1 Таго дня ўхопяцца сем жанок за аднаго мужчыну, кажучы: «Мы будзем есьці хлеб свій і будзем адзявацца ў вадзецьці свае, адно хай будзем звацца імям тваім: здыймі з нас сорам».
2 Таго дня пагон СПАДАРОЎ будзе харашынёю а сьцёю, і плод зямлі славаю а харашынёю тым, што ўратаваліся з Ізраелю.
3 І станецца: пакіненыя й засталыя ў Ерузаліме будуць названы сьвятымі, кажны ўпісаны жыць у Ерузаліме,
4 Як Спадар змые бруд із дачок Сыёну і кроў Ерузаліму аддале з нутра яго духам суду й духам гарэньня.
5 І СПАДАР створа над кажнаю гасподаю гары Сыёну і над яе зборамі булак а дым у дзень і зьзяньне агвянога полымя ночы; бо над усім слаўным — пакрыцьце.
6 І будан будзе на сьцень удзень ад ваду і на пакрыцьце а схоў ад лівуну а дажджу.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Відзень прарокі Ісаі, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.