Ёны 1 разьдзел
Кніга прарока Ёны
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Пятроўскага
І было слова Госпада да Ёны, сына Амаці:
І было слова Госпадава да Ёны, сына Амітаявага, кажучы:
«Устань ды ідзі ў Нініву, вялікі горад, і праракуй у ёй, бо злачыннасць яе дайшла да Мяне».
устань, ідзі ў Няніву, вялікае места, і ўздымі голас супроць яго, бо злачынствы ягоныя дайшлі да Мяне.
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.
І Ёна ўстаў, каб уцякчы ад твару Госпадавага ў Таршыш, і прыйшоў у Ёппу і ізнайшоў вадаплаў, што ішоў у Таршыш, і заплаціўшы плату за перавоз, узышоў на яго, каб плысьці зь імі ў Таршаш ад твару Госпадавага.
А Госпад кінуў на мора моцны вецер, і паднялася вялікая бура на моры, так што караблю пагражала разбіццё.
Але Госпад узьняў на моры вялікі вецер, і сталася на моры такая вялікая бура, што здавалася вадаплаў гатоў быў разьбіцца.
Дык напалохаліся маракі, і кожны прызываў свайго бога, і кінулі яны ў мора ладунак, які быў на караблі, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна сышоў у нутро карабля, лёг і моцна заснуў.
І спалохаліся вадаплаўнікі і пачалі клікаць кажны да свайго бага, і пачалі кідаць у мора груз з вадаплаву, каб адцяжыць яго; Ёна-ж зыйшоў у сярэдзіну вадаплаву, лёг і моцна заснуў.
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».
І прыйшоў да яго стырнік вадаплаву і сказаў яму: што ты сьпіш? уставай, кліч да Бога твайго; магчыма Бог успамяне пра наc, і мы не загінем.
І казалі маракі адзін другому: «Хадзем, кіньма жэрабя і даведаемся, чаму гэтае няшчасце прыйшло на нас». І кінулі жэрабя, і жэрабя выпала на Ёну.
І казалі адзін да другога: хадзем, кінем лёсы, каб даведацца, праз што гэтая бяда на нас прыйшла. І кінулі лёсы, і лёс упаў на Ёну.
Дык спыталіся ў яго: «Скажы нам, з якой прычыны гэтае няшчасце напаткала нас? Чым ты займаешся і адкуль ты ідзеш? Якая зямля твая ды з якога ты народа?»
Тады сказалі яму: скажы нам, праз што прыйшла на нас гэтая бяда? чым ты займаешся? скуль ідзеш ты? дзе твая краіна, і зь якога ты народу?
І сказаў ён ім: «Я — гебрай, і баюся Госпада, Бога Нябеснага, Які стварыў мора і сухмень».
І ён адказаў ім: Я — Гэбрай, аддаю хвалу Госпаду Богу нябёсаў, што стварыў мора і зямлю.
Тады вялікі страх ахапіў людзей, і яны пыталіся ў яго: «Чаму ты гэта зрабіў?» Даведаліся бо людзі, што ён уцякаў ад аблічча Госпада, бо ён сам прызнаўся ім.
І спалохаліся гэныя людзі страхам вялікім і сказалі яму: што ты гэта зрабіў? бо даведаліся гэтыя людзі, што ён уцякае ад твару Госпадавага, як ён сам прызнаўся ім.
І яны пыталіся ў яго: «Што маем зрабіць з табою, каб мора перастала бушаваць вакол нас?» Бо мора ўсё болей і болей хвалявалася.
І сказалі яму: што зрабіць нам з табою, каб мора супынілася для нас? бо мора ня супынялася хвалявацца.
І сказаў ён ім: «Вазьміце мяне і кіньце ў мора, і мора перастане хвалявацца супраць вас; бо ведаю, што дзеля мяне паднялася гэтая бура супраць вас».
Тады ёнсказаў ім: вазьмеце мяне і кіньце мяне ў мора, — і мора супакоіцца вам, бо я ведаю, што празь мяне сталася вам гэтая вялікая бура.
І веславалі людзі гэтыя, каб вярнуцца да сухмені, але не маглі, бо мора падымалася супраць іх.
Але гэныя людзі пачалі мужна працаваць вёеламі, каб падыйсьці да берагу, але не маглі, бо мора ня супынялася лютавацца супроць іх.
Дык прызывалі яны Госпада і казалі: «О Госпадзе, просім Цябе, хай не загінем мы з прычыны душы гэтага чалавека, і не абцяжарвай нас крывёю нявіннаю, бо Ты, Госпадзе, як захочаш, так і зробіш».
Тады клікалі яны да Госпада і казалі: просім Цябе, Госпадзе! ня дай нам загінуць за душу чалавека гэтага, і ня ўскладвай на нас крыві непавіннай; бо Ты, Госпадзе, учыніў, што было Табе да спадобы!
І ўзялі яны Ёну, і кінулі ў мора, і мора перастала шалець.
І тады ўзялі яны Ёну і кінулі яго ў мора; і супакоілася мора ад лютасьці свае.
І агарнуў людзей вялікі страх перад Госпадам, і складалі яны ахвяры Госпаду, і давалі прырачэнні.
І спалохаліся гэныя людзі Госпада вялікім страхам, і прынесьлі Госпаду ахвяру і далі зарок.