1 летапісаў 8 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

А Бэньямін быў бацькам свайго першароднага Бэлы, другога Асбэла, трэцяга — Агары,
 
Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці,

чацвёртага Нагаа, і пятага Рэфы.
 
Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты.

І сынамі Бэлы былі: Адар, і Гэра, бацька Эгуда,
 
І былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд,

Абісуэ таксама, і Нааман, і Агоэ,
 
Абішуа, Нааман, Ахоах,

але і Гэра, і Сэпупан, і Гурам.
 
Гера, Шэфуфан, Хурам.

Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат;
 
Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат:

а Нааман, і Ахія, і Гэра: ён іх перасяліў ды быў бацькам Озы і Ахіюда.
 
Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда.

Затым Сагарай атрымаў у краі Мааб, потым адправіў сваіх жонак: Хусім і Бару;
 
І Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

а ад жонкі сваёй Гадэс меў: Ёбаба, і Сэбію, і Мэсу, і Мэльхама,
 
І нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама,

таксама Ягуса, і Сэхію, і Марму; гэта сыны яго, кіраўнікі сваіх родаў.
 
Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы [дамоў] бацькоў.

А ад Хусім меў: Абітоба і Эльпаала;
 
А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала.

далей сыны Эльпаала: Гебэр, і Місаам, і Самад; гэта ён пабудаваў Он і Лод і ваколіцы яго.
 
Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі,

Бэрыя ж і Сама былі кіраўнікамі родаў, што пражывалі ў Аялоне; яны выгналі жыхароў Гета.
 
Бэрыя і Шэма. Яны — галовы [дамоў] бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату.

І Ахія, і Сэсак, і Ярмут,
 
А Ах’ё, Шашак, Ерэмот,

і Забадзія, і Арад, і Эдэр,
 
Завадыя, Арад, Адэр,

таксама Міхаэль, і Еспа, і Ёга — сыны Бэрыі.
 
Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі.

А Забадзія, і Масала, і Гэзэцы, і Гебэр,
 
А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр,

і Есамары, і Езлія, і Ёбаб — сыны Эльпаала,
 
Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала.

і Якім, і Зэхры, і Забдый,
 
А Якім, Зіхры, Заўды,

і Эліёэнай, і Сэлетай, і Эліэль,
 
Эліэнай, Цылетай, Эліэль,

і Адая, і Барая, і Самарат — сыны Сямэя,
 
Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы.

і Еспа, і Гебэр, і Эліэль,
 
А Ішпан, Эвэр, Эліэль,

і Абдон, і Зэхры, і Ханан,
 
Абдон, Зіхры, Ханан,

і Хананія, і Элам, і Анатотыя,
 
Хананія, Элям, Антотыя,

і Епдая, і Пэнуэль — сыны Сэсака.
 
Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака.

І Самсары, і Сагорыя, і Атолія,
 
А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

і Ерсія, і Элія, і Зэхры — сыны Ерахама.
 
Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама.

Яны былі галовамі родаў па іх радаводах, кіраўнікамі, якія пражывалі ў Ерузаліме.
 
Гэта галовы [дамоў] бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

А ў Габаоне жылі Егіэль, бацька Габаона, і жонка яго на імя Мааха,
 
А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха,

і першародным яго сынам быў Абдон, і Сур, і Кіс, і Баал, і Нэр, і Надаб,
 
і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў,

Гэдор таксама, і Ахія, і Захар, і Мацэлот;
 
Гедор, Ах’ё і Захер.

і Мацэлот меў Самаа. І жылі яны з братамі сваімі ў Ерузаліме насупраць братоў сваіх.
 
А Міклот нарадзіў Шымэя. І яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх.

Нэр жа меў Кіса, а Кіс — Саўла, а Саўл — Ёнатана, і Мэльхісуа, і Абінадаба, і Ісбаала.
 
Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала.

А сынам Ёнатана быў: Мэрыбаал, а Мэрыбаал меў Міху;
 
Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху.

сыны Міхі: Пітон, і Мэлех, і Тараа, і Ахаз.
 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз.

І Ахаз меў: Ёяду, а Ёяда меў Алмата, і Азмавэта, і Замры; затым Замры меў Мосу.
 
Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу;

І Моса меў Банаа, яго сын — Рэфая, які меў Эласу, які меў Асэля.
 
Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль.

Затым у Асэля было шэсць сыноў з такімі імёнамі: Эзрыка, першародны яго, Ізмаэль, Сарыя, Азарыя, Абдзія і Ханан; яны ўсе былі сынамі Асэля.
 
У Ацэля [было] шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля.

А сыны яго брата Эсэка: Улам, першародны, і другі — Ягус, трэці — Эліпалет.
 
Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці.

І былі сыны Улама мужчынамі найдужэйшымі ў вайне і стралялі з лука з вялікай сілай, і мелі яны многа сыноў і ўнукаў, аж да ста пяцідзесяці. Усе яны сыны Бэньяміна.
 
І былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна.