1 летапісаў 4 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

Сыны Юды: Пэрэс, і Эсром, і Хармі, і Гур, і Сабал.
 
Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.

Раая, сын Сабала, быў бацькам Ягата, які меў сыноў: Агумая, і Лаада — гэта роды сараітаў.
 
Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.

І гэта племя Этама: Езрагэль, і Ясэма, і Едэба, а сястра іх называлася Асалелфуні.
 
І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,

А Пэнуэль быў бацькам Гэдора, і Эзэр — бацькам Госа: гэта сыны Гура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлехэма.
 
Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.

А Асур, бацька Тэкуа, меў дзве жонкі: Галаю і Наару.
 
У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.

А Наара нарадзіла яму Аазама, і Хэфэра, і Тэмані, і Агастары: гэта сыны Наары.
 
І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.

Затым сыны Галаі: Сэрэт, і Цахар, і Этнан.
 
Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.

А Кос быў бацькам Аноба, і Сабеба, і родаў Агарэхэля, сына Арума.
 
Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.

А Явіс быў болей ушанаваны, чым яго браты: і маці яго назвала яго Явіс, кажучы: «Бо нарадзіла яго ў пакуце».
 
Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.

А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
 
І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў!.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.

Хелуб жа, брат Суаа, быў бацькам Магіра, які быў бацькам Эстона.
 
А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.

Затым Эстон быў бацькам Бэтрафа, і Пасэа, і Тэгіна, бацькі Гір-Наасаa: гэта людзі Рэха.
 
Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.

Сыны ж Кенэза: Атаніэль і Сарая; а сыны Атаніэля: Гатат і Маанаці.
 
Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.

Маанаці быў бацькам Офры; а Сарая быў бацькам Ёаба, бацькі Гэхарасімаb, бо там былі майстры.
 
Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.

А сыны Калеба, сыны Ефоны: Хір, і Эла, і Нагам; сыны Элы — Кенэз.
 
Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.

Таксама сыны Ялелэля: Зіф і Зіфа, Тырыя і Асарэль.
 
Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.

І сыны Эздры: Ятэр, і Мэрэд, і Эфэр, і Ялон. І Ятэр быў бацькам Марыяма, і Самы, і Есбы, бацькі Эстэмо.
 
Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.

А гэта сыны Бэтыі, дачкі фараона, якую ўзяў за жонку Мэрэд: ён быў бацькам Ярэда, бацькі Гэдора і Гебэра, бацькі Соха і Екуціэля, бацькі Заноэ.
 
І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Біт’і, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.

Сыны ж жонкі яго, юдэйкі, сястры Нагама, бацькі Кэйлы: Далая, і Сімяон, бацька Емана. Сыны ж Наама, бацькі Кэйлы: Гарміты, і Эстэмо, Маахатыты.
 
Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа — Маахацянін.

Таксама сыны Сімона: Амон, Рына, Бэнханан і Тылон. І сыны Есі: Загэт, і Бэнзагэт.
 
Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.

Сыны Шэлы, сына Юды: Гэр, бацька Леха і Лаада, бацька Марэсы і родаў дому работнікаў па вісону ў Бэтасбэі,
 
Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Лаэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,

і Ёхім, і людзі з Хазэбы, і Ёас, і Сараф, якія былі кіраўнікамі ў Маабе і якія вярнуліся ў Бэтлехэм: гэта ж падзеі старадаўнія.
 
і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.

Яны былі ганчарамі і жылі ў Нэтаіме і Гадэры; прабывалі яны там для выконвання даручаных царом работ.
 
Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.

Сыны Сімяона: Намуэль, і Ямін, Ярыб, Зара, Саўл;
 
Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.

яго сын Сэлум, яго сын Мабсам, яго сын Масма.
 
Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.

Сыны Масмы: яго сын Гамуэль, яго сын Закхур і яго сын Сямэй.
 
Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.

Сыноў Сямэя — шаснаццаць і дачок — шэсць; але браты яго не мелі шмат дзяцей ды ўвесь іх род не змог зраўнавацца па колькасці з сынамі Юды.
 
У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.

Жылі ж яны ў Бээр-Сэбе, і Маладзе, і Асарсуале,
 
Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,

і ў Більзе, і ў Эсэме, і ў Таладзе,
 
у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,

і ў Бэтулі, і ў Хорме, і ў Сікэлазе,
 
у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,

і ў Бэтмархабоце, і ў Асарсусе, і ў Бэтбэры, і ў Саарыме: гэтыя гарады належалі ім аж да царавання Давіда.
 
у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,

Таксама вёскамі іх былі: Этам, і Аін, Рэмон і Тахэн, і Асан — пяць вёсак,
 
зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, — пяць гарадоў.

І ўсе іх вёскі былі навокал гэтых гарадоў аж да Баала: гэта месца іх пражывання і радавод.
 
І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.

Таксама Масабаб, і Емлех, і Ёса, сын Амазіі,
 
Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,

і Ёэль, і Егу, сын Ёсабіі, сына Сарая, сына Асіэля,
 
Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,

і Эліёэнай, і Якоба, і Ісугая, і Асая, і Адзіэль, і Ісіміэль, і Баная,
 
Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,

Зіза, таксама сын Сэфэя, сына Алона, сына Ядаі, сына Сэмры, сына Самая.
 
і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.

Яны, запісаныя пайменна, былі кіраўнікамі ў сваіх родах; і сем’і іх вельмі распаўсюдзіліся,
 
Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.

і дайшлі аж да даліны Гэдор, аж да ўсходняга боку даліны, шукаючы пашы дзеля сваіх статкаў.
 
Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;

І знайшлі сакавітую і вельмі добрую пашу для сваіх статкаў і зямлю вялізнейшую, і спакойную, і ўрадлівую, на якой раней пражывалі хаміты.
 
і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.

Такім чынам, яны, пайменна запісаныя, прыбылі ў дні Эзэкіі, цара Юды, і знішчылі маанітаў, якія там знаходзіліся, і вынішчылі іх аж па сённяшні дзень, ды абжыліся на іх месцы, бо знайшлі там жа найбольш урадлівую пашу.
 
І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.

Таксама з сыноў Сімяона некаторыя пайшлі на гару Сэір, лікам пяцьсот мужчын; кіраўнікі іх: Пэлція, Наарыя, і Рафая, і Азіэль, — сыны Есі, —
 
А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;

і разбілі яны астаткі амалекцаў, і абжыліся там, на іх месцы, па сённяшні дзень.
 
і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.