1 летапісаў 26 разьдзел

Першая кніга летапісаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Антонія Бокуна

 
 

Раздзяленне на прыдзверных такое: з Корэ: Мэсалемія, сын Корэ з сыноў Абіясафа.
 
Чэргі прыдзьвернікаў, з [сыноў] Караха: Мэшэлемія, сын Карэ, з сыноў Асафа.

Сыны Мэсалеміі: Захарыя — першародны, Ядзігэль — другі, Забадзія — трэці, Ятанаэль — чацвёрты,
 
І ў Мэшэлеміі сыны: Захарыя першародны, Эдыяэль другі, Зэвадыя трэці, Ятніэль чацьвёрты,

Элам — пяты, Ёганан — шосты, Эліёэнай— сёмы.
 
Элям пяты, Егаханан шосты, Эліэгаэнай сёмы.

Сыны ж Абэдэдома: Сямэя — першародны, Ёзабад — другі, Ёах — трэці, Сахар — чацвёрты, Натанаэль — пяты,
 
Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты,

Аміэль — шосты, Ісахар — сёмы, Палаці — восьмы, яго бо дабраславіў Бог.
 
Аміэль шосты, Ісахар сёмы, Пэўлетай восьмы, бо Бог дабраславіў яго.

А ў сына яго Сямэі нарадзіліся сыны, кіраўнікі сем’яў іх; яны бо былі наймужнейшымі людзьмі;
 
І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя.

такім чынам, сыны Сямэі: Отні, і Рафаэль, і Абэд, і Эльзабад, браты яго, наймужнейшыя людзі, а таксама Элію і Самахія;
 
Сыны Шэмаі: Атні і Рафаэль, Абэд, Элізавад, браты ягоныя, сыны магутныя, Элігу і Самахія.

усе яны былі з сыноў Абэдэдома, яны і сыны іх ды браты іх — наймужнейшыя ў службе — шэсцьдзесят два — ад Абэдэдома.
 
Усе яны — з сыноў Абэд-Эдома; яны, і сыны іхнія, і браты іхнія, мужы магутныя, здатныя да служэньня: шэсьдзясят два з Абэд-Эдома.

Затым Мэсалемія меў сыноў і братоў, найдужэйшых, васемнацаць.
 
І ў Мэшэлеміі сыноў і братоў, сыноў магутных — васямнаццаць.

А Госа з сыноў Мэрары, меў сыноў: Сэмры кіраўніка, ён бо не быў першародным, аднак бацька паставіў яго кіраўніком,
 
І ў Хосы, з сыноў Мэрары, [былі] сыны: Шымры галоўны, хоць ён ня быў першародны, але бацька ягоны паставіў яго за галоўнага,

другі — Хэлькія, трэці — Табэлія, чацвёрты — Захарыя; усе гэта сыны і браты Госа — разам трынаццаць.
 
Хілкія другі, Тэвалія трэці, Захарыя чацьвёрты; усіх сыноў і братоў у Хосы [было] трынаццаць.

Такія падзелы прыдзверных: як галовы сем’яў мелі службу, так і браты іх служылі ў доме Госпадавым.
 
З іх былі чэргі прыдзьвернікаў, з галоўных мужоў, якія трымалі варту з братамі сваімі на служэньні ў Доме ГОСПАДА.

Такім чынам, кідалі жэрабя нароўні і малыя, і вялікія па сваіх родах на кожную браму.
 
І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму.

Так на Сэлемію выпала жэрабя на ўсходнюю браму; затым на Захарыю, сына яго, кемлівага, і найразважнейшага, і вучонага, жэрабя пала на бок паўночны;
 
І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;

а на Абэдэдома — на паўднёвы, і на сыноў яго — на кладоўку;
 
для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы;

на Сэпіма і Госу — на заходні, побач брамы Сальлехэт, пры дарозе ўгору. Варта каля варты:
 
для Шуппіма і Хосы — на захад, каля брамы Шалехет, пры шырокай дарозе, якая ўзыходзіць, варта насупраць варты.

ад усходу штодзень шэсць левітаў; і ад поўначы штодзень чатыры, і ад поўдня штодзень таксама чатыры, і пры кладоўцы — два разы па двое,
 
На ўсход — шэсьць лявітаў, на поўнач — на дзень чатыры, на поўдзень — на дзень чатыры, і пры каморах — два;

Пры Парбары, таксама ад захаду, чатыры пры дарозе, двое пры Парбары.
 
на панадворку на захад — чатыры пры шырокай дарозе і два на самім панадворку.

Такі падзел прыдзверных сыноў Корэ і Мэрары.
 
Гэта чэргі прыдзьвернікаў, сыноў Караха і сыноў Мэрары.

Затым левіты, браты іх, пільнавалі скарбы дома Божага і скарбы асвячоных рэчаў:
 
І лявіты: Ахія — над скарбніцамі Дому Божага і над скарбніцамі рэчаў пасьвячоных.

з сыноў Ладана, Гэрсаніты, кіраўнікі родаў Лаэдана, Гэрсаніты былі Ягіэлітамі.
 
Сыны Лаэдана, сына Гершона, ад Лаэдана, галовы [дому] бацькоў Лаэдана, сына Гершона: Ехіэль.

Сыны Ягіэля: Зэтам і брат яго Ёэль пільнавалі скарбы дома Госпадавага.
 
Сыны Ехіэля: Зэтам і Ёэль, брат ягоны, — над скарбніцамі Дому ГОСПАДА.

Паміж Амрамітаў, і Ісаарытаў, і Гебранітаў, і Азіэлітаў:
 
Для [сыноў] Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля:

Субаэль, сын Гэрсама, сына Майсея, — загадчык скарбаў.
 
Шэвуэль, сын Гершома, сына Майсея, быў уладаром над скарбніцамі.

Таксама браты яго, нашчадкі Эліязэра: яго сын Рагобія, і яго сын Есая, і яго сын Ёрам, таксама яго сын Зэхры, і яго сын Сэлеміт.
 
І браты ягоныя ад Элезэра: Рэхавія, сын ягоны, і Ішая, сын ягоны, і Ёрам, сын ягоны, і Зіхры, сын ягоны, і Шэляміт, сын ягоны.

Той жа Сэлеміт ды яго браты пільнавалі ўсе скарбы асвячоных рэчаў, якія асвяціў цар Давід, і кіраўнікі родаў, і тысячнікі, і сотнікі ды кіраўнікі войска,
 
Шэляміт і браты ягоныя [былі] над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы [дамоў] бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска.

тое, што было з войнаў і здабытае ў баях асвяцілі на ўтрыманне дома Госпадавага.
 
З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА.

І ўсё, што асвяціў Самуэль, Прадракальнік, і Саўл, сын Кіса, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаб, сын Сэруі, — усе святыя прынашэнні былі пад апекай Сэлеміта і яго братоў.
 
І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана [было] ў рукі Шэляміта і братоў ягоных.

А з Ісаарытаў і Хананія і яго сыны былі прызначаны да знешніх спраў Ізраэля як кіраўнікі і суддзі.
 
З [сыноў] Іцгара: Кенанія і сыны ягоныя — на служэньне вонкавае ў Ізраілі, наглядчыкамі і судзьдзямі.

Затым з Гебранітаў Гасабія і браты яго, людзі спраўныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраэлем на другім баку Ярдана на захад ва ўсіх справах Госпада ды ў службе царскай;
 
З [сыноў] Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай.

а над Гебранітамі кіраўніком быў Ерыя па іх родах і пакаленнях. На саракавы год царавання Давіда шукалі іх і знайшлі паміж іх людзей мужных у Язэры ў Галаадзе,
 
У [сыноў] Хеўрона Ерыя — галава [сыноў] Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх [людзей] магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім.

і братоў яго — дзве тысячы семсот чалавек, спраўных кіраўнікоў родаў; І іх цар Давід паставіў над Рубэнітамі, і Гадытамі, і паловай пакалення Манасы дзеля ўсіх спраў Божых і царскіх.
 
І браты ягоныя, сыны мужныя, дзьве тысячы семсот, галовы [дамоў] бацькоў. І паставіў іх валадар Давід над [сынамі] Рубэна, Гада і над паловай Манасы ў-ва ўсіх справах Божых і справах валадара.