Захарыі 2 разьдзел
Кніга прарока Захарыі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Яна Станкевіча
І падняў вочы свае і ўбачыў: і вось, чалавек, у руцэ якога землямерная вяроўка.
Ізноў узьняў я вочы свае й глядзеў, і во муж, і ў руццэ ў яго меральны павароз.
І я запытаўся: «Куды ты ідзеш?» І ён адказаў мне: «Хачу вымераць Ерузалім, каб пазнаць: якая яго шырыня і якая яго даўжыня».
І сказаў: «Куды ты йдзеш?» І ён сказаў імне: «Мераць Еразулім, каб абачыць, што за шырыня яго, і што за даўжыня яго».
І вось, анёл, які гаварыў да мяне, выйшаў, і другі анёл выйшаў яму насустрач; і яму ён сказаў: «Паспяшайся,
І, вось, Ангіл, што гутарыў з імною, вышаў, і другі Ангіл вышаў наўпярэймы яму.
скажы юнаку таму, кажучы: “Ерузалім застанецца без муроў дзеля мноства людзей і жывёлы ў ім”.
І сказаў яму: «Бяжы, кажы гэтаму маладзёну, кажучы: "Ерузалім будзе населены як места бязь сьцен з прычыны множасьці людзёў і статку ў ім.
“І Я яму буду, — кажа Госпад, — агністым мурам вакол і праслаўлюся пасярод яго.
І Я буду яму, — агалашае СПАДАР, — агняным мурам навокал і буду славаю сярод яго"».
Бяда, бяда! Уцякайце з паўночнае зямлі, — кажа Госпад, — бо на чатыры вятры нябесныя Я расцерушыў вас”, — кажа Госпад».
«Гэй, гэй! уцякайце з паўночнае зямлі, — агалашае СПАДАР, — бо, як чатыры вятры нябёсныя, Я пашыру вас, — агалашае СПАДАР. —
Гора табе, Сіёне, уцякай, які пражываеш у дачкі Бабілона!
Гэй, Сыёне, што жывеш у дачкі Бабілёну, уцякай»,
Бо вось што кажа Госпад Магуццяў дзеля Яго славы паслаў Ён Мяне да народаў, якія абрабавалі вас: «“Хто кране вас, той кране зрэнку вока Майго.
Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: «Па ўслаўленьню Ён паслаў мяне да народаў, што глабалі вас, бо, хто датыкаецца да вас, датыкаецца да зрэнка вока Ягонага.
Бо вось, падыму Я руку Сваю супраць іх, і яны стануць здабычай паслугачоў сваіх; і пазнаеце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне”.
І вось, Я паківаю рукою Сваёю на іх, і яны будуць здабыткам слугам сваім, і даведаецеся, што СПАДАР войскаў паслаў Мяне.
“Радуйся і цешся, дачка Сіёна! Бо Я ўжо іду і пасялюся сярод цябе, — кажа Госпад. —
Пяі а цешся, дачка Сыёну, бо, гля, Я прыходжу й буду жыці сярод цябе, — агалашае СПАДАР. —
І ў той дзень многія народы звернуцца да Госпада і будуць Яму народам. І абжывуся ў цябе, і ты будзеш ведаць, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да цябе”».
І прылучыцца шмат якіх народаў да СПАДАРА таго дня, і будуць Імне людам, і Я буду жыць сярод цябе, і ты даведаешся, што СПАДАР войска ў паслаў Мяне да цябе.
І будзе валодаць Госпад Юдаю, Сваёй спадчынай у святой зямлі, і выбера Сабе зноў Ерузалім.
І СПАДАРУ спадзець Юда, дзель Ягоная ў сьвятой зямлі, і ўзноў абярэць Ерузалім».
Хай замаўчыць усякі чалавек перад абліччам Госпада, бо паўстаў Ён са святога Свайго жытла.
Ся, усі целы, перад СПАДАРОМ, бо Ён паўстаў ізь сьвятое сялібы Свае.