1 летапісаў 3 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

А сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Геброне: першародны Амнон ад Ахінаам, езрагэлькі, другі Даніэль ад Абігайль, кармэліткі,
 
А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрээлю; другі — Даніэль, ад Абігайль з Карэлю;

трэці Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, цара Гэсура, чацвёрты Адонія, сын Хагіт,
 
трэці — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты — Адонія, сын Хагіты;

пяты Сафація — ад Абіталь, шосты Етраам — ад Эглы, жонкі яго.
 
пяты — Шэфатыя, ад Абіталь; шосты — Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.

Дык шэсць нарадзілася ў яго ў Геброне, дзе цараваў сем гадоў ды шэсць месяцаў. А трыццаць тры гады быў царом у Ерузаліме.
 
Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.

А ў Ерузаліме нарадзіліся ў яго сыны: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон — чацвёра ад Бэтсэбы, дачкі Аміэля;
 
А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;

Ебагар, таксама і Элісама, і Эліпалет,
 
і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,

і Нога, і Напэг, і Яфія,
 
Нагах, Нэфэг, Яфія,

і таксама Элісама, і Эліяда, і Эліпалет — разам дзевяць.
 
Элішама, Эліяда і Эліфэлет — дзевяць.

Усе яны былі сынамі Давіда, не лічачы сыноў наложніц; і яны мелі сястру Тамар.
 
Усе гэтыя — сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.

Сынам жа Саламона быў Рабаам; сын якога Абія быў бацькам Асы, ад яго таксама нарадзіўся Язафат,
 
Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны — Абія; сын ягоны — Аса; сын ягоны — Язафат;

бацька Ярама, сын Ярама — Ахазія, ад якога нарадзіўся Ёас.
 
сын ягоны — Ёрам; сын ягоны — Ахазія; сын ягоны — Ёаш;

І сын Ёаса Амазія быў бацькам Азарыі, а сын Азарыі Ёатам
 
сын ягоны — Амазія; сын ягоны — Азарыя; сын ягоны — Ётам;

быў бацькам Ахаза, бацькі Эзэкіі, ад якога нарадзіўся Манаса.
 
сын ягоны — Ахаз; сын ягоны — Эзэкія; сын ягоны — Манаса;

А сынам Манасы быў Амон, бацька Осіі.
 
сын ягоны — Амон; сын ягоны — Ёсія.

А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум.
 
Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.

Сынамі Ёакіма былі: яго сын Ёахін і яго сын Сэдэцыя.
 
Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.

Сынамі Ёахіна былі палонныя: сын яго Салаціэль,
 
Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,

Мэльхірам, Падая, Сэнасэр і Яцэмія, Гасама і Надабія.
 
Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.

Сынамі Падаі былі: Зарабабэль і Сямэй. Сынамі Зарабабэля былі: Масала, Хананія і Саламіт, сястра іх,
 
Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй. А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,

Гасаба, і Агол, і Барахія, і Гасадыя, Ёсабхасэд — пяцёра.
 
і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд — пяцёра.

Сынамі ж Хананіі былі: Пэлція, Есая, Рафая, Арнан, Абдзія і Сахэнія.
 
Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.

Сынамі Сахэніі былі: Сямэя, і Гатус, і Ігал, і Барыя, і Наарыя, і Сафат, лікам шэсць.
 
Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат — шасьцёра.

Сынамі Наарыі былі: Эліёэнай, і Эзэкія, і Эзрыка — трое.
 
А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам — тры.

Сынамі Эліёная былі: Адовія, і Эліясіб, і Пэлея, і Акуб, і Ёханан, і Далая, і Анані — сямёра.
 
Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані — сямёра.