныя камяні.
Верныя бязьмен а шалькі — СПАДАРОВЫ; усі камяні ў хатулю работы Ягонае.
Хто кратае камяні, можа падарвацца імі; хто сячэць дровы, тый бывае ў небясьпечнасьці ад іх.
Затым гэтак будзе залашчана бяспраўе Якава, і гэтта ўвесь плод: зьняцьце грэху ягонага, як ён аберне ўсі камяні аброчнікаў у груды вапеннага каменьня, ня будуць адноўлены гаі а балваны сонца.
Уцісьненая, узбураная, спабытая пацехі! гля, Я палажу камяні твае харошых колераў і поды твае палажу із шафіраў;
«Вазьмі ў руку сваю вялікія камяні і — перад ачыма мужоў юдэйскіх — схавай іх у гліне ў цагельні, што ля ўходу да фараонавага дому ў Тагпангесе,
Як зацьмела золата, найчыстшае золата зьмянілася! камяні сьвятыні выкінены на ростані ўсіх вуліцаў.
І паглабаюць багацьці твае, і абернуць у здабытак тавары твае, і абураць сьцены твае, і разломяць любовыя дамы твае, і камяні твае і дзерва твае, і пыл кінуць у ваду.
Пастанаўлю Самару як кучу на полю, як месца на саджэньні віна, і ськіну ў даліну камяні яе, і поды яе агалю.
Я навяду яго, — агалашае СПАДАР войскаў, — і ён увыйдзе ў дом злодзея а ў дом таго, хто манліва прысягае імям Маім, і заначуе ў доме ягоным, і выгубе яго, і дзерва ягонае, і камяні ягоныя».