Псалтыр 93 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.
 

Умацаваны пасад Твой спрадвеку; і Ты — спакон вякоў!
 

Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.
 

Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.
 

Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе Дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!