Захарыі 14 разьдзел
Кніга прарока Захарыі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
Вось жа, прыдзе дзень Госпадаў, і
Во, настанець дзень СПАДАРОЎ, і падзеляць глабань тваю сярод цябе,
І збяру ўсе народы на вайну супраць Ерузаліма; і ўзяты будзе горад, і дамы будуць абрабаваны, і згвалтаваны будуць жанчыны; і палавіна горада пойдзе ў палон, і рэшта жыхароў не будзе выгнана з горада».
Бо зьбяру ўсі народы да Ерузаліму на бітву, і места будзе ўзята, і дамы разглабаны, І жанкі паганьбены, і палавіца места пойдзе ў палон, але астача люду ня будзе выгублена зь места.
І выступіць Госпад, і будзе ваяваць супраць тых народаў, як ваяваў калісьці ў дзень бою.
Тады выступе СПАДАР і будзе ваяваць із гэнымі народамі, як ваяваў у дзень бітвы.
І стануць ногі Яго ў той дзень на гары Аліўнай, што насупраць Ерузаліма на ўсход; і распадзецца гара Аліўная папалам ад усходу на захад стромкай вялікаю лагчынаю, і палавіна гары аддзеліцца на поўнач, і палавіна яе на поўдзень.
І стануць ногі Ягоныя таго дня на гары Аліўнай, каторая перад Ерузалімам на ўсход; і раськепіцца гара Аліўная папалам, на ўсход і на захад вельма вялікаю даліною, і адсунецца палавіца гары на поўнач, а палавіца — на паўдня.
І вы будзеце ўцякаць у лагчыну сярод іх гор, бо лагчына міжгорная працягнецца аж да Ясола; і ўцякаць будзеце, як уцякалі ў час землятрусу ў дні Озіі, цара Юды; і прыйдзе Госпад, Бог мой, і ўсе святыя разам з Ім.
І вы ўцячыце да гаравое даліны, бо гаравая даліна будзе прасьцягацца аж да Ацалу; будзеце ўцякаць, як уцякалі ад трасеньня зямлі за дзён Узі, караля Юдэйскага; і прыйдзе СПАДАР, Бог мой, і ўсі сьвятыя зь Ім.
Станецца: у той дзень не будзе святла, але холад і лёд;
І станецца таго дня, што ня будзе сьвятліні дарагое, але цемрадзь;
і будзе гэта адзін дзень — Госпад толькі ведае аб ім — не будзе святла, але холад і лёд, не будзе гэта ані дзень, ані ноч; і вячэрняй парой будзе святло.
Але гэта будзе дзень, ведамны СПАДАРУ: ані дзень, ані ноч; але станецца ў вячэрным часе, што будзе сьвятліня.
І будзе: у той дзень паплывуць з Ерузаліма жывыя воды: палавіна іх у мора ўсходняе і палавіна іх у мора заходняе; летам і зімой так будзе.
І будзе таго дня, што пацякуць жывыя воды зь Ерузаліму, палавіца іх да мора ўсходняга і палавіца іх да мора заходняга; улетку і ўзімку будзе гэта.
І Госпад будзе валадаром над усёй зямлёй: у той дзень Госпад адзіны будзе і адзінае будзе імя Яго.
І будзе СПАДАР Каралём над усёю зямлёю; таго дня будзе СПАДАР адзін, і імя Ягонае — адно.
І ўся зямля заменіцца ў пустыню, ад Габы аж да Рэмона на поўдзень ад Ерузаліма, які будзе высока стаяць і на сваім месцы будзе абжыты: ад брамы Бэньяміна аж да месца Ранейшай брамы і аж да брамы Вуглавой, і ад вежы Хананээль аж да Царскіх Выціскальняў.
Уся зямля будзе абернена ў раўніну ад Ґевы аж да Рыммону, на паўдня ад Ерузаліму, і ён будзе ўзьняты а населены на сваім месцу, ад брамы Веняміновае аж да месца Першае брамы, аж да Рагавое брамы, і ад вежы Гананэля аж да таўчэльні каралеўскае.
І будуць у ім пражываць, і праклёну не будзе больш; але Ерузалім жыць будзе бяспечна.
І будуць жыць у ім, і ўжо ня будзе там супоўнага выгубленьня, але будзе жыць Ерузалім бясьпечна.
І гэта будзе такая кара, якой пакарае Госпад усе народы, якія ваявалі супраць Ерузаліма: у кожнага зачахне цела яго, хоць яшчэ будзе стаяць на нагах сваіх, і вочы яго счэзнуць у ямінах сваіх, і язык яго засохне ў вуснах яго.
І во гэткая будзе пацярэбшчына, каторай СПАДАР пацярэбе ўсі люды, што будуць ваяваць ізь Ерузалімам: цела іхнае ссохне, пакуль яны будуць стаяць на нагах сваіх, і вочы іхныя выцякуць ізь ямкаў сваіх, і язык іхны высахне ў роце іхным.
І будзе ў той дзень сярод іх страшная трывога Госпада, чалавек схопіць за руку блізкага свайго, і падымецца рука яго на руку блізкага яго.
І станецца таго дня, што вялікая замятня ад СПАДАРА будзе памеж іх, і за руку адзін аднаго схопе, і падыймецца рука ягоная на руку прыяцеля свайго.
Але і Юда будзе ваяваць супраць Ерузаліма, і будуць сабраны багацці ўсіх народаў навокал: золата, і срэбра, і адзенняў надта многа.
І Юда таксама будзе ваяваць ізь Ерузалімам, і будзе зьберта багацьце ўсіх акалічных народаў: золата а срэбра а ўборы ў вялікай множасьці.
І такая будзе гібель коней, мулаў, вярблюдаў, аслоў і ўсякай жывёлы, што будзе ў тым лагеры, як і гэтая гібель.
І такая ж будзе пацярэбшчына каня, мула, вярблюда а асла а ўсяе жывёлы, што будзе ў табарах гэтых, як пацярэбшчына гэтая.
А ўсе, што застануцца з усіх народаў, якія ваявалі супраць Ерузаліма, з году ў год будуць паломнічаць, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, і святкаваць свята палатак.
І станецца, што кажны засталы з усіх народаў, што прыходзілі супроці Ерузаліму, будуць ўзыходзіць год у год кланяцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, і сьвяткаваць сьвята будак.
І станецца: тыя з народаў зямлі, якія не пойдуць у Ерузалім, каб пакланіцца Валадару, Госпаду Магуццяў, будуць пазбаўлены дажджу.
І будзе: каторая з радзімаў зямлі ня ўзыйдзе да Ерузаліму пакланіцца Каралю, СПАДАРУ войскаў, на тых ня будзе йсьці дождж.
І калі народ Егіпта не падымецца дзеля гэтага і не прыйдзе, зваляцца на яго няшчасці, якімі Госпад карае народы, што не прыйдуць на святкаванне свята палатак.
І калі радзіма Ягіпецкая ня ўзыйдзе а ня прыйдзе, і ня будзе на іх пацярэбшчыны, якой пацярэбе СПАДАР народы, што ня ўзыходзяць сьвяткаваць сьвята будак,
Гэтая кара спадзе на Егіпет і гэтая кара на ўсе народы, якія не прыйдуць на святкаванне ўрачыстасці палатак.
То за гэта будзе грэх Ягіпту й грэх усім народам, што ня прыйдуць сьвяткаваць сьвята будак!
У той дзень на бразготках конскіх зробяць надпіс: «Пасвячонае Госпаду», і катлы ў доме Госпада будуць як ахвярныя чары перад ахвярнікам.
Таго дня будзе на званкох конскіх: «СЬВЯТАСЬЦЬ СПАДАРУ», і будуць казаны ў доме СПАДАРОВЫМ, як крапільніцы перад аброчнікам.
І кожны кацёл у Ерузаліме і ў Юдзе будзе пасвячоны Госпаду Магуццяў; і прыйдуць усе, якія маюць ускладаць ахвяру, і возьмуць з іх, і будуць у іх варыць, і ў той дзень у доме Госпада Магуццяў не будзе больш гандляра.
І будзе кажны казан у Ерузаліме а ў Юдэі сьвятасьцяй СПАДАРУ войскаў, і прыйдуць усі абракаючыя берці іх, і возьмуць і будуць варыць у іх; і ня будзе болей Канааняніна ў доме СПАДАРА войскаў таго дня.