Марка 15 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
І зараз раніцай, Ісуса, па нарадзе першасвятароў са старэйшынамі і кніжнікамі, і ўсяго сангедрыёна, звязаўшы, павялі і перадалі Пілату.
І зараз раніцай, па нарадзе першасвятароў са старэйшынамі і кніжнікамі, значыць усяго сангедрыну, Ісуса, звязаўшы, павялі і перадалі Пілату.
І спытаўся ў Яго Пілат: «Ці Ты — Цар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».

І вінавацілі Яго першасвятары ў многіх рэчах.

Дык Пілат зноў спытаўся ў Яго, кажучы: «Чаму не адказваеш? Глядзі, як многа супраць Цябе абвінавачанняў».

Але Ісус больш нічога не адказваў, так што Пілат дзівіўся.

На свята ён меў звычай вызваляць ім аднаго з вязняў, каго б захацелі.

Быў жа нейкі адзін, на імя Бараба, увязнены разам з бунтаўнікамі, які ў час бунту ўчыніў забойства.

І калі сабраўся натоўп людзей, пачаў дамагацца таго, што ім звычайна рабілі.

Пілат жа звярнуўся да іх і сказаў: «Хочаце, адпушчу вам Цара Юдэйскага?»

Бо ведаў, што Яго выдалі першасвятары праз зайздрасць.

Але першасвятары падбухторылі людзей, каб ім лепш адпусціў Барабу.

І Пілат, адказваючы, гаварыў ім паўторна: «Дык што хочаце, каб я зрабіў з Тым, Каго называеце Царом Юдэйскім?»
І Пілат, адказваючы, гаварыў ім паўторна: «Дык што хочаце, каб я зрабіў з Царом Юдэйскім?»
Але яны зноў закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
Але яны зноў закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
Дык Пілат сказаў ім: «Што благога зрабіў Ён?» Але яны тым болей крычалі: «Укрыжуй Яго!»
Дык Пілат сказаў ім: «Што вам благога зрабіў Ён?» Але яны тым болей крычалі: «Укрыжуй Яго!»
І Пілат, жадаючы дагадзіць народу, выпусціў ім Барабу, а Ісуса, пасля бічавання, выдаў на ўкрыжаванне.
І Пілат, жадаючы дагадзіць народу, выпусціў ім Барабу, а ўбічаванага Ісуса выдаў на ўкрыжаванне.
А ваяры ўвялі Яго ў панадворак, што завецца прэторыя, і склікалі ўсю кагорту.

І апранулі Яго ў пурпур, і, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву,

і пачалі Яго вітаць: «Радуйся, Цар Юдэйскі!»
і пачалі Яго вітаць: «Прывітаны будзь, Цар Юдэйскі!»
І трысцінай білі Яго па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, кланяліся Яму.

І, калі ўжо наздзекаваліся з Яго, знялі з Яго пурпур ды зноў апранулі Яго ў адзенне Яго, ды павялі Яго на ўкрыжаванне.

І прымусілі нейкага Сімона Цырэнейца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб нёс крыж Яго.

І прывялі Яго на Гальготу, што значыць «месца чэрапа».
І прывялі Яго на Гальготу, што значыць месца Кальварыі.
І давалі Яму выпіць віно, змяшанае з сокам міры, але не прыняў.

І ўкрыжаваўшы Яго, дзелілі адзенне Яго, кідаючы жэрабя між сабою, каму што ўзяць.
І крыжуюць Яго, і дзеляць адзенне Яго, кідаючы жэрабя між сабою, каму што ўзяць.
А была гадзіна трэцяя, і ўкрыжавалі Яго.

І быў надпіс віны Яго: «Цар Юдэйскі».
І быў надпіс віны Яго: «Цар Юдэйскі».
І ўкрыжавалі разам з Ім двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч ад Яго.
І ўкрыжавалі разам з Ім двух лотраў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
І збылося Пісанне: і да злодзеяў быў залічаны.
[І збылося слова Пісання: і да злодзеяў быў залічаны.]
І тыя, што міма праходзілі, плявузгалі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, што руйнуеш святыню ды зноў узнаўляеш у тры дні,
І тыя, што міма праходзілі, плявузгалі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Эй Ты, што руйнуеш святыню ды зноў узнаўляеш у тры дні,
уратуй Сябе Самога, зыдзі з крыжа».
уратуй Сябе Самога, сышоўшы з крыжа».
Таксама і першасвятары з кніжнікамі, смеючыся з Яго, казалі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, а Сам Сябе ўратаваць не можа.

Няхай жа Хрыстос, Цар Ізраэля, сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». Таксама і тыя, што былі з Ім укрыжаваныя, зневажалі Яго.

А калі настала гадзіна шостая, усю зямлю ахутала цемра аж да гадзіны дзявятай.
А калі настала гадзіна шостая, усю зямлю ахутала цемра аж да гадзіны дзевятай.
І а дзевятай гадзіне Ісус закрычаў моцным голасам: «Гэлёі, Гэлёі! Лама сабахтані», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
І а дзевятай гадзіне Ісус закрычаў моцным голасам: «Гэлёі, Гэлёі, лэма сабахтані», што значыць: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
І некаторыя з тых, што бліжэй стаялі, чуючы гэта, казалі: «Вось, Ён Іллю кліча».

А адзін, падбегшы, напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы яе на трысціну, даваў Яму піць, кажучы: «Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Ілля зняць Яго».

Ісус жа, закрычаўшы моцным голасам, сканаў.

І заслона ў святыні разадралася напалам з верху аж да нізу.

Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Ісус, так закрычаўшы, сканаў, гаворыць: «Сапраўды, Гэты Чалавек быў Сын Божы».
Сотнік жа, што стаяў насупраць, бачачы, што Ісус, так закрычаўшы, сканаў, гаворыць: «Сапраўды, гэты чалавек быў Сын Божы».
А былі там і жанчыны, здалёк паглядаючыя, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Язэта, і Саламея,

якія, калі Ісус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму, ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.

І, калі звечарэла, а быў гэта дзень прыгатавання, які бывае перад суботаю,

прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны член рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.
прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны сябар рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.
Але Пілат сумняваўся, ці ўжо памёр, і, паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці ўжо памёр,

і, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.

Язэп жа купіў плашчаніцу і, зняўшы Яго, абгарнуў Яго плашчаніцай ды паклаў у магіле, што была высечана ў скале, і падкаціў камень да ўваходу ў магілу.

Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа, глядзелі, дзе пахавалі Яго.