Марка 16 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

І, калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Саламея накуплялі духмянасцей, каб пайсці і памазаць Ісуса.
 
І, калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Саламея накуплялі духмянасцей, каб пайсці і памазаць Ісуса.

І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыйшлі да магілы, калі ўжо ўзышло сонца.
 
І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыйшлі яны да магілы, калі ўжо ўзышло сонца.

І гаварылі між сабою: «Хто нам адкоціць камень ад уваходу ў магілу?»
 
І гаварылі яны між сабою: «Хто нам адкоціць камень ад уваходу ў магілу?»

І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
 
І, глянуўшы, бачаць яны адвалены камень. А ён быў велізарны.

І, увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, што сядзеў з правага боку і быў адзеты ў белае адзенне, і зжахнуліся.
 
І, увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, што сядзеў з правага боку і быў адзеты ў белае адзенне, і аслупянелі.

А ён кажа ім: «Не палохайцеся! Шукаеце Ісуса з Назарэта, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут; вось месца, дзе Яго паклалі.
 
А ён кажа ім: «Не палохайцеся! Вы шукаеце Ісуса з Назарэта, укрыжаванага. Ён уваскрос, няма Яго тут; вось месца, дзе Яго паклалі.

Але ідзіце і паведаміце вучням Яго і Пётры: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею. Там Яго ўбачыце, як Ён вам сказаў”».
 
Але ідзіце і паведаміце вучням Яго і Пётры: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею. Там Яго ўбачыце, як вам сказаў”».

І, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога; і нікому нічога не казалі, бо баяліся.
 
І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, бо ахапіў іх страх ды трывога; і нікому нічога не казалі, бо баяліся.

Уваскросшы на світанні ў першы дзень тыдня, Ісус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.
 
Уваскросшы на світанні ў першы дзень тыдня, Ісус найперш паказаўся Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.

А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім былі, якія сумавалі і плакалі.
 
А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім былі, якія сумавалі і плакалі.

Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.
 
Але яны, пачуўшы, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.

Пасля таго Ён паказаўся двум з іх у іншым выглядзе на дарозе ў паселішча.
 
Пасля таго Ён паказаўся двум з іх у іншым выглядзе на дарозе ў паселішча.

І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
 
І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.

Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.
 
Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.

І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь свет і абвяшчайце Евангелле ўсяму стварэнню.
 
І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь свет і абвяшчайце Евангелле ўсяму стварэнню.

Хто паверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж не паверыць, будзе асуджаны.
 
Хто паверыць і прыме хрост, будзе збаўлены. Хто ж не паверыць, будзе асуджаны.

А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,
 
А тых, што павераць, будуць суправаджаць такія знакі: у імя Маё будуць яны выганяць дэманаў, на новых мовах гаварыць будуць,

змеяў будуць падымаць, ды хоць бы што атрутнае выпілі — не пашкодзіць ім, на хворых рукі ўскладаць будуць — і яны аздараўляцца будуць».
 
змеяў будуць падымаць, ды хоць бы што атрутнае выпілі — не пашкодзіць ім, на хворых рукі ўскладаць будуць — і яны аздараўляцца будуць».

І пасля размовы з імі Госпад Ісус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч ад Бога.
 
І пасля размовы з імі Госпад Ісус узнёсся ў неба, і сядзіць праваруч Бога.

А яны, пайшоўшы, вясцілі ўсюды, а Госпад дапамагаў ім і падмацоўваў словы іх знакамі, што іх суправаджалі. Амін.
 
А яны, пайшоўшы, вясцілі ўсюды, а Госпад дапамагаў ім і падмацоўваў словы іх знакамі, што іх суправаджалі. [Амін.]