Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Ісаі 28 Ісаі 28 разьдзел

1 Бяда кароне гордасьці п’яніцаў зь Яхрэму, зьвялай кветцы — харашыні вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівых далінаў, здоленых віном.
2 Вось, дужы а моцны ў Спадара, бы лівун із градам, і бураючы віхор, бы паводка магучых ведаў, што разьліваюцца, кіне рукою далоў яго на зямлю.
3 Нагамі будзе таптана карона гордасьці п’яніцаў зь Яхрэму.
4 І будзе зьвялаю кветкаю харашыня вялічча ягонага, каторая на версе ўродлівае даліны, бы сьпелы плод перад летам; як людзіна бача яго, яна глытае яго, як толькі возьме яго ў руку сваю.
5 Таго дня будзе СПАДАР войскаў вянком харашыні а дыядэмаю астачы люду Свайго,
6 І духам суду таму, хто сядзіць у судзе, і сілаю тым, што зварачаюць бітву да брамы.
7 І таксама гэтыя нясьведама грашылі ад віна і ад хмельнага напітку блудзілі: сьвятар а прарока нясьведама грашылі ад хмельнага напітку; яны глынёныя віном, яны блудзілі ад хмельнага напітку, яны мыляюцца ў відзені, спатыкаюцца на судзе.
8 Усі сталы напоўнены ірвакамі, нечысьць не на месцу сваім.
9 «Каго ён навуча веданьня й каго прыгатуе цяміць слуханае? адлучаных ад малака, адвучаных ад пелькаў?
10 Бо расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала»,
11 Бо незразумелымі вуснамі і іншаю моваю будзе гукаць да гэтага люду,
12 Катораму Ён сказаў: «Гэта супакой, каторы вы дайце стамаванаму, і гэта пасіленьне». Але яны не хацелі слухаць.
13 І сталася ім слова СПАДАРОВА: расказаньне да расказаньня, расказаньне да расказаньня, праўда да праўды, праўда да праўды, гэтта мала, гэнам мала, каб яны пайшлі, і палі дагары нагамі, і разьбіліся, і лучылі ў пасадку, і ўзяты.
14 Затым слухайце слова СПАДАРОВА, вы насьміханьнікі, каторыя радзіце гэты люд, што ў Ерузаліме.
15 Затым што вы кажаце: «Мы зрабілі змову ізь сьмерцяй і із шэолям зрабілі згоду; караючая розка пройдзе, яна не насьпее нас, бо мы зрабілі ману сваім уцёкам і пад брахню схаваліся»;
16 То гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, Я закладаю на Сыёне Камень, Камень выпрабаваны, вугольны, дарагі, пэўны под; хто вера, ня будзе хапацца.
17 Суд таксама зраблю подле праўды і справядлівасьць подле вагі; і град зьмяцець ўцёк маны, і воды зьнясуць сховы».
18 І змова ваша ізь сьмерцяй будзе зьнішчана, і згода ваша із шэолям ня ўстоіцца: як тнучая розка пройдзе, тады вы будзеце патаптаны ёю.
19 Як толькі яна пойдзе, возьме вас, бо кажнае раніцы яна будзе праходзіць, ўдзень і ночы. І станецца, што адно зразуменьне дзейкі праз тое спалохае;
20 Бо кароткі будзе ложак, каб выцягнуцца, і вузкое накрыцьце, каб укруціцца;
21 Бо, як гара Перацым, паўстане СПАДАР; як даліна Ґівеонская. Ён загневаецца, каб справіць справу Сваю, дзіўную справу Сваю, і зрабіць работу Сваю — нязвычайная работа Ягоная!
22 Затым цяпер не насьміхайцеся, каб путы вашыя не патужэлі; бо я чуў ад Спадара, СПАДАРА войскаў, празь зьнішчэньне, прызначанае нават на ўсю зямлю.
23 Уважайце а слухайце голас мой, будзьце ўважлівыя й слухайце словы мае.
24 Хіба араты кажны дзень арэць на сяўбу, барозьне а скародзе поле свае?
25 Як ён зраўнуе зьверх яго, ці не пасыпае кропу, сее кміну а пшонкі ў радкі а ячменю ў прызначаным месцу а жыта ў межах яго;
26 Бо навучае яго да парадку, Бог ягоны вуча яго.
27 Бо кропу не малоцяць малацьбяным молатам ані качаюць кола цялежак па кміне, але кроп абіваюць прутком, а кмін — цэпам.
28 Збожжа выбіваюць, але не заўсёды малоцяць; і водзяць па ім малацьбяныя колы з коньмі, але не расьціраюць яго.
29 Таксама гэта сталася ад СПАДАРА войскаў, чудоўнага ў радзе, вялікая мудрасьць Ягоная.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Відзень прарокі Ісаі, 28 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.