Марка 3 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў там чалавек, які меў ссохлую руку.
І Ён зноў увайшоў у сінагогу. І быў там сухарукі чалавек.
І сачылі за Ім, ці будзе аздараўляць у суботу, каб Яго абвінаваціць.

І кажа сухарукаму чалавеку: «Стань пасярэдзіне!»

Да іх жа кажа: «Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыццё выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.

Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла, як другая.
Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла.
Фарысеі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, як бы Яго загубіць.

Затым Ісус разам з вучнямі Сваімі адышоў да мора. І вялікі натоўп з Галілеі ішоў за Ім, і з Юдэі,

і з Ерузаліма, з Ідумеі; і тыя, што з-за Ярдана, ды з ваколіц Тыра і Сідона велізарны натоўп, пачуўшы, што Ісус чыніў, сабраўся да Яго.

Дык сказаў Ён вучням Сваім, каб парупіліся пра лодку, каб вялікае мноства людзей не заціснула Яго.

Бо многіх аздараўляў, таму кідаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.
Бо многіх аздараўляў, таму піхаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.
І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім, крычучы: «Ты — Сын Божы!»

Ён жа строга забараняў ім выяўляць Яго.
Ён жа строга забараняў ім выяўляць Яго.
І ўзыходзіць на гару, і кліча да Сябе тых, каго Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.

І вызначыў дванаццаць, каб яны былі пры Ім і каб пасылаць іх прапаведаваць,

і каб яны мелі ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў;

Сімона, якому даў імя Пётра,
Пётру, як перамяніў Ён імя Сімону,
і Якуба Зебядзеева, і Яна, брата Якуба, і надаў ім імя Боанэргес, што значыць сыны громавы,
і Якуба Зебядзеева, і Яна, брата Якуба, і надаў ім імя Боанэргес, што значыць Сыны Громавы,
і Андрэя, і Піліпа, і Баўтрамея, і Мацвея, і Тамаша, і Якуба Алфеева, і Тадэя, ды Сімона Кананіта,

і Юду Іскарыёта, які Яго выдаў.
і Юду Іскарыёта, які Яго выдаў.
І ўваходзяць у дом; і сышлося зноў мноства народа, так што не маглі нават хлеба з’есці.

І калі пачулі гэта сваякі, выйшлі, каб узяць Яго, бо казалі яны: «Ашалеў».

І кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма, казалі: «Мае Бэльзебула» і «Моцай князя дэманскага выганяе дэманаў».

І Ісус, пазваўшы іх, гаварыў да іх у прыпавесцях: «Як шатан можа выганяць шатана?

Калі царства раздзеліцца ў сабе, не можа ўтрымацца такое царства.

І калі і дом падзелены ў сабе, не можа ўтрымацца дом такі.
І калі і дом у нязгодзе, не можа ўтрымацца дом такі.
І калі шатан паўстаў супраць сябе самога і раздзяліўся, не можа ўтрымацца, але прыйшоў яму канец.

Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, не можа абрабаваць яго маёмасці, калі перш не звяжа асілка, і тады абрабуе дом яго.

Сапраўды кажу вам: усе грахі будуць адпушчаны сынам чалавечым, нават блюзненні, якіх бы ні дапусціліся.

Калі б, аднак, хто блюзніў супраць Духа Святога, той не атрымае адпушчэння навек, але будзе мець вечнае асуджэнне».
Калі б аднак хто блюзніў супраць Духа Святога, той не атрымае адпушчэння навек, але будзе вінаваты ў граху вечна».
Бо казалі яны, што Ён мае духа нячыстага.

І прыйшлі браты і Маці Яго, і, чакаючы перад домам, паслалі да Яго клікаць Яго.
І прыйшла Маці Яго і браты Яго, і, чакаючы перад домам, паслалі да Яго клікаць Яго.
Вакол Яго сядзеў народ, і казалі Яму: «Вось, Маці Твая, і браты Твае перад домам, шукаюць Цябе».
Кругом Яго сядзеў народ, і казалі Яму: «Вось, Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае перад домам, шукаюць Цябе».
А Ён у адказ кажа ім: «Хто Маці Мая і браты Мае?»

І, паглядзеўшы на тых, што вакол Яго сядзелі, кажа: «Вось Маці Мая і браты Мае!

Хто спаўняе волю Бога, той — брат Мой, і сястра Мая, і Маці».