Марка 7 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
І сышліся да Яго фарысеі ды некаторыя кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма.
І сышліся да Ісуса фарысеі ды некаторыя кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма.
І, калі заўважылі, што некаторыя з вучняў Яго елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі, — дакаралі.
І, калі заўважылі, што некаторыя з вучняў Яго елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі, —
Бо фарысеі і ўсе юдэі не ядуць, калі не памыюць старанна рук, захоўваючы традыцыю дзядоў;
бо фарысеі і ўсе юдэі не ядуць, калі не памыюць старанна рук, захоўваючы традыцыю дзядоў;
таксама не ядуць, прыйшоўшы з рынку, пакуль не абмыюцца; па-за гэтым традыцыя іх загадвае трымацца многіх іншых рэчаў: мыць чары і збаны, і посуд медны, і лавы, —
таксама не ядуць, прыйшоўшы з рынку, пакуль не абмыюцца; па-за гэтым традыцыя іх загадвае трымацца многіх іншых рэчаў: мыць чары і збаны, і посуд медны, і лавы, —
то пыталіся Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцый старэйшын, але ядуць хлеб нямытымі рукамі?»
то пыталіся Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцый продкаў, але ядуць хлеб нямытымі рукамі?»
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, праракаваў Ісая, як напісана: “Народ гэты славіць Мяне вуснамі, але сэрца іх далёка ад Мяне.
А Ён сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, праракаваў Ісая, як напісана: “Народ гэты славіць Мяне вуснамі, але сэрца іх далёка ад Мяне.
Дарэмна, аднак, славяць Мяне, выкладаючы вучэнне пастаноў чалавечых”.
Дарэмна, аднак, славяць Мяне, выкладаючы пастановы людскія”.
І, аставіўшы прыказанне Божае, захоўваеце традыцыі чалавечыя: мыццё чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага».
І, не дбаючы пра прыказанні Божыя, захоўваеце традыцыі чалавечыя [: мыццё чараў і кубкаў, ды робіце шмат іншага, падобнага да гэтага]».
І гаварыў ім: «Ці добра, што вы касуеце прыказанне Божае і захоўваеце вашу традыцыю?
І гаварыў ім: «Ці добра, што вы касуеце прыказанне Божае і захоўваеце вашу традыцыю?
Майсей сказаў: “Шануй бацьку свайго і маці сваю”, ды: “Хто зняважыць бацьку або маці — хай будзе смерцю пакараны”.
Майсей сказаў: “Шануй бацьку свайго і маці сваю”, ды: “Хто зняважыць бацьку або маці — хай будзе смерцю пакараны”.
А вы кажаце: “Калі б чалавек сказаў бацьку або маці: “Корбан, значыць дар, тое, у чым табе ад мяне была б карысць”,
А вы кажаце: “Калі б чалавек сказаў бацьку або маці: “Корбан, значыць дар [Богу], тое, у чым табе ад мяне была б карысць”,
і ўжо дазваляеце нічога яму больш не рабіць для бацькі свайго або маці,
і ўжо дазваляеце нічога яму больш не рабіць для бацькі або маці,
перакручваючы Слова Божае праз традыцыю вашу, якую перадаяце далей, ды многа падобнага робіце».
перакручваючы Слова Божае праз традыцыю вашу, якую перадаяце далей, ды многа падобнага робіце».
І, паклікаўшы зноў людзей, казаў ім: «Слухайце Мяне ўсе і разумейце.
І, паклікаўшы зноў людзей, казаў ім: «Слухайце Мяне ўсе і разумейце.
Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае.
Па-за чалавекам няма нічога, што, у яго ўваходзячы, магло б яго апаганіць, але ад чалавека выходзіць тое, што яго апаганьвае.
Калі хто мае вушы, каб пачуць, хай чуе!»
[Калі хто мае вушы, каб пачуць, хай чуе!]»
І, калі Ісус увайшоў у дом ад народа, пыталіся вучні Яго пра сэнс гэтай прыпавесці.
І, калі Ісус увайшоў у дом ад народа, пыталіся вучні Яго пра сэнс гэтай прыпавесці.
І гаворыць ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа яго апаганіць,
І гаворыць ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа яго апаганіць,
бо тое ўваходзіць не ў сэрца, але ў жывот і выкідаецца вон, ачышчаючы ўсякую ежу».
бо тое ўваходзіць не ў сэрца, але ў жывот і выкідаецца вон, ачышчаючы ўсякую ежу».
І казаў далей: «А што з чалавека выходзіць, тое апаганьвае чалавека.
І казаў далей: «А што з чалавека выходзіць, тое апаганьвае чалавека.
Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,
Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць благія думкі, распуснасць, зладзействы, забойствы,
чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзненні, пыха, глупства.
чужаложства, хцівасць, нягоднасць, зайздрасць, бессаромнасць, ліхое вока, блюзненні, пыха, глупства.
Усё гэта ліха з нутра выходзіць ды паганіць чалавека».
Усё гэта ліха з нутра выходзіць ды паганіць чалавека».
І, устаўшы, выйшаў Ён адтуль у межы Тыра і Сідона. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто аб гэтым не ведаў, і схавацца не змог.
І, устаўшы, выйшаў Ён у межы Тыра і Сідона. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто аб гэтым не ведаў, і схавацца не змог.
Бо адна жанчына, у якой дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног.
Бо адна жанчына, у якой дачка мела нячыстага духа, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног.
А жанчына гэтая была з грэкаў, родам з Сірафэніцыі. Яна прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі яе.
А жанчына гэтая была з грэкаў, родам з Сірафэніцыі. Яна прасіла Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі яе.
Ісус казаў ёй: «Дазволь перш насыціцца сынам, бо нядобра забіраць хлеб ад сыноў і кідаць яго сабакам».
А Ён гаварыў ёй: «Дазволь перш насыціцца сынам, бо нельга забіраць хлеб ад сыноў і кідаць яго шчанюкам».
А яна адказвае Яму і кажа: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей».
А яна адказвае Яму і кажа: «Так, Госпадзе, але ж і шчанюкі ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей».
І сказаў ёй: «Дзеля такога адказу ідзі: дэман выйшаў з дачкі тваёй».
І сказаў ёй: «Дзеля такога адказу ідзі: дэман выйшаў з дачкі тваёй».
І, калі яна прыйшла дамоў, знайшла, што дачка ляжыць на ложку і дэман выйшаў.
І, калі яна прыйшла дамоў, знайшла, што дачка ляжыць на ложку і дэман выйшаў.
І, зноў пакінуўшы межы Тыра і Сідона, пайшоў Ён да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкапаля.
І, зноў пакінуўшы межы Тыра, пайшоў Ён праз Сідон да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкапаля.
І прыводзяць да Яго глухога і нямога, каб Ён усклаў на яго руку.
І прыводзяць да Яго глухога і нямога, каб Ён усклаў на яго руку.
І, адвёўшы яго з Сабою ўбок, далей ад народа, уклаў Ісус пальцы Свае ў яго вушы ды Сваёй слінай дакрануўся да языка яго.
І, адвёўшы яго з сабою ўбок, далей ад народа, уклаў Ісус пальцы Свае ў яго вушы ды Сваёй слінай дакрануўся да языка яго.
І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і гаворыць: «Эфэта», што значыць: «Адкрыйся».
І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў і гаворыць: «Эфэта», што значыць: «Адкрыйся».
І зараз жа адчыніліся вушы яго ды развязаліся путы языка яго, і пачаў добра гаварыць.
І зараз жа адчыніліся вушы яго ды развязаліся путы языка яго, і пачаў добра гаварыць.
І загадаў ім, каб нікому не казалі, але чым болей Ён забараняў, тым больш яны абвяшчалі.
І загадаў ім, каб нікому не казалі, але чым болей забараняў, тым больш яны абвяшчалі.
І тым больш яны дзівіліся, кажучы: «Усё добра робіць, і каб глухія чулі, робіць, і каб нямыя гаварылі».
І тым больш яны дзівіліся, кажучы: «Усё добра робіць, і каб глухія чулі, робіць, і каб нямыя гаварылі».