Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ісаі 27 Ісаі 27 разьдзел

1 Таго дня СПАДАР пакарае цьвярдым а вялікім а моцным мячом Сваім левяфана, уцякаючага гада, нават левяфана, пакручастага гада, і заб’ець смока, што ў мору.
2 Таго дня пяіце празь вінішча чырвонага віна ў вадказах:
3 «Я СПАДАР, дагляднік яго; кажную часіну паліваю яго; ўдзень а ночы сьцерагу яго, каб ніхто не зрабіў шкоды яму.
4 Гневу няма ў Імне; калі б пастанавіў хто супроці бадзючыя расьліны а церні ў вайне, Я выступлю супроці іх, спалю іх разам.
5 Хіба будзе шукаць абароны Мае, каб учыніць мір із Імною, тады ўчыне Мір із Імною».
6 У будучыні ўкарэніцца Якаў, Ізраель расквіціць, выдасьць пупушку, напоўне від сьвету пладамі.
7 Ці біў Ён яго так, як біў тых, што білі яго? ці забіты ён сьмерцяй забітых ім?
8 Як Ты адсылаў яго, Ты мераю прававаўся зь ім; забраў яго цьвярды дух у дзень усходняга ветру.
9 Затым гэтак будзе залашчана бяспраўе Якава, і гэтта ўвесь плод: зьняцьце грэху ягонага, як ён аберне ўсі камяні аброчнікаў у груды вапеннага каменьня, ня будуць адноўлены гаі а балваны сонца.
10 Бо ўмацаванае месца будзе спустошана, сяліба кінена й пакінена, як пустыня; там будзе пасьціцца цялё, там будзе супачываць і нішчыць пагоны яго.
11 Як гольле яго ссохне, будзе зломлена; жанкі прыйдуць і спаляць яго. Як люд гэты неразумны, Тый, што ўчыніў іх, не пажалее яго, і Тый, што ўхармаваў яго, ня зьмілуецца над ім.
12 І станецца таго дня: СПАДАР будзе біць ад цечы Ракі аж да цур’я Ягіпецкага, і вы будзеце зьберты адзін па адным, вы, сынове Ізраелявы;
13 І станецца таго дня: будзе трубеньне ў вялікую трубу, і прыйдуць згубленыя ў зямлі Асырскай і тыя, што валачыліся ў зямлі Ягіпецкай, і будуць кланяцца СПАДАРУ на сьвятой гары ў Ерузаліме.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Відзень прарокі Ісаі, 27 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.