Псалтыр 114 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага,
 

стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.
 

Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.
 

Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
 

Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?
 

Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
 

Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба,
 

Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.