Марка 5 разьдзел

Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

І перайшлі на другі бок мора, у краіну гадарынаў.
 
І пераплылі праз марскія хвалі ў краіну Геразэнскую.

І калі выходзіў Ён з лодкі, адразу ж з магіл да Яго выбег чалавек, апанаваны нячыстым духам,
 
І калі выходзіў Ісус з лодкі, адразу ж з магіл да Яго выбег чалавек, апанаваны нячыстым духам,

які меў жыллё ў магілах, і ніхто не мог яго звязаць нават ланцугамі.
 
які меў жыллё ў магілах, і ніхто не мог яго звязаць ланцугамі.

Бо яго шмат разоў скоўвалі і кайданамі, і ланцугамі, але рваў ланцугі і разбіваў кайданы, ды ніхто не мог яго ўтаймаваць.
 
Бо звязаны і кайданамі, і ланцугамі, рваў часта ланцугі і разбіваў кайданы, ды ніхто не мог яго ўтаймаваць.

І ён заўсёды ўночы і днём у магілах і гарах крычаў ды біў сябе камянямі.
 
І ён заўсёды ўночы і днём у магілах і гарах крычаў ды біў сябе камянямі.

І, здалёк бачачы Ісуса, прыбег і пакланіўся Яму,
 
І, здалёк бачачы Ісуса, прыбег і пакланіўся Яму,

і, крычучы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Узвышняга? Заклінаю цябе Богам, каб мяне не мучыў».
 
і, крычучы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісус, Сын Бога Узвышняга? Заклікаю Богам, каб мяне не мучыў».

Бо Ён казаў яму: «Выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека».
 
Бо Ён казаў яму: «Выйдзі, дух нячысты, з чалавека».

І пытаўся ў яго: «Якое тваё імя?» І кажа Яму: «Маё імя — легіён, бо нас многа».
 
І пытаўся ў яго: «Якое тваё імя?» І кажа Яму: «Маё імя — легіён, бо нас многа».

Ды прасіў Яго вельмі, каб не выганяў іх прэч з краіны.
 
Ды прасіў Яго вельмі, каб не выганяў яго прэч з краіны.

А там на гарах пасвіўся вельмі вялікі статак свінняў.
 
А там на гарах пасвіўся вельмі вялікі статак свінняў.

І ўсе дэманы прасілі Яго, кажучы: «Пусці нас у свінняў, каб маглі мы ў іх увайсці».
 
І яны прасілі Яго, кажучы: «Пусці нас у свінняў, каб маглі мы ў іх увайсці».

Ісус адразу дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў свінняў. І амаль двухтысячны статак з вялікім імпэтам з адхону кінуўся ў мора і патануў.
 
І дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў свінняў. І амаль двухтысячны статак з вялікім імпэтам з адхону кінуўся ў мора і патануў.

Тыя ж, што пасвілі яго, паўцякалі і абвясцілі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.
 
Тыя ж, што пасвілі яго, паўцякалі і абвясцілі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.

І прыйшлі да Ісуса, і бачаць таго, што быў апанаваны дэманам, як ён сядзеў адзеты, пры здаровым розуме; таго, у якім быў легіён, — і спалохаліся.
 
І прыйшлі да Ісуса, і бачаць таго, што быў апанаваны дэманам, як ён сядзеў адзеты, пры здаровым розуме; таго, у якім быў легіён, — і спалохаліся.

І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра свінняў.
 
І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з тым, які меў дэмана, і пра свінняў.

І пачалі яны прасіць Яго, каб адышоў ад іх межаў.
 
І пачалі яны прасіць Ісуса, каб адышоў ад іх межаў.

І, калі Ён уваходзіў у лодку, пачаў яго прасіць той, што быў апанаваны, каб яму застацца пры Ім.
 
І, калі Ісус уваходзіў у лодку, пачаў яго прасіць той, што быў апанаваны ліхім, каб яму застацца пры Ім.

Але Ісус не прыняў яго і гаворыць яму: «Ідзі да твайго дома і да тваіх, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як злітаваўся над табой».
 
Але Ісус не прыняў яго і гаворыць яму: «Ідзі да твайго дома і да тваіх, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як злітаваўся над табой».

І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкапалі, што ўчыніў яму Ісус, і ўсе дзівіліся.
 
І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкапалі, што ўчыніў яму Ісус, і ўсе дзівіліся.

І, калі пераправіўся Ісус у лодцы праз мора, сышоўся да Яго вялікі натоўп, і Ён быў каля мора.
 
І, калі пераправіўся Ісус у лодцы праз мора, сышоўся да Яго вялікі натоўп, і Ён быў каля мора.

І прыйшоў адзін з начальнікаў сінагогі імем Яір, і, убачыўшы Яго, паў да ног Яго,
 
І прыйшоў адзін з начальнікаў сінагогі імем Яір, і, убачыўшы Ісуса, паў да ног Яго,

і вельмі прасіў Яго, шмат кажучы: «Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе рукі, каб паздаравела і жыла».
 
і вельмі прасіў Яго, шмат кажучы: «Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе руку, каб паздаравела і жыла».

І Ісус пайшоў за ім, і велізарны натоўп ішоў за Ім, і націскаў на Яго.
 
І Ісус пайшоў за ім, і велізарны натоўп ішоў за Ім, і націскаў на Яго.

І адна жанчына, якая была хворая на крывацечу аж дванаццаць гадоў,
 
І адна жанчына, якая была хворая на крывацечу аж дванаццаць гадоў,

якая шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасць патраціла, ды нічога не дабілася, але яшчэ горш чулася,
 
якая шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасць патраціла, ды нічога не дабілася, але яшчэ горш чулася,

калі пачула пра Ісуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Яго адзення,
 
калі пачула пра Ісуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Яго адзення,

бо яна казала: «Калі толькі дакрануся да Яго адзення, паздаравею».
 
бо яна казала: «Калі толькі дакрануся да Яго адзення, паздаравею».

І зараз жа перасох струмень крыві яе і адчула на целе, што паздаравела ад хворасці.
 
І зараз жа перасох струмень крыві яе і адчула на целе, што паздаравела ад хворасці.

І Ісус, адразу адчуўшы, што магутнасць, якая ў Ім была, выйшла з Яго, звярнуўшыся да натоўпу, гаварыў: «Хто дакрануўся да адзення Майго?»
 
І Ісус, адразу адчуўшы, што магутнасць, якая ў Ім была, выйшла з Яго, звярнуўшыся да натоўпу, гаварыў: «Хто дакрануўся да адзення Майго?»

Вучні Яго казалі Яму: «Бачыш, як натоўп ціснецца да Цябе, і кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»
 
Вучні Яго казалі Яму: «Бачыш, як натоўп ціснецца, і кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»

Але Ён азіраўся вакол, каб пабачыць тую, якая зрабіла гэта.
 
Але Ён азіраўся вакол, каб пабачыць тую, якая дакранулася да Яго.

Жанчына ж, баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падышла, і пала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.
 
Жанчына ж, баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падышла, і пала перад Ім, і сказала ўсю праўду.

І Ісус сказаў ёй: «Дачка! Вера твая выратавала цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй».
 
І Ісус сказаў ёй: «Дачка! Вера твая выратавала цябе. Ідзі ў супакоі і будзь аздароўлена ад хваробы тваёй».

Калі яшчэ Ісус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сінагогі, кажучы: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»
 
Калі яшчэ Ісус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сінагогі, кажучы: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»

Ісус жа, як толькі пачуў сказанае слова, гаворыць начальніку сінагогі: «Не бойся, толькі май веру».
 
Ісус жа [, як толькі] пачуў сказанае слова, гаворыць начальніку сінагогі: «Не бойся, толькі май веру».

І не дазволіў нікому ісці за Ім, адно Пётры, Якубу і Яну, брату Якуба.
 
І не дазволіў нікому ісці за Ім, адно Пётры, Якубу і Яну, брату Якуба.

І прыходзяць у дом начальніка сінагогі, і бачаць роспач, і плач, і галашэнне вялікае.
 
І прыходзяць у дом начальніка сінагогі, і бачаць роспач, і плач, і галашэнне вялікае.

І, увайшоўшы, гаворыць ім: «Чаму сумуеце і плачаце? Дзяўчынка не памерла, але спіць».
 
І, увайшоўшы, гаворыць ім: «Чаму сумуеце і плачаце? Дзяўчынка не памерла, але спіць».

І смяяліся з Яго. Ісус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ з Сабой бацьку і маці дзяўчынкі і тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.
 
І смяяліся з Яго. Ісус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ з Сабой бацьку і маці дзяўчынкі і тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.

І, узяўшы за руку дзяўчынку, гаворыць ёй: «Таліта кумі», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»
 
І, узяўшы за руку дзяўчынку, гаворыць ёй: «Таліта кум», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»

І зараз жа ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а было ёй дванаццаць гадоў. І ўсе дзівіліся з дзіва вялікага.
 
І зараз жа ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а было ёй дванаццаць гадоў. І ўсе дзівіліся з дзіва вялікага.

І наказаў ім сурова, каб ніхто аб гэтым не ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есці.
 
І наказаў ім сурова, каб ніхто аб гэтым не ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есці.