1 летапісаў 8 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Васіля Сёмухі

 
 

А Бэньямін быў бацькам свайго першароднага Бэлы, другога Асбэла, трэцяга — Агары,
 
Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,

чацвёртага Нагаа, і пятага Рэфы.
 
чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.

І сынамі Бэлы былі: Адар, і Гэра, бацька Эгуда,
 
Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.

Абісуэ таксама, і Нааман, і Агоэ,
 
Авішуа, Наам, Ахоах.

але і Гэра, і Сэпупан, і Гурам.
 
Гера, Шэфуфан і Хурам.

Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат;
 
І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:

а Нааман, і Ахія, і Гэра: ён іх перасяліў ды быў бацькам Озы і Ахіюда.
 
Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.

Затым Сагарай атрымаў у краі Мааб, потым адправіў сваіх жонак: Хусім і Бару;
 
Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

а ад жонкі сваёй Гадэс меў: Ёбаба, і Сэбію, і Мэсу, і Мэльхама,
 
І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.

таксама Ягуса, і Сэхію, і Марму; гэта сыны яго, кіраўнікі сваіх родаў.
 
Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.

А ад Хусім меў: Абітоба і Эльпаала;
 
Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.

далей сыны Эльпаала: Гебэр, і Місаам, і Самад; гэта ён пабудаваў Он і Лод і ваколіцы яго.
 
Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, —

Бэрыя ж і Сама былі кіраўнікамі родаў, што пражывалі ў Аялоне; яны выгналі жыхароў Гета.
 
і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.

І Ахія, і Сэсак, і Ярмут,
 
Ахіё, Шашак, Ірэмот.

і Забадзія, і Арад, і Эдэр,
 
Зэвадыя, Арад, Эдэр,

таксама Міхаэль, і Еспа, і Ёга — сыны Бэрыі.
 
Міхаіл, Ішфа і Ёха — сыны Бэрыі.

А Забадзія, і Масала, і Гэзэцы, і Гебэр,
 
Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,

і Есамары, і Езлія, і Ёбаб — сыны Эльпаала,
 
Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Элпаала.

і Якім, і Зэхры, і Забдый,
 
Якім, Зіхрый, Заўдый,

і Эліёэнай, і Сэлетай, і Эліэль,
 
Эльенай, Цылтай, Элііл,

і Адая, і Барая, і Самарат — сыны Сямэя,
 
Адая, Бэрая і Шымрат, — сыны Шымэя.

і Еспа, і Гебэр, і Эліэль,
 
Ішпан, Эвэр, Элііл,

і Абдон, і Зэхры, і Ханан,
 
Аўдон, Зіхрый, Ханан,

і Хананія, і Элам, і Анатотыя,
 
Хананія, Элам, Антотыя,

і Епдая, і Пэнуэль — сыны Сэсака.
 
Іфдыя і Фэнуіл — сыны Шашака.

І Самсары, і Сагорыя, і Атолія,
 
Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

і Ерсія, і Элія, і Зэхры — сыны Ерахама.
 
Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.

Яны былі галовамі родаў па іх радаводах, кіраўнікамі, якія пражывалі ў Ерузаліме.
 
Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

А ў Габаоне жылі Егіэль, бацька Габаона, і жонка яго на імя Мааха,
 
У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, — імя жонкі ягонай Мааха, —

і першародным яго сынам быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб,
 
і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,

Гэдор таксама, і Ахія, і Захар, і Мацэлот;
 
Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.

і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх.
 
Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.

Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
 
Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.

А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху;
 
Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

сыны Міхі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз.
 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.

І Ахаз меў: Ёяду, а Ёяда меў Алмата, і Азмавэта, і Замры; затым Замры меў Мосу.
 
Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;

І Моса меў Банаа, яго сын — Рэфая, які меў Эласу, які меў Асэля.
 
Моца спарадзіў Бінэю. Рэфая, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.

Затым у Асэля было шэсць сыноў з такімі імёнамі: Эзрыка, першародны яго, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія і Ханан; яны ўсе былі сынамі Асэля.
 
У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.

А сыны яго брата Эсэка: Улам, першародны, і другі — Ягус, трэці — Эліпалет.
 
Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.

І былі сыны Улама мужчынамі найдужэйшымі ў вайне і стралялі з лука з вялікай сілай, і мелі яны многа сыноў і ўнукаў, аж да ста пяцідзесяці. Усе яны сыны Бэньяміна.
 
Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.