Марка 8 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012
У тыя дні, калі зноў сабраўся вялікі натоўп і не меў чаго есці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, гаворыць ім:
У тыя дні, калі зноў сабраўся вялікі натоўп і не меў чаго есці, Ісус, паклікаўшы вучняў, гаворыць ім:
«Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні тоўпяцца пры Мне, ды не маюць чаго есці.

Калі іх галодных адпраўлю дамоў, аслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк».
Калі іх галодных адпраўлю дамоў, аслабеюць у дарозе, а некаторыя з іх прыйшлі здалёк».
І адказалі Яму вучні Яго: «Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?»

І пытаўся Ён у іх: «Колькі маеце хлябоў?» Яны адказалі: «Сем».

І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям. І яны раздалі народу.
І загадаў людзям сесці на зямлі, і, узяўшы сем хлябоў і падзяку складаючы, паламаў і даў вучням Сваім, каб раздалі людзям.
І мелі крыху рыб. І іх дабраславіў, і загадаў, каб таксама падалі людзям.
Мелі крыху рыб. І іх дабраславіў, і загадаў, каб таксама падалі людзям.
І елі, і насыціліся, і сабралі таго, што засталося, сем корабаў кавалкаў.

Было ж тых, што елі, каля чатырох тысяч. І адпусціў іх.

І, адразу сеўшы са Сваімі вучнямі ў лодку, прыйшоў у межы Далмануты.

І фарысеі выйшлі, і пачалі з Ім спрачацца, і, выпрабоўваючы Яго, дамагаліся ў Яго знака з неба.

І Ісус, уздыхнуўшы ў Духу Сваім, гаворыць: «Чаму гэтае пакаленне патрабуе знака? Сапраўды кажу вам: знак не будзе дадзены пакаленню гэтаму».

Ды, пакінуўшы іх і зноў увайшоўшы ў лодку, пераправіўся праз мора.

І забыліся ўзяць хлеб, і мелі з сабою ў лодцы толькі адзін бохан.

І Ён загадаў ім, кажучы: «Глядзіце, сцеражыцеся кіслі фарысейскай ды кіслі Ірадавай».
І Ён перасцерагаў іх, кажучы: «Глядзіце, сцеражыцеся кіслі фарысейскай ды кіслі Ірадавай».
І яны разважалі між сабой, кажучы, што не маюць хлябоў.
І яны разважалі між сабой, што не маюць хлябоў.
Ісус, разумеючы гэта, гаворыць ім: «Чаму бядуеце, што не маеце хлеба? Дасюль не ўцяміце і не зразумееце? Яшчэ акамянела сэрца ваша?
Ён, разумеючы гэта, гаворыць ім: «Чаму бядуеце, што не маеце хлеба? Дасюль не ўцяміце і не зразумееце? Яшчэ асляплёна сэрца ваша?
Няўжо, маючы вочы, не бачыце ды, маючы вушы, не чуеце? І не памятаеце,
Няўжо, маючы вочы, не бачыце ды, маючы вушы, не чуеце? Не памятаеце,
як Я пяць хлябоў разламаў на пяць тысяч, колькі вы сабралі поўных кашоў кавалкаў?» Кажуць Яму: «Дванаццаць».

«А калі тыя сем на чатыры тысячы, дык колькі тады сабралі корабаў кавалкаў?» Кажуць Яму: «Сем».

І казаў ім: «Дык яшчэ не разумееце?»
І казаў ім: «Дык яшчэ не разумееце?»
І прыходзіць у Бэтсайду. І прыводзяць да Яго сляпога, ды просяць, каб дакрануўся да яго.
І прыходзяць у Бэтсайду. І прыводзяць да Яго сляпога, ды просяць, каб дакрануўся да яго.
Дык, узяўшы сляпога за руку, завёў яго за вёску і, плюнуўшы на вочы яму і ўсклаўшы Свае рукі на яго, спытаўся ў яго: «Бачыш што-небудзь?»

А той, гледзячы, казаў: «Бачу людзей, што як дрэвы. Бачу, ходзяць».
А той, гледзячы, казаў: «Бачу людзей, што як дрэвы, бачу, ходзяць».
І затым зноў усклаў рукі на вочы яго, аздаравіў яго зрок, і той стаў ясна ўсё бачыць.
І затым зноў усклаў рукі на вочы яго, і той пачаў бачыць, і аздаравіўся, і ясна ўсё бачыў.
І адправіў яго ў дом яго, кажучы: «Вярніся ў дом свой і не заходзь у вёску, не расказвай нікому».

І направіўся Ісус з вучнямі Сваімі ў межы Цэзарэі Піліпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Што кажуць людзі: Хто Я ёсць?»

Яны адказалі Яму, кажучы: «Адны — што Ян Хрысціцель, другія — што Ілля, а яшчэ іншыя — што адзін з прарокаў».

Тады пытаўся Ён у іх: «А вы за каго Мяне лічыце?» Адказваючы, гаворыць Яму Пётра: «Ты — Хрыстос!»

І забараніў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі.

І пачаў іх вучыць: «Сыну Чалавечаму трэба многа цярпець, і быць адкінутым старэйшынамі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым ды па трох днях уваскрэснуць».

І прамаўляў пра гэта адкрыта. І Пётра, адвёўшы Яго, пачаў папракаць Яго.
І прамаўляў пра гэта адкрыта. І Пётра, адвёўшы Яго ўбок, пачаў папракаць Яго.
Ісус жа, азірнуўшыся і глянуўшы на Сваіх вучняў, забараніў Пётры і кажа: «Адыдзі ад Мяне, шатан, бо не разумееш, што Божае, але што чалавечае».

І, склікаўшы людзей разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, ды ідзе за Мною.

Бо хто хацеў бы ўратаваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне і дзеля Евангелля, той уратуе яе.

Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй пашкодзіць?

І што дасць чалавек у выкуп за душу сваю?

Бо хто пасаромеецца Мяне і слоў Маіх перад гэтым распусным і грэшным пакаленнем, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі святымі».