3 царстваў 7 разьдзел
Трэйцяя кніга царстваў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча
А дом свой будаваў Салямон трынаццаць гадоў, і скончыў увесь дом свой.
А дом свой Салямон станавіў трынанцаць год, і скончыў увесь дом свой.
І пабудаваў ён дом з лесу Лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзясят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні, на чатырох шэрагах слупоў кедровых, і бэлькі кедровыя былі паложаныя на слупы.
І пастанавіў ён дом ізь дзерва лібанскага, удаўжкі сто локцяў, ушыркі пяцьдзясят локцяў, я ўвышкі трыццаць локцяў, на чатырох радох кедравых стаўпоў; і абробленыя кедры на сгаўпох.
І быў [дом] ашаляваны кедрам над бэлькамі на сарака пяці слупах, па пятнаццаць у адным шэрагу.
І пакрыў гэта дошкамі кедравага дзерва зьверху на бакавых пакоях, што былі на сорак пяцёх стаўпох, па пятнанцаць у рад.
І вокны былі ў тры шэрагі: вакно над вакном праз тры крокі.
І тры рады аконных абсадаў, і сьвятло супроці сьвятла тры рады.
Усе дзьверы і вокны былі чатырохкутныя, вакно ад вакна праз тры крокі.
І ўсі ўходы а дзьверныя абсады мелі чатыракутнія рамы, і сьвятло супроці сьвятла тры рады,
Зрабіў ён таксама прысенак са слупамі ў пяцьдзясят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другія сені перад ім, і слупы, і паветку.
І прысенцы із стаўпоў зрабіў ён удаўжкі пяцьдзясят локцяў, ушыркі трыццаць локцяў, і над імі прысенкавая гара, і стаўпы, і парог перад імі.
І зрабіў залю з пасадам, у якой судзіў, залю судовую, і ашаляваў яе дошкай кедровай ад падлогі да столі.
Яшчэ сені з пасадам, з каторага ён судзіў, сені судовыя зрабіў, і вымасьціў кедрам ад аднаго канца мосту аж да другога канца мосту.
А дом ягоны, у якім жыў, быў за домам з заляй на панадворку, асобна пабудаваны. І пабудаваў ён дом, падобны да [дому] з заляй, для дачкі фараона, якую ўзяў за жонку.
І ў доме, ідзе ён жыў, былі другія судовыя сені із прысенцамі падобнае работы. Салямон пастанавіў таксама дом дачцэ фараонавай, каторую ён быў узяўшы, падобны да гэтых сеняў.
Усё гэта знутры і звонку, ад падлогі аж да столі, і аж да вялікага панадворку, было з адборных камянёў, чэсаных пад мерку і рэзаных пілою.
Усе гэта было зроблена з дарагіх камянёў, ачасаных подле меры, абрэзаных пілою, з нутранога й знадворнага боку, ад далоўя аж да страхі, і знадворку аж да вялікіх сеняў.
А падмурак быў з адборных камянёў, камянёў вялікіх, камянёў у дзесяць локцяў і камянёў у восем локцяў.
І под быў з камянёў дарагіх, камянёў вялікіх, камянёў дзесяцёх локцяў і камянёў асьмёх локцяў.
А над падмуркам — адборныя камяні, чэсаныя пад мерку, і [дрэва] кедровае.
І зьверху дарагія камяні, часаныя подле меры, і кедра.
Вялікі панадворак атачалі тры шэрагі чэсаных [камянёў] і шэраг бярвеньняў кедровых, і ён прылягаў да панадворку Дому ГОСПАДА і да дому з заляй [судовай].
І вялікі панадворак з трыма радамі часаных камянёў і адным радам кедравых балькаў навокал, як нутраныя сені дому СПАДАРОВАГА і прысенцы гэтага дому.
І паслаў валадар Салямон, і ўзяў з Тыру Хірама,
І паслаў кароль Салямон, і ўзяў з Тыру Гірама,
сына жанчыны ўдавы з пакаленьня Нэфталі. Бацька ягоны, Тыранін, быў меднікам. І быў ён поўны мудрасьці і розуму, і майстэрства ў-ва ўсякай рабоце на медзі. І прыйшоў ён да валадара Салямона, і рабіў усе працы ягоныя.
Сына аднае ўдавы, з плямені Неффалімовага. Ацец ягоны, Тыранін, рамесьнік работы зь медзі; а ён быў напоўнены мудрасьці а кемнасьці а веданьня, як рабіць усялякія работы зь медзі. І прышоў ён да Салямона, і рабіў усю работу ягоную.
І адліў ён два слупы мядзяныя: адзін — у васямнаццаць локцяў вышыні і дванаццаць локцяў наўкола, і другі такі самы.
І ўхармаваў два мядзяныя стаўпы, асьмінанцаць локцяў увышкі стоўп адзін, і павароз двананцацёх локцяў акручаваў другі стоўп.
І зрабіў ён з медзі дзьве галавіцы, і зьмясьціў іх на версе слупоў. Адна галавіца мела пяць локцяў вышыні, і пяць локцяў вышыні мела другая галавіца.
І дзьве апукі, вылітыя зь медзі, ён зрабіў, каб палажыць на версе стаўпоў. Пяць локцяў увышкі адна апука, і пяць локцяў увышкі другая апука.
На галавіцах, якія былі на версе слупоў, зрабіў сплецівы з ланцужкоў мастацкай работы, сем сплеціваў на адной галавіцы, і сем на другой галавіцы.
Сеткі плеценае работы й шнюркі, як ланцужкі, да апукаў, што былі на версе стаўпоў, сем на аднэй апуццы і сем на другой апуццы.
І зрабіў яблыкі гранатовыя па два шэрагі кругом кожнага сплеціва вакол галавіцы на версе слупа. І такім самым спосабам аздобіў другі слуп.
І зрабіў ён стаўпы й два рады гранатовых яблыкаў навокал сеткі, каб пакрыць апукі, што на версе стаўпоў; тое зрабіў і да другое апукі.
Галавіцы, якія [былі] на версе слупоў у прысенку, мелі выгляд лілеі ў чатыры локці [велічыні].
А на прысенцах апукі на версе стаўпоў падобныя да ліляў, чатырох локцяў,
І галавіцы на абодвух слупах проста над выпукласьцю, якая па-за сплецівам, мелі дзьвесьце яблыкаў гранатовых у шэрагах вакол адной і другоў галавіцы.
І апукі на абодвых стаўпох, і таксама на пукатасьці на баку сеткі; а яблыкаў — дзьвесце, радамі навокал апукі. Гэтак і на другой апуццы.
І паставіў ён слупы гэтыя ў прысенку сьвятыні. І паставіў слуп з правага боку, і назваў імя ягонае Яхін, і паставіў слуп з левага боку, і назваў імя ягонае Боаз.
І пастанавіў стаўпы на прысенцах сьвятыні; пастанавіў правы стоўп, і назваў яго імя Яхін, і пастанавіў левы стоўп, і назваў яго імя Воаз.
А на версе тых слупоў былі выявы лілеяў. І ён скончыў выраб гэтых слупоў.
І на версе стаўпоў былі выраблены лілі. Гэтак была скончана работа стаўпоў.
І зрабіў ён з медзі мора, ад берагу да берагу дзесяць локцяў, круглае, у вышыню пяць локцяў, і трыццаць локцяў наўкола.
І зрабіў літае мора, — ад краю да краю яго дзесяць локцяў, — сусім круглае, увышкі пяць локцяў; і павароз трыццацёх локцяў абыймаў яго навокал.
Ніжэй краёў мора апаясвалі яго кругом выявы пладоў, па дзесяць на локаць кругом мора. І ішлі яны ў два шэрагі, і былі адлітыя разам з морам.
Пупушкі пад краямі яго былі навокал, абступаючы яго, па дзесяць на локаць, навокал мора з усіх бакоў двума радамі; пупушкі былі выліты зь ім адным ліцьцём.
[Мора] стаяла на дванаццаці валах. З іх тры глядзелі на поўнач, тры — на ўсход, тры — на захад, а тры — на поўдзень. Мора было на іх, а азадкі іхнія [зьвернутыя] ў сярэдзіну.
Яно стаяла на двананцацёх валох: тры зьверненыя на поўнач, тры зьверненыя на захад, тры зьверненыя на паўдня і тры зьверненыя на ўсход; мора ляжала на іх зьверху, і ўсі зады іх унутры.
Таўшчыня [мора] — у далонь, а берагі яго зробленыя ў выглядзе берагоў келіха, як кветкі лілеі; зьмяшчала яно дзьве тысячы батаў.
У даланю яно ўгрубкі, і краі яго, зроблены падобна да краёў чары, выглядалі на квітучую лілю. Яно тоўпіла дзьве тысячы батоў.
І зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў; кожная падстава мела чатыры локці даўжыні, чатыры локці шырыні і тры локці вышыні.
І зрабіў ён дзесяць мядзяных падстановак; удаўжкі кажная падстаноўка чатыры локці, ушыркі — чатыры локці і ўвышкі тры локці.
Падставы гэтыя былі зроблены так: мелі яны ліштвы, і пруты між ліштвамі.
І во як зроблены падстаноўкі: у іх аблямаваньні, аблямаваньні памеж нарожнікаў.
А на тых ліштвах між прутамі — ільвы, валы і херувімы. А на прутах, над і пад ільвамі і валамі зроблены гірлянды, што вісяць.
На аблямаваньнях, што памеж нарожнікаў, лявы, буйны статак і херувы; і на нарожніках, на нарожніках жа быў стаўпец зьверху; а пад лявамі а валамі рассахатыя вянкі.
Кожная падстава мела чатыры мядзяныя колы на мядзяных восях. А іхнія чатыры рагі мелі рамёны пад мыцельнікам. Рамёны гэтыя адлітыя былі з кожнага боку гірляндаў.
У кажнай падстаноўкі па чатыры мядзяныя колы і восі мядзяныя. На чатырох рагох плячукі, пад чараю, плячукі літыя ля кажнага вянка.
Паміж рамёнамі меў ён адтуліну на вышыні локця, круглую, на паўтары локці. Вакол адтуліны былі таксама выявы, а ліштвы ейныя былі ня круглыя, але чатырохкутныя.
Адтуліна ад нутраное пупушкі да верху аднаго локця; адтуліна яе круглая, падобная да поду стаўпоў, паўтара локця, і таксама ля адтуліны яе рэзьбы; але бакавыя аблямаваньні чатыракутнія, ня круглыя.
І чатыры колы былі пад ліштвамі, а восі колаў былі прымацаваныя пры падставах. Вышыня кола была ў паўтары локці.
Пад аблямаваньнямі былі чатыры колы, і восі колаў у падстаноўках; увышкі кажнае кола — паўтара локця.
Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу. Восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, усё было адлітае.
Колы зроблены так, як колы ў цялежках; восі іх, і абады іх, і сьпіцы іх, і калодкі іх, усе было літае.
На чатырох рагах кожнае падставы былі чатыры рамёны, і рамёны былі адно цэлае з падставай.
Чатыры плячукі на чатырох рагох кажнае падстаноўкі; з падстаноўкі выходзілі плячукі іх.
На версе падставы кругом на паўлокці было закругленьне, а на версе закругленьня — ручкі ягоныя і ліштвы ягоныя.
І на версе падстаноўкі быў круглец на паўлокця ўвышкі; і на версе падстаноўкі дзяржаньні яе й аблямаваньні яе зь яе ж.
І на ўсіх бляхах і прутах выразьбіў ён кругом херувімаў, ільвоў і пальмы.
І выразаў на дошчачках яе дзяржаньня й на аблямаваньнях яе херуваў, лявы а пальмы, колькі йдзе дазваляла месца, і навокал рассахатыя вянкі.
У такі спосаб зрабіў ён дзесяць мядзяных падставаў, аднолькавага ліцьця, аднолькавага памеру і аднолькавага выгляду.
Гэтак зрабіў ён дзесяць падстановак; у вусіх адно ліцьцё, адна мера, адна хорма ўсім ім.
Зрабіў ён таксама дзесяць мыцельнікаў мядзяных, а кожны мыцельнік зьмяшчаў сорак батаў. Кожны мыцельнік меў чатыры локці, і кожны з іх быў на адной з дзесяці падставаў.
І зрабіў дзесяць мядзяных мыцельнікаў; кажны мыцельнік тоўпіў сорак батоў; кажны мыцельнік быў чатырох локцяў; кажны мыцельнік стаяў на аднэй зь дзесяцёх падстановак.
Пяць падставаў памясьціў ён на правым баку Дому [Божага] і пяць — на левым баку Дому [Божага]. А мора памясьціў на паўднёвы ўсход на правым баку Дому [Божага].
І расстанавіў падстаноўкі — пяць на правым баку дому і пяць на левым баку; а мора пастанавіў на правым баку дому, на ўсходне-паўднявым баку.
І зрабіў Хірам мыцельнікі, шуфлікі і крапільніцы. І скончыў Хірам усе працы, якія меў зрабіць для валадара Салямона ў Доме ГОСПАДА:
І зрабіў Гірам мыцельнікі а лапаткі а крапільніцы. І скончыў Гірам рабіць усю работу, каторую рабіў у караля Салямона да дому СПАДАРОВАГА:
два слупы і круглыя галавіцы на версе тых двух слупоў, два сплеціва на прыкрыцьцё двух круглых галавіцаў на версе тых слупоў,
Два стаўпы й дзьве місы апукаў, што былі на версе стаўпоў, і дзьве сеткі прыкрываць тыя дзьве місы апукаў, каторыя былі на версе стаўпоў;
чатырыста яблыкаў гранатовых на абедзьвух сплецівах, па два шэрагі яблыкаў на кожным сплеціве,
І чатырыста гранатовых яблыкаў да дзьвюх сеткаў; два рады гранатовых яблыкаў да аднае сеткі, каб прыкрываць дзьве місы апукаў, каторыя на стаўпох.
дзесяць падставаў і дзесяць мыцельнікаў на тых падставах,
І дзесяць падстаноўкаў і дзесяць мыцельнікаў на падстаноўках;
і адно мора, і дванаццаць валоў пад ім,
Адно мора і двананцаць валоў пад морам;
і казаны, шуфлікі і крапільніцы. І ўсе прылады, якія Хірам зрабіў валадару Салямону ў Дом ГОСПАДА, былі з палераванай медзі.
І казаны, і лапаткі, і крапільніцы. І ўсе судзьдзе гэтае, каторае зрабіў Гірам каралю Салямону да дому СПАДАРОВАГА, было з паліраванае медзі.
Ён адліваў усё гэта ў гліне над Ярданам, між Сукотам і Цартанам.
У ваколіцы Ёрдану, памеж Сукофу й Царэтану, у гліністай зямлі кароль выліваў яго.
І парастаўляў Салямон усе гэтыя прылады. І было іх так шмат, што вагі медзі нельга было палічыць.
І памясьціў Салямон усі гэтыя рэчы. З прычыны надзвычаннае іх множасьці, вага медзі не азначана.
І зрабіў Салямон усе прылады ў Дом ГОСПАДА: ахвярнік залаты і стол залаты, на які [лажылі] хлябы пакладныя,
І зрабіў Салямон усе судзьдзе каторае ў доме Божым: залаты аброчнік а залаты стол, на каторым хлеб Выкладу;
і сьвечнікі з чыстага золата: пяць сьвечнікаў з правага боку і пяць сьвечнікаў з левага боку насупраць Давіру, і кветкі, лямпы, шчыпцы з золата,
І сьветачы — пяць па правым баку і пяць па левым баку перад палацам, з ачышчанага золата, і кветкі, і лянпы, і абцугі із золата;
і місы, нажніцы, крапільніцы са шчырага золата, і залатыя завесы да дзьвярэй Дому ўнутры, да [дзьвярэй] Сьвятога Сьвятых і да дзьвярэй Дому Сьвятога.
І місы, і нажы, і крапільніцы, і ложкі, і жаранкі з ачышчанага золата, і завесы залатыя да дзьвярэй нутранога дому, Сьвятога Сьвятых, і да дзьвярэй дому-сьвятыні.
І скончана была ўся праца, якую зрабіў валадар Салямон у Доме ГОСПАДА. І прынёс Салямон пасьвячоныя бацькам сваім, Давідам, рэчы: срэбра, золата і посуд, і памясьціў іх у скарбніцы Дому ГОСПАДА.
І скончана была ўся работа, каторую кароль Салямон зрабіў да дому СПАДАРОВАГА. І ўнёс Салямон сьвятасьці Давіда, айца свайго; срэбра а золата а судзьдзе ён палажыў у скарбніцах дому СПАДАРОВАГА.